Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускае грамадзка-культурнае таварыства
польск. Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne

Уваход у сядзібу ў Беластоку
(23 ліпеня 2011 г.)
Абрэвіятура БГКТ
Дата ўтварэньня 26 лютага 1956 (68 гадоў таму)
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Папулярызацыя беларускай культуры
Штаб-кватэра Беласток, вул. Варшаўская, д. 11
Месцазнаходжаньне Падляскае ваяводзтва
Каардынаты Каардынаты: 53°8′5″ пн. ш. 23°10′7″ у. д. / 53.13472° пн. ш. 23.16861° у. д. / 53.13472; 23.16861
Дзейнічае ў рэгіёнах Польшча
Сяброўства Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (Менск, Беларусь)
Афіцыйныя мовы Беларуская, польская
Старшыня Базыль Сегень
Зьвязаныя кампаніі Газэта «Ніва», літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «Белавежа»
Колькасьць валянтэраў 4000 (2016 г.)

Белару́скае грама́дзка-культу́рнае тавары́ства ў По́льшчы (коратка БГКТ), (гутарк. «Міністэрства беларускіх справаў»[1]) — таварыства ў ПНР і Польшчы. БГКТ — беларуская арганізацыя ў Польшчы, што мае за мэту адраджэньне й папулярызацыю беларускае культуры, гісторыі й традыцыяў у межах Польшчы. Існуе ад 26 лютага 1956. Таварыства ёсьць галоўным арганізатарам наступных імпрэзаў: народныя гуляньні, прагляды песьняў, фэстываль Музычныя Дылёгі ў Мельніку, Агульнапольскі фэстываль беларускае песьні. БГКТ актыўна супрацоўнічае з Саюзам Дэмакратычнае Лявіцы. Кіраўнік Таварыства — Базыль Сегень.

Да заснаваньня БГКТ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1945 годзе ў колішнюю Беластоцкую вобласьць прыйшло польскае войска. З пачатку яны ўвайшлі ў Беласток і павятовыя (раённыя) сталіцы. Напрыклад, з Саколкі прыйшоў аддзел польскага войска ў Крынкі, але іх не пускалі ў мястэчка савецкі аддзел. Затым пасьля перагавораў паміж начальнікамі польскае войска ўвайшло ў Крынкі. Па хутарах вакол местаў забівалі людзей розныя невядомыя асобы: беларускія, польскія аддзелы і простыя ліхадзеі. У 1945 годзе на ўсход ад Крынкаў пастаўла дзяржаўная мяжа Польскае Народнае Рэчыпаспалітае і Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкія ваякі вязьлі зь Нямеччыны ў СССР ваенныя лупы: карціны, дываны, коні і г. д. На мяжы не пускалі пагранічнікі СССР ваенных з лупам.

На землях колішняе Беластоцкае вобласьці стварылі Беластоцкае ваяводзтва.

У 1945 годзе беларускія клясы забаранілі на Беласточчыне. Дзеці пачалі хадзіць у польскамоўныя клясы. У школе Сакрата Яновіча вучылі настаўніцы, якія прыехалі з Польшчы. Яны павінныя былі правільна гаварыць з вучнямі без «крэсавяцкага акцэнту».

… з польскаю моваю і літаратураю, асабліва з правапісам ня меў праблемы, даўно ўцяміўшы па-беларуску, калі пішацца «у» адкрытае ды ня менш клапотны палякам «рз».

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[2].

Разам з тым, у вучылішчах і школах не хапала падручнікаў. Цікавае, што ў электратэхнічынм вучылішчы м. Беласток карысталіся падручнікамі з савецкага часу (1939—1941 г.г.) на беларускае мове.

Не хапала падручнікаў і наш матэматык вышныпарыў нейкі беларускі з саракавога году. І вучні на ўроках давалі яму адказы таксама па-беларуску, што не ўяўляла перашкоды й шэпятоўскім мазурам, прайшоўшым прадмет беларускае мовы ў савецкіх школах у гадах 1939—1941. Настаўнік злаваўся і крычаў:
Я чі дам «будзе»! Я чі покажэ «раўнаецца».

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[3].

Савецкія людзі ўгаворвалі беларусаў ехаць у СССР, бо тут у Крынках будзе Польшча. Канстанцін Яновіч (бацька Сакрата Яновіча) адмовіўся ехаць у СССР, а з Краіны Саветаў ехалі перасяленцы, якія жылі на ўсходзе міжваеннае Польшчы. Многія слухалі радыё. Чакалі некаторыя вайны з СССР, асабліва ад’ехаўшыя з СССР. Вайны не было. У 1945 годзе на поўдзень ад Гарадку, ў Белавежы былі баявы дзеяньні з неслухамі. Стралялі, кідалі гранаты.

Сакрат Яновіч зрабіў наступнае:

Наведваліся з заказамі абутку — з матчынае радні ад Гарадка, з аповедамі, як у тым староньні ганяюць прэч банды, хто гранатамі або й вінтоўкамі. Наслухаўшыся, я склаў каліграфічным пісьмом лістоўку з тытульнымі словамі «Не забывайце, беларусы, што ў вас сталіца Мінск…» Сьцібрыўшы клею ў чаляднікаў, замацаваў яе ў месячную ясноту на тэлеграфным слупе каля таго ж моста (удзень тае паперы ўжо не было). Стасько Шамрухевіч намякаў мне пасьля, каб гэта я так, заср+нец, апошні раз… Яму было пад васямнаццаць, на сем-восем больш. Тоячыся ад яго, намаляваў я акварэлькамі мапу Беларусі й схаваў яе ў куфар (унікальны сёньнячы экспанат).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[4].

Пасьля вайны ў 1940-ыя гады ў Крынках насельніцтва займалася земляробствам, бо не было крамаў і таргоў. Людзі нічога не маглі купіць. Пачаліся дракі за зямлю, за мяжу. Была цесната.

Ажно ня верыцца, што калісьці адзін аднаго забівалі за мяжу! У веснавое ворыва ўздымаліся гевалт у палетках…

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[5].

А пра людзей 2000-ых гадоў С. Яновіч пісаў у 2002 годзе:

Сёньняшнім днём адшукаў я злашчасныя палоскі, на якіх бярэцца расьці тым часам самасейны маладняк. Ахапіла мяне задуменьне, бы над нечаю магілаю… За маёй памяці за тую зямлю пралівалі кроў, а цяпер яна, вось, анікому не патрэбна. Дзеці…

Спэцыяльна пацікавіўся я іх маладым лёсам — амаль ніхто не ўсядзеўся хаця б у Беластоку; пішы на амэрыканскія, нямецкія і бэльгійскія адрасы. У Канаду пасылай пісьмы…

Палова маладых Крынак ужо ў Амэрыцы.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[6].

Беларускія таварыствы да БГКТ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беластоцкім ваяводзтве дзейнічала «Таварыства польска-савецкае дружбы». У склад кіраўніцтва выбіралі асоб зь беларусаў, бо іх лічылі ярымі прыхільнікамі СССР.

У 1950-ыя гады пад час вучобы ў электратэхнічыным вучылішчы Сакрат Яновіч быў заснавальнікам «Саюзу Беларускіх Патрыётаў» (коратка СПБ). У яго ўвайшлі вучні-сябры Сакрата Яновіча. Саюз быў тайнаю грамадою. Стварылі тайныя пісьмо для схаваньня перапіскі. Сакрат Яновіч зрабіў даклад на сходзе СБП пра Георгія Скарыну. Сакрат Яновіч намаляваў членскія білеты зь гербам БССР, бо пра Пагоню ніхто нічога ня ведаў. Сакрат Яновіч стаў старшынём СБП[7]. Хацеў зрабіць даклад пра Кастуся Каліноўскага. Сакрат Яновіч у Крынках пачаў шукаць падпісчыкаў на беларускія газэты й часопісы з БССР[8]: «Беларусь», «Вожык», «Маладосьць», «Работніца і сялянка».

У Беластоцкім ваяводзтве дзейнічалі малалікія сілы палякаў. Дзейнічаў у Крынках і Саколцы «Народны Саюз Польскіх Патрыётаў»[a], які складаўся з вучняў ліцэяў. Яны забілі міліцыянта. Многіх паланілі і пакаралі.

Саюз Беларускіх Патрыётаў вызначыў назаўсёды нацыянальную сьвядомасьць Сакрата Яновіча і членаў саюзу.[9]. Сакрат Яновіч пазнаёміўся ў лаве ў Беластоку, дзе прадавалі часопісы з БССР, з загадчыкам лавы. Ім быў Васіль Літвінчык. Сакрат Яновіч прыходзіў у госьці да Васіля Літвінчыка. Аднойчы, ў доме В. Літвінчыка Сакрат Яновіч пазнаёміўся зь Піліпам Кізевічам.

Сакрат Яновіч пісаў у 2002 годзе:

Мае кантакты зь Васілём Літвінчыкам набылі некаторае канфідэнцыйнасьці. Я нават заходзіў да яго на кватэру, на паддашку аблупленае камяніцы на Аградовае (блізу Фабрычнае). За каторымсьці разам ён пазнаёміў мяне зь беларусам, які на выгляд не павінен быць беларусам: энэргічны чалавек, сьмелы ў слове, не плаксівы, канкрэтны, ажно катэгарычны. Піліп Кізевіч, дырэктар беластоцкіх вадаправодаў. З выразнымі сувязямі ў структурах улады.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[10].

Сакрат Яновіч бачыў асабіста Піліпа Кізевіча і слухаў гутаркі Васіля Літвінчыка зь Піліпам Кізевічам. Іх словы не разумеў, але ў цэлым стала ясна для Сакрата Яновіча, што ідзе барацьба за беларускае школьніцтва. Піліп Кізевіч вучыў Сакрата Яновіча пра будучую дзейнасьць:

… дзядзька Піліп — сурова зіркаючы ў твар — наказваў: вучыцца, паступіць у вышэйшую школу, і не жаніцца, ахвяраваць усяго сябе справе! Беларускаму руху трэба інтэлігентаў-самотнікаў дзеля ненаіўнае дзейнасьці, і каб без завалы бабаю, дзяцьмі. Такі адзін зробіць больш, чымсьці натоўп дыпляманавых сяруноў, якіх надта проста шантажаваць нэндзаю сям’і. Браць вось прыклад зь ксяндзоў: вучаныя яны, дысцыплінаваныя. Цэлібат не раўназначны з бязбаб’ем у пасьцелі, гарантуе адна бескампраміснасьць у жыцьці, заўсёдную гатоўнасьць у імя нечага галоўнага. Настаўляў Кізевіч, даваенны падпольнік, чамусьці не прадчуваючы духу пасьляваенных галоў. Я й мае пакаленьне ў ахвоту слухалі былых змагароў, як малое байку. А напраўду мы марылі аб іншым, аб тым, каб хутка дабіцца фаху й блёку, заробкаў і пекнае жонкі. Ўнівэрсытэцкі або палітэхнічны дыплём — гэта доўгая песьня; калі тое будзе, а змаганьне невядома чым кончыцца.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[11].

