Белавусаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Белавусаўшчына
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Пружанскі
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 497 чал.[1]
Колькасьць двароў: 201
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225178[2]
СААТА: 1256848006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′47″ пн. ш. 24°29′13″ у. д. / 52.59639° пн. ш. 24.48694° у. д. / 52.59639; 24.48694Каардынаты: 52°35′47″ пн. ш. 24°29′13″ у. д. / 52.59639° пн. ш. 24.48694° у. д. / 52.59639; 24.48694
Белавусаўшчына на мапе Беларусі
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына
Белавусаўшчына

Белаву́саўшчына[3] — аграгарадок у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Белавусаўшчына ўваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва — 497 жыхароў, 201 двор (2005).

Зьмест

[рэдагаваць] Мінуўшчына

У XVI стагодзьдзі фальварак Белавусаўшчына ў складзе маёнтку ў Дабучыне, належаў землям Кобрынскай эканоміі ВКЛ.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. Уласнасьць графа Пятра Румянцава-Задунайскага, які неўзабаве прадаў пружанскі ключ кобрынскаму маршалку Паўлу Ягміну (1747—1808). Пасьля ягонай сьмерці маёнтак успадкаваў пляменьнік, таксама Павал Ягмін (1794—1865), маршалак шляхты Берасьцейскага павету.

Напрыканцы першай чвэрці XIX стагодзьдзя выкупленая Пятром Швыкоўскім гербу «Агеньчык». Пасьля ягонай сьмерці вёска і 1625 дзесяцінаў зямлі перайшлі ва ўласнасьць сына Міхала, затым унука Казімера. Міхал Швыкоўскі збудаваў тут сядзібу з паркам, садам, сажалкай, стайняй, сыраварняй, амбарам і склепам. Паводле перапісу 1897 року 55 жыхароў, 9 двароў.

Апошнімі ўладальнікамі Белавусаўшчыны былі Чарнецкія (Чарноцкія), да якіх маёнтак перайшоў у якасьці пасагу пры шлюбе пані Бароўскай зь Люцыянам Балеславам Чарноцкім. Па ягонай сьмерці (1905) сыны Юзэф і Міхал вырашылі не дзяліць маёнтак, які разам з фальваркам Чадзель ў 1907 року застаўся Міхалу. Юзэф Чарноцкі пасяліўся ў Багуслаўцах[5].

У міжваенны часфальварак у гміне Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6]. Белавусаўшчынай валодаў Міхал Чарнецкі, які дабудаваў сядзібу.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року пасёлак, 454 жыхары. У былой сядзібе разьмяшчалася дырэкцыя калгасу, школа, пасьля дом культуры. У лістападзе 2011 року сядзіба зруйнаваная. Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба на Берасьцейшчыне[7].

[рэдагаваць] Інфраструктура

Крама, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Экспэрымэнтальная база «Белавусаўшчына».

[рэдагаваць] Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н546 Белавусаўшчына — Вялікія Якавічы і Н554 Белавусаўшчына — Парасьляны[8].

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Белавусаўшчына // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 493
  2. ^ Алфавитный список улиц по Белоусовщина(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 18 лістапада 2011 г.
  3. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 4 траўня 2012 г.
  4. ^ Białosowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 129
  5. ^ Andrzej Święciński. (26 ліпеня 2011) Wspomnienia prużańskie — Andrzej Święciński(пол.) Wierze ufam miłuję. Tadeusz Czernik. Праверана 19 студзеня 2012 г.
  6. ^ Białosowszczyzna, фальварак. Radzima.net. Праверана 4 траўня 2012 г.
  7. ^ Галіна Канцовік. (1 сьнежня 2011) Каля Пружан зруйнавалі апошнюю драўляную шляхецкую сядзібу Культура. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 1 сьнежня 2011 г.
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 5 траўня 2012 г.
  9. ^ Тема 15. Культурное наследие старинных усадеб(рас.) Учебно-методическое пособие для студентов географического факультета
  10. ^ Вызначыліся ў працы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 420.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты