Белае возера (Гарадзенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Белае возера
Краіна Беларусь
Плошча 7,1 км²
Плошча вадазбору 267 км²
Найбольшая даўжыня 13 км
Найбольшая шырыня 1,15 км
Вышыня над узроўнем мора 113 м[1]
Каардынаты 53°45′26″ пн. ш. 24°12′10″ у. д. / 53.75722° пн. ш. 24.20278° у. д. / 53.75722; 24.20278Каардынаты: 53°45′26″ пн. ш. 24°12′10″ у. д. / 53.75722° пн. ш. 24.20278° у. д. / 53.75722; 24.20278
Белае возера на мапе Беларусі ±
Белае возера
Белае возера
Белае возера
Белае возера
Белае возера
Белае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бе́лае во́зера — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Пыранкі. Знаходзіцца ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскае вобласьці, за 25 км на паўночны ўсход ад Горадні. Плошча паверхні возера 7,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 1,15 км[2].

На паўднёвым беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Азёры

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлавіна стужкападобная, выцягнутая ў мэрыдыянальным кірунку. Схілы стромкія, вышынёй 10—15 м, парасьлі лесам, на поўдні разараныя. Дно на найбольшых глыбінях высьцілаецца сапрапэлем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Празь яго цячэ Пыранка.

Уваходзіць у зону адпачынку Азёры.

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, краснапёрка, плотка ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 59.
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 263.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.