Сям’я Кізевічаў жыла ва ўласным доме ў Беластоку на вуліцы Ветраковае, 19, што ў Антанюкоўскім квартале. Дом быў каля чыгункі ў Расею.[12]. Піліп Кізевіч зьбіраў у сваім доме інтэлігенцыю праваслаўную і беларускую. Каталікоў было мала. Ён перасьцерагаў Сакрата Яновіча ад незаконнасьці і падпольнасьці ў дзейнасьці беларускага руху. Сакрат Яновіч пад яго ўплывам захацеў узаконіць «Саюз Беларускіх Патрыётаў». Выдумаў новую назву — Карэспандэнцыйнага Клюба Маладое Беларускае Інтэлігенцыі. Напісаў Сакрат Яновіч статут Клюбу і пайшоў у дзяржаўную ўстанову. Яно адправілі ў Беластоцкую ваяводзкую ўправу Міністэрства Ўнутраных Спраў Польшчы. Сакрата Яновіча паслухалі і адправілі назад. Празь некаторы час на ўроку ў вучылішчы прыбегла пісарка дырэктара вучылішча. Сказала, што Сакрата Яновіча просяць прыйсьці ў Ваяводзкую ўправу Саюзу Польскае Моладзі. Работнік Саюзу хацеў угаварыць адмовіцца ад стварэньня Клюбу. Не ўдалося. Ў вучылішчы Сакрата Яновіча справабавалі перавыхаваць і адмовіцца ад спробы стварэньня беларускае грамады.

Увосень у 1955 годзе ў Беласток прыехалі зь Менску Акадэмічны Купалаўскі тэатар. Ставілі ў будынку беластоцкага тэатру імя Вянгеркі наступныя п’есы: «Канстанцін Заслонаў», «Рамэа і Джульета» і «Раскіданае гняздо».

Усё я прымаў за чыстую манэту. Нецярпелася прабрацца за кулісы, каб зьбьлізку паглядзець на каго з тых актораў, што так прыгожа гавораць па-беларуску. Калі пашанцуе, то й дакрануцца да каторага. Удалося — і анямеў ад шоку: прыватна беларушчыны між імі не пачуў.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[13].

Заснаваньне БГКТ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значная частка Беластоцкага выканкому ПАРП былі з грамадоўцаў і КПЗБ. Яны ваявалі з праціўнікамі Польскае Народнае Рэчыпаспалітае. Многіх забілі[14].

У траўні 1955 году Г. Валкавыцкі быў пераведзены зь «Беластоцкае газэты» ў Выканаўчы камітэт ПАРП. Гэта была справа пісара па праваслаўленьню ПАРП Мар’яна Ксёнжы. У Выканаўчым камітэце Г. Валкавыцкага паставілі на аддзел культуры.

Не пасьпеў я ўвайсьці у курс камітэцкае працы, як атрымаў нязвыклае даручэньне — падрыхтаваць прапанову аб стварэньні беларускае арганізацыі. Адначасова і ўзьнікла ініцыятыўная група. Увайшлі ў яе даваенныя беларускія актывісты. Адзін зь іх (Піліп Кізевіч) быў нават членам Галоўнае ўправы ТБШ. Узначаліў групу Аляксей Казёл (у чыноўніцкім жаргоне — эпіскап: займаўся ў ВРН веравызнаньнямі).

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[15].

8 і 10 верасьня 1955 году ў газэце «Трыбуна народу» Ежы Равіч напісаў допісы. Ў іх Е. Равіч коратка апісаў гісторыю беларусаў Беласточчыны, надзённыя справы. Г. Валкавыцкі восеньню 1955 году дакладваў у бюро выканаўчага камітэту ПАРП аб задуме стварэньня штотыднёвага выданьня на беларускае мове. Гэта ўжо было пасьля пастановы бюро ПАРП аб стварэньні беларускае грамады на Беласточчыне. Ў той пастанове было напісана аб «Таварыстве беларускае культуры», якое трэба было стварыць пры Ваяводзкае ўправе Таварыства польска-савецкае дружбы. Трохі пазьней у першым нарысе статута «Таварыства распаўсюджваньня беларускае культуры й мастацтва» ўжо не было нічога аб сувязі з Таварыствам польска-савецкае дружбы. Работа павінна была чыніцца праз мясцовыя капы (бібліятэкі, клюбы, сьвятліцы і г. д.). Аднак, гурткі зньніклі ў зацьверджаным статуце Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Сам статут пісаў Аляксей Казёл, а Г. Валкавыцкі займаўся агульнымі пытаньнямі дзейнасьці будучага таварыства. Невялікая капа людзей была названая арганізацыйным камітэтам устаноўчага зьезду. Ўзначаліў яе настаўнік Уладзімер Саўко. Г. Валкавыцкі стаў намесьнікам старшыні і адказным за праваслаўленьне ПАРП. Ён жа меў задачу заснаваньне беларускага тыднёвіка.

Першым заданьнем для Г. Валкавыцкага стала назва газэты:

Беласточчыне аднак не пашанцавала зь беларускімі выданьнямі. Паспрабуйце, напрыклад, адаптаваць «Мужыцкая праўда». «Сялянская праўда»? «Вясковая праўда»? Вузка. Хоць і асноўную чытацкую базу разьмясьціў у беластоцкае вёсцы, не завужваў тыднёвіку гарызонт вясковымі рамкамі. Гэта наша адзіная газэта на беларускае мове. Ужо амаль адчуваў дотык працягнутай з гісторыі рукі, таксама «адзінае» віленскае «Нашае нівы». Шмат чаго ў нас знойдзецца супольнага — вынік той жа «адзінасьці». Значыць, з загалоўкам справа ясная. Да прастаты й даходлівасьці дадаў мілагучнасьць і падтэкст.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[16].

Першы макет для газэты «Ніва» быў створаны 1 кастрычніка 1955 году, які меў 12 старонак. Асабовы склад газэты «Ніва» падбіраў Г. Валкавыцкі асабіста, але з папярэдняга ўзгаденьня зь беластоцкім выканаўчым камітэтам ПАРП і сваім работадаўцам ГП Выдавецкае Таварыства Праса[b]. Ён старанна абыходзіў людзей зь мінулым з ТБШ, або людзей, якія рабілі зь немцамі з 1941 па 1944 гады. Члены ПАРП нейшлі ў газэту, бо гэта быў бы канец іх росту. Яны аказаліся б навечна са знакам работы ў няпольскае газэце, што б уплывала на іх рост на пасадзе.

Першымі работнікамі «Нівы» сталі: Міхась Хмялеўскі, Васіль Баршчэўскі, Аляксандар Амільяновіч, Язэп Рыбінскі, Мікола Матэйчук і інш.

Недахоп людзей вымусіў Г. Валкавыцкага шукаць «здраднікаў», якія рабілі зь немцамі. Ім стаў Вацлаў Асіповіч, які друкаваўся пад імем Андрэй Сошка[17] ў газэце « Новая дарога» (гал. рэд. Хведар Ільяшэвіч). Яе выдавалі немцы ў Беластоку з сакавіка 1942 па 1944 гады. Прыймо на работу Вацлава Асіповіча ў «Ніву» Г. Валкавыцкі ўзгадніў зь Міколам Матэйчуком, які займаўся «праваслаўленьнем» ПАРП у «Ніве». Вацлаў Асіповіч быў прыняты на пасаду паэта. З Орлі ў газэту прыйшла Вера Ляўчук, якая пазьней стала жонкаю Г. Валкавыцкага. Яна была з пачатку паэткаю, а, затым, пасьля замужжа, стала публіцыстам. На пасаду перакладчыкаў узялі Зосю Бусловіч, якая кончыла ліцэй у Бельску, а другім — стаў Сакрат Яновіч.

У час маёй кароткае камітэцкае працы прыйшоў да мяне выпускнік электрычнага тэхнікума (ох, гэтыя электрыкі!) зь незвычайнаю просьбаю: «Хачу выдаваць беларускі навуковы часопіс, дастаньце мне пішучую машынку зь беларускім шрыфтам».
Зьдзівіў! Прашу шырэй расказаць аб задуме. Аказваецца, часопіс прызначаецца для перакладаў прац польскіх і расейскіх вучоных. А адрасуецца беларускім навукоўцам. Тыраж? Ну, штук пяць, колькі лісткоў адаб’е машынка. Несамавітае! Уражваў Сізіфаў занятак, на які прыгаворвае сябе гэты асілак. Але, бачу, не прабуй нават пераконваць у бясплоднасьці задумы. На кваліфікацыі таксама намякаць нязручна, абразіцца. Далікатна сплавіў. Цяпер з кадравае мітусьні пачаў усплываць абноўлены вобраз волата перакладнае навукі. А што, выпрабуем! Забыў прозьвішча, але хлопец з характэрнымі прыкметамі[c], і вылавілі мы яго з тадышняга (яшчэ невялікага) Беластока без асаблівае цяжкасьці.
Гэта пра Сакрата Яновіча.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[18].

1 лютага 1956 году Г. Валкавыцкі быў назначаны галоўным рэдактарам газэты «Ніва», але на справе рабіў галоўным рэдактарам зь 1 студзеня 1956 году.

Мая маці, даведаўшыя, што я стаў беларускім рэдактарам, не падзяліла маёй радасьці, засмуцілася й сказала: — На беларускае справе яшчэ ніхто добра ня выйшаў.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[19].

Пісарам гуртка ПАРП газэты назначылі Міхася Баравіка, які быў тады заснавальнікам «Беластоцкае газэты», а таксама дырэктарам беластоцкае радыёстанцыі. Перад пачаткам выданьня газэты Г. Валкавыцкага паслалі на вучобу ў варшаўскія газэты: «Трыбуна вольнасьці», «Прыязьнь». Іх туды паслаў работадавец: «Праса-Кніга-Рух»[d]. 13 студзеня 1956 году ў «Беластоцкае газэце» зьявілася аб’ява:

Неўзабаве ў Беластоку пачне выходзіць часопіс на беларускае мове. Гэта будзе тыднёвік «Ніва». Вельмі хочам дастасаваць часопіс да патрэб беларускага насельніцтва. Таму зьвяртаемся да будучых чытачоў «Нівы» з просьбаю наладзіць з намі як найшырэйшае супрацоўніцтва. Дасылайце карэспандэнцыю й прапановы адносна рэдагаваньня тыднёвіка.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[20].

