Белагруды мядзьведзь
| Белагруды мядзьведзь | |
Белагруды (Гімалайскі) мядзведзь |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Надатрад | Placentalia |
| Атрад | Драпежныя |
| Падатрад | Сабакападобныя |
| Сямейства | Мядзьведзевыя |
| Род | Ursus |
| Від | Белагруды мядзьведзь |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ursus thibetanus | |
Белагруды мядзьведзь, таксама Гімалайскі або Чорны мядзьведзь (Ursus thibetanus) — сысун атрада драпежных. Белагрудага мядзьведзя некаторыя дасьледчыкі вылучаюць у асобны род Selenarctos, «месяцовы мядзьведзь».
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
Белагруды мядзьведзь па велічыні амаль удвая меншы за бурага і адрозьніваецца ад яго больш стройным целаскладам, тонкай востраносай пысай, вялікімі акруглыя вушамі; пярэднія лапы мацнейшыя заднія. Самцы гэтага віду 150—170 см даўжынёй, вышыня ў карку каля 80 см, важаць 120—140 кг. Саміцы прыкметна драбнейшыя.
Поўсьць кароткая, бліскучая, шаўкавістая; звычайна чорная, але сустракаюцца асобіны бураватага або рудога колеру. На грудзях заўсёды ёсьць белая, часам з жаўтаватым адценьнем пляма ў форме літары V; яна нагадвае паўмесяц, і менавіта з-за яго Гімалайскага мядзьведзя называюць «месяцовым».
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |