Беларусафобія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларусафобія (стар.-грэц. φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы, беларускага этнасу і Беларусі. Адным з асноўных спосабаў ёсьць стварэньне паданьняў для падрыву веры беларусаў ва ўласную жыцьцяздольнасьць і будучыню[1].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэнтальная: беларускасьць выклікае хваравіты водгук. Выпраўленьне вымагае зьмены мэнталітэту і спыненьне адмоўнай дзейнасьці.
  • Прыстасавальніцкая: выклікаецца духоўнай пераменлівасьцю і павярхоўным сябелюбствам дзеля атрыманьня большых прыбыткаў. Выкараняецца ладам выгодаў за побытавую адданасьць беларускай культуры.
  • Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вэстэрнізацыя і крышнаізацыя. Пераадольваецца праз спабораздольнасьць беларускай культуры[1].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да праяваў беларусафобіі адносяць: 1) парваньне беларускага нацыянальнага сьцяга (бела-чырвона-белага); 2) спаленьне беларускамоўных падручнікаў; 3) зьдзек зь беларускай мовы; 4) закрыцьцё беларускамоўных школаў, гімназіяў і ліцэяў; 5) зьнявага(en) шанаваных людзей беларускага народу (Васіль Быкаў, Францішак Скарына), 6) разбурэньне беларускіх помнікаў, у тым ліку шляхам пераробкі; 7) наўмыснае псаваньне ўласьцівага Беларусі краявіду(en); 8) вынішчэньне запаведнай прыроды Беларусі; 9) грэблівае стаўленьне да людзей беларускай народнасьці, беларускай літаратуры і творчасьці; 10) нянавісьць да беларускай моладзі і вольнасьці беларусаў; 11) накладаньне спагнаньня, звальненьне з працы, выгнаньне з вучэльні і зьняволеньне за вуснае і пісьмовае выкарыстаньне беларускай мовы[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Аўген Касьцюшка. Беларусафобія // ARCHE Пачатак : часопіс. — 1999. — № 1 (2). — С. 195-197. — ISSN 1392-9682.
  2. ^ Улада цемры // Зянон Пазьняк, 9 сакавіка 2008 г. Архіўная копія ад 11 сакавіка 2008 г. Праверана 5 траўня 2016 г.