11 лютага 1956 году Г. Валкавыцкі зрабіў поўны набор першага выпуску газэты «Ніва». Яго надрукавалі з чыслом 19 лютага 1956 году, а праз тыдзень выйшаў асобны выпуск газэты. Ён быў прысьвечаны ўстаноўчаму зьезду Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Беластоку. Ўдзельнікі зьезду атрымалі газэту «Ніва», які адбываўся ў будынку ваяводзкае ўправы Таварыства польска-савецкае дружбы на злучэньні вуліц Сянкевіча і Ліповае. Нечакана для сябе Г. Валкавыцкі быў дакладчыкам на зьезьдзе, бо старшыня арганізацыйнага камітэту Аляксей Казёл не захацеў выступаць з-за загаду з ПАРП. Г. Валкавыцкі па загадзе пісара зьезду Мар’яна Ксёнжы высупіў на зьезьдзе. Перад зьездам Сакрат Яновіч стаў перакладчыкам статуту таварыства. Сакрат Яновіч і Васіль Баршчэўскі вялі пратакол зьезду. Перад зьездам было многа жадаючых на пасаду Старшыні таварыства. Сярод іх былі Піліп Кізевіч і Васіль Літвінчык[21]. Людзей прывозілі на зьезд з ваколічных мястэчак на машынах, бо на машынах вазілі жадаючых на «беларускі зьезд». Ноччу шукалі старшыню Беларускага грам.-культ. тав. Ім стаў Аляксандар Давідзюк, які быў цэнзарам. Вёў зьезд Піліп Кізевіч, які не падаў і віду аб змаганьні за ўладу ў БГКТ.

Зьезд прайшоў на ўздыме. Нават Піліп Кізевіч — сааўтар злашчаснага даклада і ў буры, што ўскалыхнула арганізацыйны камітэт, адчайны завадатар — не падаў і віду, якія страсьці гарэлі ў душы. Вёў зьезд з належнаю годнасьцю й сканцэнтраванасьцю.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[22].

Праз тыдзень пасьля зьезду выпусьцілі газэту «Ніва» (пад чыслом 4 сакавіка 1956 году), якая мела справаздачу аб зьезьдзе, кароткі выдрук дакладу. Надрукавалі там жа асабовы склад Галоўнага праўленьня, прэзыдыюма й сакратарыяту, Галоўнае рэвізыйнае камісыі, пастановы. Яны існавалі да другога зьезду БГКТ. Быў таксама надрукаваны вернападданіцкі зварот да Баляслава Берута. У канцы гэтага выпуску «Нівы» пачаў сваю дзейнасьць дзядзька Лявон (Станіслаў Вагурка), які рабіў у «Ніве» да сваёй сьмерці.

Юры Валкавыцкі закончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве. Пераклады Сакрат Яновіч рабіў са слоўнікам Кандрата Крапівы. Людзі пісалі ў газэту «Ніва» пісьмы. Многія памяталі віленскія газэты:

Сакрат Яновіч рабіў разам з Васілём Баршчэўскім і Міхасём Хмялеўскім. Абодва пачалі ствараць творы па-беларуску, але пісалі на гаворках. Першы на бандароўскае гаворцы, бо быў зь вёскі Бандары, а М. Хмялеўскі пісаў на астроўскае гаворцы. Былі запазычаньні з расейскае мовы, якую вывучыў Міхась Хмялеўскі ў Ленінградзе ў ВНУ, бо вучыўся ў ім.

Сваю першую сядзібу газэты «Ніва» мела ў Беластоку ў будынку ваяводзкага камітэту «Фронту адзінства народа» на вуліцы Кілінскага, 7/1[23]. Сядзіба Беларускага грама.-культ. таварыства была ў Беластоку на вул. Ліпнёвага маніхвэсту, 25.

Водгукі ў БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь некаторы час савецкія газэты «Зьвязда», «Савецкая Беларусія» высока ацанілі дзейнасьць «Нівы». 3 сакавіка 1956 году прыйшоў адказ зь «Беларускага таварыства культурнае сувязі з заграніцаю», дзе старшыня БТКСЗ Гаўрыла Верасаў даў згоду пастаяннага таварыства паміж БТКСЗ і «Ніваю». Пачалі пісаць лісты беларускія пісьменьнікі з БССР. Ніл Гілевіч пісаў верш «На прадвесьні», а Пятро Глебка наведаў рэдакцыю ў красавіку 1956 году. Пачалі адгукацца асобы з усяе Польшчы, нават з Памор’я. Сярод іх можна назваць: работнік Уладзімер Сасім, селянін Аляксандар Баршчэўскі (сваяк А. Барскага), студэнт Мікалай Красоўскі, пэнсыянэр Сьцяпан Луневіч, малады Уладзімер Гайдук, перасяленец зь Беларусі Мікола Базылюк (Дварэцкі) і інш. Г. Валкавыцкі спрабаваў зь 1 траўня 1956 году пачаць рабіць «укладку» ў газэту «Ніва», але «Праса» не дала дазволу з-за недахопу паперы. У чэрвені 1956 году Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк былі запрошаныя БТКСЗ у БССР. У сярэдзіне чэрвеня 1956 году праз Берасьце ўехалі ў БССР, а ў Берасьці пазнаёміліся з паэтам Міколам Засімам. У Менску Г. Валкавыцкага і А. Давідзюка сустрэлі Гаўрыла Верасаў і яго работнікі. Яны праехаліся па Менску, былі ў МТЗ, Музэі Айчыннае вайны, газэта «Зьвязда» і інш. культурныя ўстановы. Пасьля таго, паехалі ў Новы Гарадок, дзе глядзелі Дом-музэй А. Міцкевіча. Цікавае, іх павінен быў сустрэць старшыня райкому КПБ Павел Жэлезьняковіч, але памыліўся і калі прыехалі Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк прыняў іх за беларусаў, а не за гасьцёў з Польшчы. Сустрэліся з Рыгорам Шырмам. Далей паехалі ў Горадню, дзе сустрэліся зь Міхасём Васільком і Аляксеем Карпюком. Потым назад вярнуліся ў Менск, дзе Г. Валкавыцкі і А. Давідзюк сустрэліся ў зь міністрам культуры й асьветы, рэктарам БДУ ім Ул. Леніна. Зь Менску ў Берасьце ляцелі на самалёце, дзе сустрэлі са старшынём Берасьцейскага аблвыканкому Міронам Крыштафовічам. Далей праз Берасьце ў Польшчу.

18 ліпеня 1956 году Марыя Ваганава з БТКСЗ прыехала ў Беласток. У верасьні 1956 году пачаўся набор вучняў у Варшаўскі ВНУ на катэдру беларускага мовазнаўства. Гэта было магчымым толькі зь вялікаю дапамогаю БДУ імя Ул. Леніна. У канцы верасьня 1956 году было ў Польшчы пасольства БТКСЗ на чале са старшынём Гаўрылам Верасавым і пісьменьнікамі Піліпам Пестраком і Янкам Брылём. Былі сустрэчы ў Галоўным праўленьні БГКТ, рэдакцыі «Нівы», у Гарадку. Ў Белавежы на сустрэчах удзельнічала больш за 10 000 чалавек, былі розныя гульні, багатая мастацкая частка. У «Ніву» даслалі свае вершы Генадзь Бураўкін і Алег Лойка.

Водгукі ў Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ПНР адбыўся 8 сабор (пленум) ЦК ПАРП, дзе былі прынятыя пастановы. Газэта «Ніва» патрабавала паслоў на Сойм Польскае народнае рэчыпаспалітае. ГП БГКТ пад рашэньні ЦК ПАРП спрабавала ісьці ў народ, спраўляць пастановы ЦК ПАРП. У гэты час пачаў сваю грамадзкую дзейнасьць Юры Туронак, які прыехаў з Варшавы. Ён заявіў, што ў БГКТ няма аддзелаў таварыства. Замест іх існуюць праўленьні аддзелаў, якія нічым не займаюцца. Для добрае дзейнасьці патрэбныя гурткі, што было падобным да ТБШ, або БСРГ.

25 лістапада 1956 году сабор ГП БГКТ, дзе пачалі гаварыць аб допісах у «Ніве», але больш цікавіла выступаючых — адносіны ПАРП да народных меншасьцяў і беларусаў у Польшчы. Ў канцы сабору ГП БГКТ выбралі паслоў да Ўладзіслава Гамулкі, якія павінныя былі данесьці беды беларусаў вышэйшае асобы Польшчы. Сярод удзелнікаў паездкі ў Варшаву быў Піліп Кізевіч. Іх ніхто ў Варшаве не прыняў.

Водгукі ў Беластоцкім ваяводзтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1956 годзе Вера Ляўчук піша допіс у газэце «Ніва» пад назваю «Што з намі будзе?». Пачалася кабінэнтная грызьня, дзе вінаватымі сталі Вера Ляўчук і яе начальнік Юры Валкавыцкі.

Пад час падзеяў 1956 году ў Беластоцкім ваяводзтве спрабавалі разагрэць нянавісьць да СССР. Галоўны гнеў павінен быў быць выкінуты на беларусаў Беласточчыны, бо з часоў Міжваеннае Польшчы беларусы — бальшавікі і думаюць аб далучэньні да СССР. У «Беластоцкае газэце» зьявілася адозва да грамадзкасьці Беласточчыны, дзе выказаліся супраць міжнароднае варожасьці і заклікала да еднасьці. Яе падпісалі: выканкам ПАРП, выканкам ПСЛ, выканкам дэмакратаў, Ваяводзкая рада прафсаюзаў, ваяводзкая ўправа Саюза Сялянскае Самапомачы, ваяводзкая ўправа Саюза польскае моладзі і ваяводзкая ўправа Лігі жанчын.

У ГП БГКТ сказалі Г. Валкавыцкаму аб добрым водгуку аб хоры, што быў створаны ў БГКТ. Хор выступіў на партыйнае канфэрэнцыі ПАРП. Г. Валкавыцкаму прапанавалі быць паслом на Сойм Польскае народнае рэчыпаспалітае. Нічога не ўдалося, бо тыя хто прапаноўваў (сакратар Флюг) былі зьнятыя з пасады.

Хор пры БГКТ узначаліся Людміла Панько.

Па службе работнікі газэты «Ніва» прысутнічалі на ўрачыстых вячэрах, прысьвечаных Дню жанчынаў, Дню Кастрычніцкае рэвалюцыі і г. д. Цікавыя ўспаміны пакінуў пра сьпевы пад час вячэры Сакрат Яновіч:

Заўсёдную паніку на шэфаў наводзіла конармейская «На Дону и у Замостья тлеют белые кости, над костями шумят ветерки, помнят псы-атаманы, помнят польские паны, конармейские наши кленки…» Пабялелы Баравік праводзіў інтэрвэнцыю: «Слухайце, дорогіе товарышчы, так не можна, зьдзесь за столом сідзят польскіе товарышчы, усэ чуют, і што воны про нас подумают, застановчесе… Нэ лучшэ співаты „белые паны“? Зачэм „Польскіе“?».

