Беларусбанк
| Беларусбанк | |
| Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Дэвіз | Заўсёды побач! |
| Заснаваная | 30 жніўня 1995 (17 гадоў таму) |
| Разьмяшчэньне | |
| Галіна | банкаўская дзейнасьць |
| Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
| Абарачэньне | |
| Апэрацыйны прыбытак | |
| Чысты прыбытак | |
| Афіцыйны сайт | www.belarusbank.by |
ААТ «Акцыянэрны ашчадны банк «Беларусбанк» — найбуйнейшы[3] беларускі банк. Мае 6 абласных управаў, 42 філіялы, 1845 аддзяленьняў і 94 цэнтры банкаўскіх паслугаў у Беларусі[4], а таксама 4 прадстаўніцтвы за межамі краіны — ў Бэрліне (Нямеччына; зь 2003 г.), Варшаве (з 1997 году; Польшча), Маскве (з 1997 году; Расея) й Пэкіне (з чэрвеня 2007 г.; Кітай)[5]. Падпарадкоўваецца Дзяржаўнату камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь[6], бо ўрад валодае больш, як 85% акцыяў банка[7]. Ва ўласным падпарадкаваньні мае 8 даччыных прадпрыемстваў:
- «ААБ Аб’яднаная дырэкцыя рэканструкцыi i будаўнiцтва»,
- «ААБ Гарадзец»,
- «ААБ Лiзiнг»,
- «ААБ Наватар»,
- «ААБ Першая вясна»,
- «ААБ Цэнтар аздараўленьня Сонечны»,
- «ААБ Санаторый Спадарожнiк»,
- «ААБ Цяцерына»[8].
Зьмест |
Перадгісторыя [рэдагаваць]
Годам стварэньня банку лічыцца 1922 год, калі рашэньнем Савету Народных Камісараў РСФСР былі ўсталяваны ашчадныя касы, якія прымалі грашовыя сродкі насельніцтва. Гэтыя грошы плянавалася накіраваць на індустрыялізацыю эканомікі СССР. У 1923 годзе у Менску адкрылася ашчадная каса №16, зь якой пачалося разьвіцьцё ашчаднай справы ў Беларусі. У 1927 годзе касы пачалі прыймаць падаткі, зборы і камунальныя плацяжы. У 1930—1931 гадох было ўтворана Галоўнае ўпраўленьне Дзяржпрацкасаў і Дзяржкрэдыту БССР, а таксама пачалася рэформа сэрыі ашчадкасаў з улікам адміністрацыйнага падзелу рэспублікі. З 1941 да 1945 году грашовая наяўнасьць і каштоўнасьці былі эвакуяваныя ў Казань. У 1962—1963 гадох ашчадныя касы былі падпарадкаваны Дзяржбанку СССР. У 1970 годзе пачаўся экспэрымэнт па выплаце заработнай платы праз ашчадныя касы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіна. У 1987 годзе ашчадныя касы былі пераўтвораны ў «Ашчадны банк», пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзянаў, а таксама ўтвораны «Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР».
У 1991 годзе Беларускі рэспубліканскі банк атрымаў магчымасьць самастойна вызначаць парадак правядзеньня дэпазытных і крэдытных апэрацыяў, адсоткавыя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў, у гэтыя жа годзе быў утвораны «Ашчадны Банк Рэспублікі Беларусь»[9].
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №340 ад 30 жніўня 1995[10] году адбылося аб’яднаньне Ашчаднага банка і камэрцыйнага банку «Беларусбанк» у ААТ "ААБ «Беларусбанк». У 1996 годзе ў склад банка ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белчыгункабанк». З 1997 году банк пачаў абслугоўваць аплатныя карткі МайстарКард, з 1998-га — і карткі Visa. У 1999 годзе атрымлівае пазыковую ацэнку ад Томсан Файнэншыал БэнкУотч (г.Чыкага, штат Іліной, Злучаныя Штаты Амэрыкі), з 2001-га — ад Фітч Рэйтынгс (г.Нью-Ёрк, ЗША). На 2004 год выпусьціў 1 мільён плястыкавых картак ды першым зь беларускіх камэрцыйных банкаў прыступіў да продажу аблігацыяў фізычным асобам[9]. Паводле ўказу № 257 ад 7 чэрвеня 2005 году ў склад банку ўвайшоў «МенскКомплексБанк»[11]. У лютым 2006 году банк адзначыў выпуск мільённай карткі МайстарКард, 9 кастрычніка — першым сярод банкаў краіны дасягнуў выпуску 2 мільёнаў пластыкавых картак. У траўні 2007 году выпусьціў мільённую картку Visa[9].
З 8 сьнежня 2008 году да новага году прыпыняў пазычаньне на набыцьцё збудаванага жытла[12], а таксама спыніў выдачу пазыкаў у замежных валютах за 14 дзён да адпаведнага загаду Нацыянальнага банку[13].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2009 год у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі(рас.) Дзейнасьць банка. ААТ «ААБ Беларусбанк» (30 красавіка 2010). Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Все банки Беларуси
- ^ Структура банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Прадстаўніцтвы Структура банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Структура холдынга. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Структура акцыянэрнага капіталу. ААТ «ААБ Беларусбанк» (1 студзеня 2009). Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Статуты ўнітарных прадпрыемстваў ААТ «ААБ Беларусбанк». ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ а б в Гісторыя банка. ААТ «ААБ Беларусбанк». Праверана 10 лютага 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 1995 году № 340(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 студзеня 2007). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 № 257(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ «Беларусбанк» спыніў крэдытаваньне жыльля. Радыё «Свабода» (15 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Нацбанк: крэдыты ў валюце не выдаваць. Радыё «Свабода» (22 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
