Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Белару́скае Грама́дзка-культу́рнае Тавары́ства ў По́льшчы (па-польску: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne w Polsce) - беларуская арганізацыя ў Польшчы, што мае за мэту адраджэньне й папулярызацыю беларускае культуры, гісторыі й традыцыяў у межах Польшчы. Існуе ад 26 лютага 1956. Таварыства ёсьць галоўным арганізатарам наступных імпрэзаў: народныя гуляньні, прагляды песьняў, фэстываль Музычныя Дылёгі ў Мельніку, Агульнапольскі фэстываль беларускае песьні. БГКТ актыўна супрацоўнічае з Саюзам Дэмакратычнае Лявіцы. Кіраўнік Таварыства - Ян Сычэўскі.