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[24].

Па-за таварыствам БГКТ мела назву «савецкае агентуры», якая хоча адарваць Беласточчыну ад Польшчы і далучыць да СССР. Такія погляды хадзілі ў 1950-ыя гады і аднавіліся ў 2000-ыя гады. Толькі ў 2000-ыя гады падазравалі ў жаданьні далучыць Беласточчыну да Беларусі. У БГКТ з прыходам да ўлады Гамулкі ў Польшчы Урад Народнае Бясьпекі распушчаны, а замест яго заснаваная Служба Бясьпекі. Былыя работнікі Ўраду Народнае Бясьпекі пайшлі шукаць работы. Некаторыя пачалі рабіць у газэце «Ніва», ў павятовых аддзелах БГКТ.

Падзеі 1956 году ў Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У народзе пайшлі чуткі аб зборы подпісаў беларусамі аб далучэньні Беласточчыны да БССР. Сакратар ГП БГКТ паехаў у Варшаву для дакладу. Пасьля вяртаньня ў Беласток Аляксей Казёл быў прызнаны вінаватым у «зборы подпісаў». Выканкам ПАРП увесь гнеў направіў на ГП БГКТ. Аляксей Казёл 29 лістапада 1956 году выехаў у Варшаву, дзе выступіў на нарадзе грамадзка-палітычнага актыву. Праз тыдзень у Варшаве беларускі прадстаўнік Пётар Сіповіч (брат а. Часлава) гаварыў аб беларусах Польшчы. Пётар Сіповіч стаў сакратаром Рэвалюцыйнага саюза моладзі. Ён выехаў у Беласток, дзе заняўся крыкамі на саборах ГП БГКТ, але яны нічым не скончыліся. Ва ўправу газэты «Ніва» прыехалі прадстаўнікі беларускіх суполак з ВНУ Варшавы. Сярод іх быў П. Сіповіч. Яны езьдзілі ў беларускія ліцэі ў Бельску і Гайнаўцы. Сакрат Яновіч прыняў удзел у рабоце тых суполак і стаў членам грамады «Беластоцкі ваяводзкі камітэт арганізацыяў моладзі». Аднак выгналі празь некаторы час, бо быў «беларускім нацыяналістам». Пётар Сіповіч па-малу прапаў.

Андрэй Сошка з-за бурлівых падзеяў адмовіўся ад работы ў «Ніве» і стаў сторажам у шпіталі на Фабрычнае. Сакрат Яновіч пісаў аповеды «Родная глухамань». «Мішкава жаніцьба» стала знакавай для яе пісьменьніка Васіля Баршчэўскага. «Партызаны» Аляксандра Амільяновіча стала пачаткам яго пісьменьніцтва.

У сьнежні 1956 году адбыўся зьезд прадстаўнікоў грамадзка-культурных установаў «беларускіх» і «жэмойцкіх» паветаў. Культурную дзейнасьць будуць праводзіць сярод беларусаў і жэмойтаў Беластоцкага ваяводзтва.

1957—1959[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе ЦК ПАРП працягнула дзейнасьць па дапамозе народных меншасьцяў Польшчы: беларусаў, габрэяў, кашубаў, немцаў, чэхаславакаў, украінцаў і інш. У газэтах былі допісы аб беларусах, якія «прыдушаныя» польскімі нацыяналістамі: «Трыбуна вольнасьці» 6.01.1957 Ядвіга Сякерская, «Новая культура» 11.01.1957 Анджэй Мандальян. 1 лютага 1957 году газэта «Вармія й Мазуры» з Ольштыну надрукавала допіс. У ім газэта на словах баролася са сталінцамі, якія заселі ў БГКТ і «Ніве». «Вармія й Мазуры» карысталася словамі польскіх нацыяналістаў: беларускі рух выдуманы і штучны, заснаваны ён загадкавамы сіламі і чужы для насельнікаў Беласточчыны. Г. Валкавыцкі адказаў допісам у «Ніве» пад назваю «Дрэнная рэкамэндацыя» 17.02.1957.

Пасьля падзеяў 1956 году заслон ад захаду ў Польскае народнае рэчыпаспалітае зламаўся. Насельнікі Польшчы маглі выпісваць газэты з Захаду. Газэта «Ніва» змагла выпісаць беларускія газэты з Захаду. У іх Г. Валкавыцкі быў названы зацятым камуністам.

На паседжаньнях Галоўнага Праўленьня БГКТ прыходзілі людзі зь Беластоцкага «Расейскага Культурна-Асьветнага Таварыства» з просьбаю выдаваць газэту «Ніва» па-расейску. Для іх беларуская мова — мова нацыналізму і ворагаў камунізму. Расейская ж мова — мова камунізму, мова Леніна. Супраць выступалі старыя таварышы й удзельнікі беларускага руху: Піліп Кізевіч, Васіль Літвінчык, Васіль Дзун… Георгі Валкавыцкі сказаў: «Мова „Нівы“ — гэта не мая фанабэрыя, а такая пастанова Цэнтральнага Камітэту партыі». Для расейцаў у Польшчы выходзіў «Расейскі голас»[e]. Наклад яго невялікі і на Беласточчыне яго мала выпісвалі. Газэта «Ніва» карысталася попытам сярод настаўнікам беларускае мовы ў польскіх школах, бо была крыніцаю беларускае літаратурнае мовы. Газэта «Ніва» стала навучальным дапаможнікам.

«Ніва» ў 1957 годзе займела дзіцячы куток пад назваю «Малым сябрам», пачаў весьці «Гутаркі аб мове» Баляслаў Манкевіч, зьбіралі народную самадзейнасьць. З дапамогаю паляка Адольфа Кучко ў в. Старое Ляўкова спрабавалі ўгаварыць насельнікаў не адмаўляцца ад навучаньня беларускае мове ў школе. Яны зьвярнуліся аб тым да міністэрства асьветы Польшчы. «Ніва» дамагалася беларускага выдавецтва, гатовіла да друку першы «Беларускі каляндар», пісалі аб дзеячах беларускага руху. Сярод іх быў Зігмунт Бурчак-Абрамовіч (Антон Забель) зь першае тэатральнае трупы Ігната Буйніцкага. Газэта «Ніва» адкрыла для БССР ужо забытую дзейнасьць трупы І. Буйніцкага. Дзейсную дапамогу для «Нівы» ў мінулым беларускага руху аказалі публіцыст Леў Мірачыцкі, Алесь Траяноўскі, гісторык літаратуры Сьцяпан Александровіч (у «Ніве» пад імем К. Сваяцкага), колішні ссыльны і вядомы віленскі рэдактар Ян Шутовіч (у «Ніве» пад імем Ян Дубневіч).

У 1957 годзе пісар ГП БГКТ Аляксей Казёл справаваў стварэньне ў Беластоку беларускую філялёгію ў «Завочнае Настаўніцкае Студыі ў Беластоку», куды сам пайшоў вучыцца. Ён да прыходу ў БГКТ рабіў ва Ўрадзе Бясьпекі, які разагнаў Гамулка. Паступіў туды ж Сакрат Яновіч, а закончыў вучобу ў 1962 годзе на тэму публіцыстыкі Кастуся Каліноўскага. Сакрат Яновіч меў навуковага кіраўніка Міколу Гайдука. Зь Менску прыязджаў прафэсар Васіль Тарасаў для казаньня выкладаў пра беларускую літаратуру. Пазьней праз сорак гадоў Сакрат Яновіч пазнаёміцца з сынам В. Тарасава, які дасьледваў мінулае Полаччыны. У 1957 году ў беларускім руху Польшчы аб’явіўся Кастусь Майсеня. Ён нарадзіўся ў Нясьвіжы, пераехаў у Польшчу. Закончыў у Познані ВНУ і меў дыплём інжынэра эканоміі. Стаў дырэктарам Эканамічнага тэхнікума ў Бельску. Узначаліў Бельскі павятовы аддзел БГКТ, дзе быў старшынём. Меў вялікі ўплыў на павятовыя ўлады Бельску[25]. Быў нежанаты. Пасьля Кастусь Майсеня стаў старшынём Павятовага саюзу гмінных таварыстваў «Самапомач».

ГП БГКТ выдала сваю першую кнігу «Паўлінка» Янкі Купалы. Яна была выдадзеная для мастацкае самадзейнасьці. Пад старшынствам Баляслава Манкевіча былі створаныя пры ГП БГКТ Беларускі выдавецкі камітэт у Польшчы. Былі створаныя дзьве сэкцыі: мастацкае літаратуры і «гістарычна-навуковае» літаратуры. Сэкцыя мастацкае літаратуры ўхваліла задачы выданьня паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка», п’есы для мастацкае самадзейнасьці, зборнік беларускіх народных песень, творы мясцовых пісьменьнікаў. Аднак задачы не былі спраўленыя.

Год дзейнасьці БГКТ адзначылі ўрачыста. Аляксей Казёл у сваім дакладзе назваў дасягненьні: шэсьць павятовых аддзелаў, каля 1000 членаў, 57 пачатковых беларускіх школ. У 111 школах беларуская мова як прадмет, 2 агульнаадукацыйныя ліцэі (Гайнаўка і Бельск), у Міхалоўскім ліцэі беларуская мова як прадмет. Звыш 15000 чалавек навучаецца беларускае мове. Пры Настаўніцкае завочнае студыі ў Беластоку створаны Аддзел беларускае філялёгіі, а пры Варшаўскім ВНУ — беларуская катэдра. Пры ГП БГКТ робяць:

4 сакавіка 1957 году адбылося пасяджэньне камісыі пры ЦК ПАРП па народных меншасьцях. Такая ж камісыя была створанная пры выканкаме Беластоцкага ПАРП. 9—10 сакавіка 1957 году адбыўся ў Кракаве ўстаноўчы зьезд Грамадзка-культурнага таварыства чэхаў і славакаў. 17 сакавіка Сакрат Яновіч намаўляе ГП БГКТ спыніць гутарку аб культуры беларусаў і заняцца гаспадарчаю дзейнасьцю, а гурткам БГКТ падказваў стварыць Касы сялянскае самапомачы. 24 сакавіка газэта «Ніва» надрукавала першы верш Віктара Шведа «Я беларус». 30 сакавіка ў Пунску адбыўся ўстаноўчы зьезд Жэмойцкага грамадзка-культурнага таварыства. У той жа дзень у Беластоку адбыўся беларускі літаратурны вечар, які наладзіў гарадзкі гурток БГКТ. На ім чыталі творы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы і Максіма Танка. 31 сакавіка пачаў друкавацца ў «Ніве» Мацей Канапацкі. 7 красавіка пачаў выхозіць дадатак для дзяцей пад назваю «Зорка». 29 і 30 красавіка 1957 году адбыўся першы зьезд беларускіх настаўнікаў у Белавежы. 6 траўня 1957 году на памосьце тэатра імя Вянгеркі ў Беластоку выступіў упершыню Беларускі народны калектыў песьні й танца пры БГКТ.

