Белазэрскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Белазэрскі раён
Bilozerskyi rayon gerb.png
Bilozerskyi rayon prapor.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Уваходзіць у Хэрсонская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Белазэрка
Насельніцтва 68 395
Шчыльнасьць 40,23 чал. чал./км²
Плошча 1700 км²
Месцазнаходжаньне Белазэрскага раёну
Белазэрскі раён на мапе

Белазэ́рскі раён (па-ўкраінску: Білозерський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Белазэрка.

Геграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З поўдня і ўсходу раён амываюць воды Дняпроўска-Бускага ліману й Дняпра, на паўночным усходзе — Інгулец, які ўпадае тут жа ў Дняпро. На захадзе распасьціраецца стэп. Выгаднае геаграфічнае становішча дае зручнае выйсьце воднымі й сухапутнымі шляхамі да абласных цэнтраў Мікалаеў, Адэса і іншых местаў Украіны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай галіной зьяўляецца сельская гаспадарка, у прыватнасьці — вінаградарства й вінаробства.