Зь 1 па 7 траўня 1957 году Г. Валкавыцкі з пасольствам Галоўнага праўленьня «Таварыства Польска-савецкае дружбы» (ГП ТПСД) выехаў у БССР. Пры пасольстве былі Аляксей Казёл, Зыгмунт Гарстэцкі (урадовец з Польшчы), Ян Сянкевіч (пісар з выканкаму ПАРП у Беластоку), асоба з ГП ТПСД. Г. Валкавыцкі пазьней пісаў:

Дзелавых сустрэч, на якія я разьлічваў, не адбылося. Не сустрэўся нават зь нефармальнымі карэспандэнтамі «Нівы», якія добраахвотна (без ніякае грашовае прынукі) слалі нам дасканалыя допісы. Выпадкова даведаўся, што з нашымі сябрамі праводзілі адпаведныя размовы. Стала ясна, чаму некаторыя спынілі з рэдакцыяю сувязь.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[26].

У 1957 годзе БГКТ спраўляла Купалаўскія дні. Пад іх друкавалі ў «Ніве» допісы аб маленстве Янкі Купалы. У школах і клюбах ішлі гутаркі аб жыцьці й творчасьці Я. Купалы. Прыехалі зь Менску Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч (удава Янкі Купалы), а таксама Міхась Ткачоў — пісьменьнік і галоўны рэдактар «Літаратура і мастацтва». 22 чэрвеня 1957 году ў сьвятліцы ГП Тав. Польска-сав. дружбы ў Беластоку адбыўся ўрачысты вечар. Выступала Вера Ляўчук. Выступілі самадзейныя дружыны: драматычны гурток Антона Кавальчука — з «Прымакамі», хор Людмілы Панько — зь песьнямі на словы Янкі Купалы «А ў бары, бары» і «Жыў на сьвеце Лявон», танцоры й танцоркі Тацьцяны Гіжэўскае — зь беларускімі скокамі. У чэрвені 1957 году ў БССР зьезьдзіў Васіль Баршчэўскі, а ў ліпені — Сакрат Яновіч. 1.09.1957 ў «Ніве» напісалі гутарку зь Нілам Гілевічам, а таксама першы верш Яна Чыквіна (пад імем Янкі Дубіцкага).

Г. Валкавыцкі ўспамінае аб беларусах з заходніх ваяводзтваў Польшчы. Ён раіў ім ствараць нядзельныя школы, вечаровыя школы. Дзейнасьць БГКТ па-за Беластоцкім ваяводзтвам была забароненая. Допісы ў «Ніве» аб беларусах з колішніх усходніх землях міжваеннае Польшчы, якія выехалі на захад Польшчы выклікалі супраціў:

Не пакарысталіся землякі нашымі парадамі, надуліся й на ніўскія рэйды («Рыбацкія сьлёзы», «Беларусы ў Шчэціне», «Нечаканыя спатканьні», «Беларусы над Одраю»), загаласілі:
— Не раскрывайце нас!
Упрошваючы не намілуесься. Наш паходны лёзунг «Не саромецца беларускасьці!» і на Беласточчыне папахваў утапічнасьцю.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[27].

У «Ніве» Г. Валкавыцкі спрабаваў стварыць Сатырычны музэй, але ніхто не адгукнуўся на патрэбу рэчаў у музэі. Пачын сканаў.

У «Ніве» пачалі друкавацца дасьледчыкі беларускага мінулага: Мацей Канапацкі, Васіль Белаказовіч, Аляксандар Баршчэўскі. Для выставы народных меншасьцяў Польшчы добра дапамог Мар’ян Пецюкевіч, які быў навуковым работнікам этнаграфічнага музэя ў Торуні. Беларускі выдавецкі камітэт выдаў: пад канец жніўня «Зборнік сцэнічных твораў» для гурткоў мастацкае самадзейнасьці, «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» М. Крапіўніцкага (пераклад з украінскае мовы), «Мікітаў лапаць» М. Кудзелькі.

29 верасьня 1957 году другі сабор ГП БГКТ прыйшоў да высновы, што пасьля першага сабору ГП БГКТ гурткі сталі чыноўніцкаю ўстановаю. Яна толькі запісвае ў членства БГКТ і не займаецца грамадзка-культурнаю дзейнасьцю. Пры ГП БГКТ стварылі Эканамічную камісыю для разьвіцьця гарпадаркі беларусаў з улікам мясцовае сыравіны. Былі беды з Варшаўскім ВНУ, дзе катэдра беларускага мовазнаўства мела пытаньні з прыймом на яго вучняў. Дырэктар ліцэя ў Бельску Яраслаў Кастыцэвіч быў тым незадаволены.

Пра работу на Службу Бясьпекі Сакрат Яновіч пісаў:

Неяк летам пяцьдзесят восьмага я адчуў, што паўсюдная Служба падступаецца ўжо і да мяне, бесклапотнага маладажона. Думаеце, тых усякіх «сваіх хлопцаў» цікавілі ворагі ўлады? Не, яны заеліся дапытвацца, што наогул думае… Валкавыцкі, Баравік, іх жонкі… І ўсё пад пячацьцю таямніцы дзяржаўнага ўзроўню (аж сьмешна чуць такое!). Як гэта трэба разумець? А вельмі звычайна: шукалі кампрамэнтуючых матэрыялаў на тых асоб, бо на іх месца былі тым часам лепшыя па партыйнае лініі кандыдаты (работа спакойная, грошы цалкам вялікія, ня трэба нікуды швэндацца).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[28].

Мацей Канапацкі рабіў перадачы на беластоцкім радыё па-беларуску[29]. Былі спробы заснаваць розныя таварыствы з прыметнікамі «беларускі», ці «беларускае». Хацелі стварыць Аб’яднаньне Беларускіх Мастакоў, Беларускі Навуковы Гурток. Сакрат Яновіч стаў грамадзкім старшынём Беластоцкага Гарадзкога Аддзелу БГКТ[30]. Ён спрабаваў беларусізаваць Беласток, але сустрэў процідзеяньне і абвінавачваньне ў беларускім нацыяналізьме. Яму дапамагаў інструктар Кастусь Хлябіч, які паходзіў зь вёскі Рыбакі, што каля Бандароў. Сакрат Яновіч у Беластоку стварыў беларускую публічную бібліятэку і беларускія многалюдныя балі. Галоўныя памагатымі былі людзі, якія былі ў ТБШ і БСРГ: Навіцкі, Маркоўскі, Сідаровіч, Кузьмін і г. д. Раздавалі «Беларускія календары» разам з уваходным білетам.

2 студзеня 1958 году рэдакцыя газэты «Ніва» перабралася зь сьвятліцы ГП БГКТ у свае памяшчэньне на вул. Весялоўскага, 1. У канцы студзеня 1958 газэта «Ніва» выпусьціла 100-ты выпуск. У тым жа месяцы ў доме ТПСД быў заснаваны камітэт пабудовы помніка Кастусю Каліноўскаму. Вырашылі будаваць помнік у выглядзе дому народнае творчасьці, назваць адну з вуліц Беластоку імем К. Каліноўскага, прысвоіць імя К. Каліноўскага новае школе ў Мастаўлянах.

Вясною заснавалі Праўленьне прамыслова-гаспадарчага таварыства «Бэтэска»[f]. Яно павінна было зарабляць грошы для БГКТ.

30 сакавіка 1958 году адбыўся другі зьезд БГКТ. На ім таварыства мела 42 гуртка. Зьезд прыняў пастанову:

— Актывізаваць гурткі! — гэты заклік цяпер будзе гучаць на усіх нашых форумах (з аднолькавым вынікам).
— Трэба дабіцца, каб у кожнае беларускае вёсцы быў гурток БГКТ!
Дагэтуль дабіваемся…

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[31].

У 1958 годзе ў Беластоцкім ваяводзтве было 49 школ зь беларускаю моваю навучаньня і 116 — з прадметам. Разам у пачатковых школах навучалася беларускае мове 8 861 дзяцей. У Гайнаўскім беларускім ліцэі не было выкарыстана 50% месцаў. Большасьць (г. зн. 41 гурток) меў сваю самадзейнасьць. Зьезд выбраў новага Старшыню БГКТ. Ім стаў Уладзімер Станкевіч. Раней ён быў інспэктарам польскіх школ у Бэльгіі, які быў работнікам міністэрствам асьветы Польскае Народнае Рэчыпаспалітае. Яшчэ раней быў сакратаром выканаўчага камітэту ПАРП у Быдгашчы. Уладзімер Станкевіч быў членам КПЗБ. Наступным выбраным на зьезьдзе БГКТ стаў новы пісар — Віктар Швед. Да прыезду новага старшыні БГКТ пісар В. Швед выконваў яго абавязкі.

25 траўня 1958 году прайшоў агляд мастацкіх калектываў гурткоў БГКТ. 2 чэрвеня, таго ж году, адбыўся канцэрт народных меншасьцяў у Варшаве ў Тэатры размаітасьцяў. Быў хор (пад кіраўніцтвам Галены Зюлкоўскае), танцавальная група (пад кіраўніцтвам Т. Гіжэўскае) і гарадоцкае трыо «Бабы Ксюткі».

8 чэрвеня 1958 году было заснаванае Літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». Да яго далучаліся многія: Янка Дубіцкі, Віктар Швед, Анатоль Хлябіч, Дзьмітры Шатыловіч, Язэп Малеша, браты Янка і Андрэй Беразаўцы і інш. Многія пачалі адыходзіць. Заснавальнікамі Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» сталі члены арганізацыйнага камітэту. Да іх была далучаная група пісьменьнікаў: Яша Бурш, Уладзімер Гайдук, Янка Дубіцкі, Мацей Канапацкі, Пятро Ластаўка, Дзьмітры Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч.

З Варшавы прыехалі рабонікі Варшаўскага ВНУ з катэдры беларускага мовазнаўства: Мікола Бірыла і Васіль Тарасаў. 12 і 13 ліпеня 1957 году яны прачыталі казаньні аб разьвіцьці беларускае літаратуры. Работнікі Варшаўскага ВНУ прымалі ўдзел у разглядзе твораў аб’яднаньня «Белавежа». 17 ліпеня 1958 году ім стала першая п’еса «Ануфры авансуе» Сяргея Кручка.

15 чэрвеня 1958 году была першая перадача ў Беластоцкім радыё на беларускае мове. Перадача была штотыдзень. Яе вёў член БГКТ Мацей Канапацкі. У чэрвені ў Беластоку выступіў хор Рыгора Шырмы, які быў заснаваны ў Беластоку.

Летам 1958 году зьявіўся Ўладзімер Станкевіч, які стаў старшынём БГКТ. Ён быў зь вялікім вопытам у палітыцы і добрым веданьнем беларускае мовы, бо быў аўтарам падручнікаў для беларускіх школ. Ул. Станкевіч 21 верасьня 1958 году на выступе ў Галоўным Праўленьні БГКТ абвінаваціў незадаволеных дзейнасьцю БГКТ у блізарукасьці. Далей сказаў:

  • да 30 верасьня зрабіць апісаньне гурткоў
  • да 25 кастрычніка ачысьціць сьпіс членаў ад несапраўдных членаў, а з сапраўдных членаў сабраць складкі
  • да 31 кастычніка пры кожным павятовым аддзеле стварыць эстрадную групу для выступаў з канцэртамі
  • 31 сьнежня стварыць гурток у кожнае беларускае вёсцы
  • газэта «Ніва» павінна рабіць з кожным членам БГКТ, бо кожны зь іх — карэспандэнт газэты «Ніва»

Ул. Станкевіч меў сувязі ва ўрадзе Польшчы і гэта дапамагала БГКТ у рабоце зь дзяржаўнымі ўстановамі Польшчы. Вуліца Новасасновая ў Беластоку стала называцца вуліцаю Кастуся Каліноўскага. На суседнім садзе павінен быў стаць новы помнік К. Каліноўскаму, але таго не адбылося. Зараз там стаіць Цэнтральны парк.

Тым часам работа літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» працягвалася. 13 сьнежня 1958 году ГП БГКТ у сваёй сядзібе ў Доме прафсаюзаў зладзілі першы літаратурны вечар членаў «Белавежы» з узелам: Віктар Швед, Алесь Сьвісёк, Янка Анісяровіч, Уладзімер Ільляшук і Ян Чыквін. 14 сьнежня ГП БГКТ рашыў выдаць першы зборнік твораў літаб’яднаньня «Белавежа». Колькасьць членаў «Белавежы» расло.

У студзені 1959 году сьвяткавалі 40-годзьдзе абвяшчэньня Беларускае ССР. Разам з тым, стварылі партыйныя групы ПАРП пры аддзелах БГКТ. У Беластоку ў тэатры выступілі зь Менску Тамара Ніжнікава (сапрана) і Леанід Бражнік (бас) і інш. У студзені 1959 году стварылі партыйныя групы ПАРП пры аддзелах БГКТ. Яны сталі сродкам асабістае ўлады Ул. Станкевіча ў БГКТ. Ён правёў чыстку радоў БГКТ, бо, па мысьлі Ўл. Станкевіча, БГКТ павінна было пазбавіцца ад балясту і папяровых членаў таварыства.

Ул. Станкевіч нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне. Там жа нарадзіўся тагачасны начальнік (або пісар) выканкаму Беластоцкага ПАРП Аркадзій Лашэвіч. Ул. Станкевіч часта паказваў сваю асабістую знаёмасьць зь пісарам выканкаму Беластоцкага ПАРП. Аднак тая сувязь не дапамагала. Гарадзкая рада места Беласток выгнала ГП БГКТ з дому ў 1958 годзе. ГП БГКТ знайшло сядзібу ў Доме прафсаюзаў, у падвале. Калектыў песьні й танца ня мог знайсьці меца для свае рэпэтыцыі. У 1959 годзе сьвяткавалі 40-годзьдзе заснаваньня КПП. З БССР прыехалі члены КПЗБ. Іх сустрэча адбылася ў цямніцы ў Доме прафсаюзаў, дзе знаходзілася ГП БГКТ. Раптам калектыў знайшоў месца ў Доме парфсаюзаў на другіх паверсе. Пасьля таго, ГП БГКТ разьмясьцілі ў колішнім доме партыйнае гасьцініцы, дзе знаходзіцца па гэты дзень.

Гарадзкі аддзел БГКТ у Беластоку пад старшынствам Сакрата Яновіча знайшло сядзібу ў «Сяржнаўскае» сьвятліцы. Пачалі там праводзіць вечарыны з танцамі.

У вясну 1958 году Сакрат Яновіч перайшоў рабіць у Галоўнае Праўленьне Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства. У тым жа годзе Сакрат Яновіч стаў членам ПАРП. Сакрату Яновічу даверылі выконваць абавязкі загадчыка Арганізацыйнага аддзелу ГП БГКТ. Канчаткова яго не зацьвердзілі на пасаду загадчыка. Сакрат Яновіч пачаў езьдзіць па вёсках усходзе Беластоцкага ваяводзтва й ствараць новыя гурткі. Сакрат Яновіч пісаў:

Прыдбаў шырокую мапу Беласточчыны, выразаў зь яе доўгую ўсходнюю паласу, і, быццам штабс-капітан, апляноўваў арганізатарскія маршруты. Заязджаў аўтобусам ПКС — напрыклад — у Мілейчычы, дзе знаходзіўся базавы на Пабужжы аддзел БГКТ, і зь інструктарам Міхасём Вішанкам, адбываў апостальскі паход ад вёскі да вёскі, насаджаючы сьвежыя гурткі БГКТ. У Тымянцы. У Клюковічах. У Вілінаве. У Зубачах. Закончыўшы доўгі зімовы марш у Рагачах, дзе жыў Міхась і ў хаце якога можна было адагрэцца да ад’есьціся. Наступная экспэдыцыя — на падгайнаўскіх багатых сёлах: Ласінка, Курашава, Лянева, Койлы, Наваберазова… да Нарвы. На працягу дзесяці дзён. Заўсёды ўзіму, каля гаспадары маюць час прыходзіць на сход, слухаць.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[32].

Дзейнасьць Сакрата Яновіча не была асобнаю. Яго памкненьні да пашырэньня таварыства спраўлялі ў Бельскім аддзеле БГКТ. Сакрат Яновіч спамінаў:

Зусім іначай выглядала бельская акцыя пад патранатам менавіта Майсені. Ён склікаў актыў — жыватастае павятовае начальства — арганізоўваў адну або дзьве аўтамашыны (камітэцкую, магістрацкую) і развозіў кадру, скажам, у восем вёсак, быццам парашутыстаў па адным у кожнае. Такім чынам за вечар мелі някепскую лічбу наваўтвораных ячэек. Што выклікала паніку ў польскім грамадзтве, шугалі плёткі: вось-вось прыйдуць сюды саветы са сваёю Беларускаю ССР.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[33].

У сакавіку 1959 году адбыўся трэці зьезд ПАРП у Варшаве. Г. Валкавыцкі, газэта «Ніва», ГП БГКТ пачалі атрымоўваць з Варшавы допісы аб сваіх дзеяньнях, справаздачах і г. д. Зьезд ПАРП ажывіў Цэнтральны камітэт (Галоўная ўправа ПАРП) і яе камісыю па нацыянальных меншасьцях. У той час зьявілася задума стварэньня пры Саюзе польскіх журналістаў аддзелаў нацыянальных меншасьцяў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае. Аднак, тая задума, правалілася, бо ніхто не захацеў стаць у «загон» для нацыянальнае меншасьці. У газэце «Ніва» работадавец Выдавецкае Таварыства Праса патрабавала скарачэньняў пасадаў, што павінна было прывясьці да зьніжэньня расходаў. Партыйны сход партгрупы ПАРП «Нівы» прагаласаваў за скарачэньне пасады сакратара партгрупы «Нівы» Міхася Баравіка. Яго абараніў ад беспрацоўся Ўл. Станкевіч, бо пасадзіў яго на пасаду старшыні гаспадарчага прадпрыемства «Бэтэска». Пазьней, Міхась Баравік стаў старшынём Беластоцкага жыльлёвага каапэратыву. Партгрупа «Нівы» была без сакратара аж да 1973 году.

У красавіку 1959 году была надрукаваная першая кніга Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» пад назваю «Рунь»[34]. Ён быў першым зборнікам членаў «Белавежы». 9 траўня 1959 году адбыўся ўрачысты сход «Белавежы». На ім выступіў прафэсар зь Менску Міхась Лазарук, мовазнавец Аркадзь Жураўскі. Падзея выданьня першага зборніка твораў членаў «Белавежа» знайшло водгук: «Беластоцкая газэта» 10 траўня назвала «Рунь» «беларускім падарункам», «Літаратура і мастацтва» выступіла 13 траўня зь вялікім допісам, «Наша культура» у ліпені (нум. 10) выступіла з допісам Яўген Самахваленка, «Літаратурная газэта» (Масква) допіс 18 чэрвеня, «Трыбуна літэрацкая» (Варшава) допіс 28 чэрвеня, «Расейскі голас»[g] (Лодзь) допіс 15-31 кастрычніка. 19 траўня 1959 году Яша Бурш і Віктар Швед выступілі ў беластоцкім Клюбе міжнароднае кнігі і друку, дзе сабралося каля 200 слухачоў. Пачалі паездкі з выступамі белавескіх паэтаў па Беластоцкім ваяводзтве.

Далей пісар ГП БГКТ Уладзімер Юзьвюк патрабаваў:

  • пяцьсот вершаў ад асобы mdash; асобны зборнік
  • адна тысяча вершаў — абавязкова адзін зборнік выдадзе БГКТ

Зборнік «Рунь» распрадавалі на аўтарскіх сустрэчах у вёсках. Зьбіралі людзей любымі спосабамі. Падманвалі інструктары БГКТ, што прыедзе лекар і будзе лячыць. Сакрат Яновіч пісаў:

У наш фальклёр перайшла камічная сцэнка, калі адзін чалавек пасьпеў ужо на канец аўтарскае сустрэчы і па-сялянску голасна пытае ў суседа, аб чым казаў гэты доктар. А той яму:
— От, плёў якуюсь херню, усё хітрымі вершыкамі. Можа што талковае і казаў бы ён, калі б ня тая дзецярня ў залі…

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[35].

12 чэрвеня 1959 году літаратуранае аб’яднаньне «Белавежа» справіла грамадзкае слуханьне апавяданьня Сакрата Яновіча.

Пасьля другога зьезду Ўл. Станкевіч быў незадаволены дзейнасьцю БГКТ, газэты «Ніва». Г. Валкавыцкі для выкананьня загадаў старшыні БГКТ Ул. Станкевіча стварыў грамадзкую рэдакцыйную калегію пры газэце «Ніва». Ул Станкевіч абвінаваціў Г. Валкавыцкага ў непадпарадкаваньні ГП БГКТ.

У ліпені 1959 году ў в. Мастаўляны (Беластоцкі павет) павесілі дошку для памяці. На ёй было напісанае аб Кастусю Каліноўскім:

У вёсцы Мастаўляны 21.03.1838 г. нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, змагар за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне палякаў і беларусаў, арганізатар і кіраўнік студзеньскага паўстаньня на Беларусі і Літве. Загінуў з рук царскіх сатрапаў 10.03.1864 г. у [Вільня|Вільні]]. Ушаноўваючы памяць героя, жыхары Мастаўлян прысвойваюць школе яго імя. Сакавік, 1959.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[36].

У жніўні 1959 году ў Супрасьлі правялі трохтыднёвы сэмінар для настаўнікаў, якія займаюцца мастацкаю самадзейнасьцю. Новыя спосабы самадзейнасьці ажывілі мастацкую самадзейнасьць гурткоў БГКТ і стала яе, мабыць, галоўным спосабам дзейнасьці. Павятовая рада Беластоцкага павету падарыла школе партрэт Кастуся Каліноўскага, заказаныя ў Любові Красоўскае. Наступны ход быў пабудова Дому імя К. Каліноўскага ў Беластоку. Крайні час — 1964 год. Пад канец 1959 год сабралі 121 000 злотых.

4 кастрычніка 1959 году ГП БГКТ віншавала Ўл. Станкевіча з 50-й гадавінаю нараджэньня і з 35-і ўгодкамі рэвалюцыйнае дзейнасьці. 6 кастрычніка 1959 году ў памяшканьні ГП БГКТ адбыўся вечар пашаны старшыні БГКТ. 14 кастрычніка 1959 году ў Беластоку, ў Акруговым музэі адкрылася першая выстаўка народнае творчасьці беларусаў Беласточчыны. Міністэрства культуры Польскае Народнае Рэчпаспалітае купіла каля 80-і экспанатаў (гаршкі, саяны, ручнікі, лазовыя й лыкавыя карабкі і інш.). Выстаўку арганізавалі БГКТ разам з Аддзелам культуры Беластоцкае Ваяводзкае Народнае Рады. Экспанаты зьбіралі члены Беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднаньня пры рэдакцыі «Ніва» Аглая Артысевіч і Любоў Красоўская.

У кастрычніку 1959 году ў Беластоку Васіль Літвінчук, яры прыхільнік БГКТ, правёў у Клюбе міжнароднае кнігі і друку выстаўку беларускіх мастакоў. Сярод іх вызначылі і выдзелілі Аглая Артысевіч і Любоў Красоўская. На закрыцьці выстаўкі агучылі задуму аб стварэньні «Беларускага мастацкага аб’яднаньня». 5 сьнежня 1959 году яго ўстаноўчы сход адбыўся і задумаў багата мерапрыемстваў на 1960 год. Аднак вясною 1960 году старшыню пасадзілі за краты і БМА перастала існаваць.

Восеньню Этнаграфічная сэкцыя ГП БГКТ правяла разам з Аддзелам культуры Беластоцкае Ваяводзкае Народнае Рады этнаграфічную разьведку ў Сакольскім павеце. Разьведку правёў член этнаграфічнае сэкцыі ГП БГКТ Мар’ян Пецюкевіч. Ён заслужаны дзяяч беларускае культуры, раней быў апекуном Беларускага музэя ў Вільні, пасьля сядзеньня на Калыме — хавальнік Торунскага этнаграфічнага музэя. Мар’ян Пецюкевіч у Сакольскмі павеце знайшоў цэлыя вёскі калёсьнікаў, сталяроў, цесьляроў, рашотнікаў, ганчароў. У 1960 годзе такія ж вынікі далі разьведка ў Гайнаўскім павеце.

У 1959 годзе Віктар Швед выдумаў вобраз Андрэя Самасея, які быў сатырычна-гумарыстычны. Г. Валкавыцкі ў газэце «Ніва» стварыў сталую рубрыку «Арцель Андрэя Самасея». Рубрыку дапаўняў Янка Беразавец і Міхась Красоўскі, які пазьней выступаў пад імем дзядзька Квас. У газэце «Ніва» пачаў рабіць Вінцук Склубоўскі (выступаў пад імем Сава). Ён быў дзеячом беларускага руху зь міжваеннага часу ў Польшчы. В. Склубоўскі быў рэдактарам «Нашай волі» і старшынём віленскага гуртка ТБШ[37]. Пасьля вайны перабараўся зь Вільні на захад Польскае Народнае Рэчпаспалітае, пераехаў у Беласток на пасаду судзьдзі Беластоцкага ваяводзкага суду. Вёў у «Ніве» рубрыку «Кансультацыі юрыста». Пазьней, багаты праўны вопыт выліў у «нявыдуманных» апавяданьнях.

1960-ыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ГП БГКТ былі створаныя:

  • Арганізацыйны аддзел
  • Культурна-асьветны аддзел

У Культуна-асьветным аддзеле ГП БГКТ рабілі ў 1960-ыя гадах: Уладзімер Паўлючук (зь вёскі Рыбалы), Любоў Філіпік (зь вёскі Вялікія Азяраны). Новым пісарам ГП БГКТ стаў Уладзімер Юзьвюк (зь вёскі Трасьцянкі). БГКТ пачало дзейнічаць з новым націскам. Іменна тады БГКТ стала называцца «міністэрства беларускіх справаў»[1]. БГКТ дзейнічала наступным чынам:

  • стваралі нарысы (праграмы) навучаньня беларускае мовы ў школах
  • сцэнары беларускіх радыёперадач на гмінных радыёвузлах
  • пісалі прыкладныя нарысы для асьветных дакладаў інстуктараў БГКТ.

Сакрат Яновіч у Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыстве рабіў з 1959 па 1962 год[38]. Прычынаю было вяртаньне падучкі (эпілепсія). Ён пайшоў рабіць у газэту «Ніва». У ГП БГКТ былі створаныя:

  • Арганізацыйны аддзел
  • Культурна-асьветны аддзел

1960[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 красавіка 1960 году ў Кракаве ў Этнаграфічным музэі адбылася выстаўка народнага мастацтва народных меншасьцяў ПНР (па парадку агляду): беларусаў, славакаў, габрэяў, жэмойтаў, украінцаў і расейцаў. З 19 па 21 траўня на асновке выстаўкі адбыўся навуковы сэмінар.

9 траўня 1960 году ў Варшаве ў Нацыянальным тэатры адбыўся канцэрт беларускіх мастацкіх калектываў. Выступалі па чарзе: расейскі хор, жэмойцкая дзявочая вакальна-танцавальная група, габрэйскі хор і дзіцячы балет, грэка-македонскі вакальна-танцавальны калектыў і беларускі калектыў песьні і танца.

Перад трэцім зьездам БГКТ у газэце «Ніва» пяць выпускаў газэты прысьвяцілі размовам аб пытаньнях на зьезд. У размове ўдзельнічалі работнікі «Нівы» і работнікі ГП БГКТ. Простыя члены таварыства маўчалі й няўдзельнічалі ў размовах. Галоўныя пытаньні былі: адсталасьць беларусаў, выхаваньне маладых беларусаў і адарванасьць БГКТ ад вёскі, дзе жывуць беларусы. Затым перад самым зьездам БГКТ адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Галоўнага Праўленьня БГКТ з удзелам сакратара нацыянальнае камісыі ЦК ПАРП, дырэктара Грамадзка-адміністрацыйнага дэпартамэнту Міністэрства ўнутраных спраў ПНР, прадстаўнікоў міністэрства культуры ПНР, першы сакратар выканкаму ПАРП у Беластоку і старшыня Беластоцкае Ваяводзкае Народнае Рады ў Беластоку.

29 траўня 1960 году адбыўся трэці зьезд БГКТ. Таварыства мела ў 1960 годзе 119 гурткоў, 3395 членаў. Галоўная задача Таварыства — «Шырэй пракладваць дарогу сацыялістычным пераўтварэньням!», «галоўным полем дзейнасьці БГКТ» — вёска.

16 кастрычніка 1960 году адбыўся другі зьезд Літаратурнага аб'яднаньня «Белавежа». Г. Валкавыцкі хацеў перадаць свае старшынства да Алеся Барскага. Папярэдне Г. Валкавыцкі пагаварыў з Ул. Станкевічам і ён згадзіўся з новым старшынствам Алеся Барскага. У той жа дзень адбылося пасяджэньне Прэзыдыюму Галоўнага Праўленьня БГКТ. На ім Ул. Станкевіч зрокся старшынства ў БГКТ з-за свайго дрэннага здароўя, а на свае месца прапанаваў Лідзію Бялецкую. Яна была з колішніх Бельскіх ворагаў міжваеннага ўраду Польшчы. У 1934 годзе выехала ў СССР. Л. Бялецкую пасадзілі ў ГУЛагу. Ў 1956 годзе прыехала ў Польскую Народную Рэчпаспалітую. Па-беларуску не гаварыла. Пазьней, стала вядома, што Ўл. Станкевіч робіць у міністэрстве ўнутраных спраў па пытаньнях нацынаяльных меншасьцяў.

У канцы 1960 году быў заснаваны эстрадны калектыў «Лявоніха». Яго ўзначаліў Міхась Ануфрыеў, якога раней знайшоў Ул. Станкевіч ва Ўроцлаве. Ў «Лявонісе» сьпявалі Ніна Сьвентахоўская, танцавалі «Крыжачок» Ліля Гайдук зь Янкам Крупам, баіў гумарыст Янка Валяньдзюк, на акардэоне граў Янка Гарчыца. 1 сакавіка 1961 году «Лявоніха» стала прафэсыйным калектывам. У ім былі Люба Томчык, Валя Сянкевіч, Янка Блізьнюк, потым Аляксандар Каліноўскі і Васіль Кардзюкевіч.

1961[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 1961 году выйшла кніга дзядзькі Лявона, якую выдалі ГП БГКТ.

26 лютага 1961 году адбылося паседжаньне Галоўнага Праўленьня БГКТ, для адзначваньня 5-цігодзьдзя дзейнасьці БГКТ. Таварыства мела ў 1961 годзе 3 000 членаў. На пасяджэньні Віктар Швед прачытаў верш, прысьвечаны членам БГКТ, а Алесь Барскі — Патрысу Лумумбе. Затым асудзілі забойства Патрыса Лумумба ў Конга.

Міхась Анфрыеў у 1961 годзе звольніўся з пасады начальніка хору «Лявоніха», бо яго злавілі на рабоце ў цэрквах дырыжорам царкоўнага хору. Гарадоцкі хор таксама страціў свайго начальніка. Яго спрабавалі замяніць царкоўным дзякам, але супраціўляліся з-за яго царкоўнасьці дзеячы ПАРП у Гарадку.

21 кастрычніка 1961 году на выязным пасяджэньні Прэзыдыюма ГП БГКТ у Варшаве абсьледвалі новыя прамысловыя магутнасьці «Бэтэскі». Раней, «Бэтэска» была раскіданая па ўсёй Варшаве. Ў 1961 годзе яе сабралі ў адным месцы на вул. Гарадзенскае. Павялічалася вытворчасьць. Пачын «Бэтэскі» быў з 1 000 злотых, а праз тры гады «Бэтэска» абароты былі мільёны злотых. Асабовы склад ад 12 чалавек дарос да 180 чалавек.

1962—1963 гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1962 годзе ў БГКТ не было значных падзеяў. У сакавіку 1962 году Г. Валкавыцкі разьмясьціў у газэце «Ніва» наступны допіс:

«Бэтэска» — самадзейнікам

КУБАК «НІВЫ»
АТРЫМАЎ ВЫДАТНУЮ ПАДТРЫМКУ

Як паінфармаваў дырэктар «Бэтэскі» Пятро Ластаўка, прадпрыемства вырашыла ўспамагчы мастацкі рух на Беласточчыне і ўстанавіла тры прэміі ўдзельнікам турніру на кубак «Нівы» (1 месца — 10 000 злотых, 2 месца — 8 000 злотых, 3 — 5 000 злотых). Апрача гэтага найлепшыя каляктывы атрымаюць інструктараў, а самы здольны самадзейнік — стыпэндыю на вучобу ў мастацкім вузе (магчыма — заграніцай).

Брава, «Бэтэска»! Самадзейнікі на старт!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[39].

Допіс быў непраўдзівым, але паказваў аб недахопе грошаў у БГКТ і газэце «Ніва».

У 1962 годзе ў хор БГКТ набралі 60 асоб, зь якіх 50 пачаткоўцы. Кіраўнік хору Галена Зюлкоўская пачала з азоў і вучыць новых работнікаў хору.

7 верасьня 1962 году каляктыў «Лявоніха» зрабіў 500-ты канцэрт. Газэта «Ніва» напісала допіс з Васілём Кардзюкевічам — саліст, вядучы і кіраўнік каляктыву. Выступалі на Беласточчыне, Мазурах і Рэшаўшчыне.

6 сьнежня 1962 году пленум ГП БГКТ гаварыла аб навучаньні беларускае мове ў школах. У Сакольскім і Беластоцкім паветах паменшыла колькасьць вучняў беларускае мовы. Настаўнікі бывае не разумеюць беларускае мовы. Вінаватыя беларусы, якія ня хочуць гаварыць па-беларуску зь беларусамі, бо сталі начальнікамі. Старшыня БГКТ Лідзія Бялецкая адмовілася ад пасады. Макар Дземяновіч стаў яе наступнікам на пасадзе Старшыні БГКТ. Яго пасада стала грамадзкаю, г. зн. без аплаты. Макар Дземяновіч быў адначасова начальнікам Ваяводзкага жывёлагадоўчага саюзу, былы пасол на Сойм Польскае Народнае Рэчыпаспалітае.

1 лютага 1963 году гаспадарчыя прадпрыемствы БГКТ пераўтварылі ў каапэратывы працы. 1 сакавіка 1963 году адбылося апошняе пасяджэньне Прамыслова-гаспадарчага праўленьня «Бэтэска». На ім зацьвердзілі дагавор аб перадачы ўласнасьці прадпрыемства да каапэратыва працы. Новая ўстанова была названая Каапэратыў працы «Бэтэска», якая абавязалася 20% даходаў перадаваць на дзейнасьць БГКТ. Такія ж падзеі адбыліся ў іншых таварыствах народных меншасьцяў Польшчы. Расейскія кіраўнікі таварыства былі асуджаныя за правапарушэньні.

1 лютага 1963 году на паседжаньні ПГП «Бэтэска» ўзнагародзілі дырэктара П. Ластаўку, праўленьне «Бэтэскі» і ГП БГКТ.

28 красавіка 1963 году была справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Гайнаўскага аддзелу БГКТ.

5 траўня 1963 году была справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Бельскага аддзелу БГКТ.

5 чэрвеня 1963 году перад зьездам БГКТ Старшыня Макар Дземяновіч зрокся старшынства. Яго наступнікам на пасадзе Старшыні БГКТ стаў Міхась Хмялеўскі. 11 чэрвеня 1963 году адбылося пасяджэньне бюро ПАРП у ГП БГКТ, дзе шукалі новага чалавека на пасаду Старшыні БГКТ. 16 чэрвеня 1963 году адбыўся чацьверты зьезд БГКТ. Макар Дземяновіч з-за хваробы адсутнічаў. Уладзімер Станкевіч адсутнічаў, бо ў Лодзі на зьезьдзе Расейскага Грамадзка-Культурнага Таварыства захварэў сэрцам. Зьезд адкрыў Г. Валкавыцкі.

1964[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1963 году прыйшоў ліст да газэты «Ніва»:

… прышоў зь Бельска ліст-заява: мафія пьяніц апанавала мясцовую рашарню. Факт, прозвішчы злачынцаў, сьведкі. І аўтар не ананімны.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[40].

Г. Валкавыцкі паслаў Сакрата Яновіча ў Бельск. Сярод злачынцаў былі: дырэктар, галоўны інжынэр, прафсаюзны старшыня і камэндант пажарнае дружыны. 12 студзеня 1964 году ў «Ніве» Кастусь Янкоўскі напісаў допіс аб Бельску. Сакратар Бельскага павятовага камітэту ПАРП загадаў стварыць камісыю, якая знайшла парушэньні і разагнала злачынцаў.

Чытач газэты «Ніва» пісаў да Г. Валкавыцкага:

Бываючы ў бібліятэках, я не мінаю мажлівасьці і пачытаць «Ніву», да якой у мяне, прызнацца, ёсьць асобны сэнтымэнт. Ваша газэта напамінае мне прагрэсыўныя заходнебеларускія выданьні зь іх шчыраю непасрэднаю, чулаю ўвагаю да патрэб і запатрабаваньня чытача.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[41].

Зь газэтаю «Ніва» перапісваўся Васіль Быкаў і прапанаваў друкаваць свае творы ў ёй[42].

Збор грошаў на дом імя Кастуся Каліноўскага завяршыўся. Сабралі 140 000 злотых, а іх было мала. Старшыня камітэту збору грошаў Станіслаў Юхніцкі рашыў сабраць раду на 10 верасьня 1964 году. У пакоі старшыні Беластоцкага жыльлёвага каапэратыву Г. Валкавыцкі і іншыя рашылі перадаць грошы на абсталяваньне бібліятэкі ў Гарадку. Дом для бібліятэкі пабудавалі раней, а для абсталяваньня не хапала грошаў. Новыя сродкі былі выкарыстаныя для бібліятэкі і яе назвалі імем Кастуся Каліноўскага.

У сьнежні 1964 году БГКТ выпусьціла другі навуковы зборнік. Першы — навукова-літаратурны — выйшаў разам зь «Беларускім календаром» у 1961 годзе. Была работа Е. Вішнеўскага «Нарыс дзеяў вясковага асадніцтва ва ўсходняе частцы Беластоцкага ваяводзтва да паловы 17 стагодзьдзя». Выйшаў зборнік Яшы Бурша «Прамень думкі», які выдадзены быў дадаткам да газэты «Ніва».

20 сакавіка 1965 году Беластоцкі ваяводзкі выканкам ПАРП, у асобе сакратара прапаганды Мікульскага, справабавала зьмяніць выхад газэты «Ніва» з раз на тыдзень на выхад раз на два тыдні. Мікульскага бюро Беластоцкагга ПАРП не падтрымала.

6 чэрвеня 1965 году ў Гарадку адкрылі Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага. На адкрыцьці прысутнічалі прадстаўнік ЦК ПАРП Уладзіслаў Віха, які адказваў за народныя меншасьці ў ЦК ПАРП, ваяводзкія чыны.

Адзначылі 40-годзьдзе Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады. У Беластоку ў кінатэатры прафсаюзаў правялі ўрачыстасьць. Сярод гасьцей былі Альфрэд Фідаркевіч і Фэлікс Галавач — саюзьнікі ў Сойме Польшчы для грамадаўскіх паслоў. Сьвяткаваньне 40-годзьдзя Грамады доўжылася да канца 1965 году. 16 верасьня 1965 году ў Музэі рэвалюцыйнага руху ў Беластоку адкрылася выстаўка «Беларуская сялянска-работніцкая грамада». 27 кастрычніка 1965 году ў сьвятліцы для канфэрэнцыяў выканкаму ПАРП адбылося навуковае паседжаньне. Удзельнічалі ў ім польскія й беларускія навукоўцы, рэвалюцыйныя дзеячы, грамадаўцы.

У верасьні 1965 году ГП БГКТ запрасілі на Беласточчыну Міхала Забэйду-Суміцкага для выступаў. Ён жыў у Празе ў Чэхаславаччыне. 15 кастрычніка 1965 году М. Забэйда-Суміцкі прыехаў у Варшаву на цягніку. Яго сустрэлі Г. Валкавыцкі, яго жонка Вера і Ўладзімер Юзьвюк. Вечарам Г. Валкавыцкі і М. Забэйда-Суміцкі гаварылі. М. Забэйда-Суміцкі ўспамінаў свае жыцьцё. Быў двойчы арыштаваны. За часы Сталіну кожны дзень чакаў арышту. Наняў кватэру ў якую можна зайсьці толькі на вачах суседзяў. Страхаваўся перад тайным арыштам. Думаў аб самагубстве. Злаваўся на польскіх музыкаў з Лодзі віленчука Эдуарда Цюкшу й яго мандаліністаў, якія дрэнна зрабілі гукавае суправаджэньне сьпеваў М. Забэйды-Суміцкага.

За тыдзень Міхал Забэйда-Суміцкі аб’ехаў месты Беласточчыны: Міхалова, Мілейчыцы, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка, Гарадок, Беласток. Ён мог сьпяваць на дзесяці мовах.

26 кастрычніка 1965 году сакратар партарганізацыі ПАРП у газэце «Ніва» Ўладзімер Паўлючук выставіў на разгляд ГП БГКТ будову таварыства. Асабліва пра гурткі. Іх, па мысьлі Ўл. Паўлючука, трэба было пераўтварыць. ГП БГКТ пагадзілася з просьбаю Ўл. Паўлючука. Ён жа пачаў пісаць допісы ў газэце «Ніва». Ул. Паўлючук бачыў, што гурток ня можа дзейнічаць. У ім няма людзей, якія б здолелі рабіць справу з-за адсутнасьці ведаў. БГКТ мае дасягненьні, але яны былі зробленыя без удзелу гурткоў. Існавала мастацкая самадзейнасьць, але выдавецкая дзейнасьць, лектарская дзейнасьць, мастацкі рух і г. д., былі адасобленыя ад гурткоў. Па мысьлі Ўладзімера Паўлючука трэба было распусьціць нядзейныя гурткі і засярэдзіць ўвагу на гуртках, дзе нешта робіцца. Яго прапановы прывялі б да скарачэньня колькасьці членаў БГКТ. Мікола Лобач, работнік ГП БГКТ, пісаў у «Ніву», што гурток існуе, калі існуе ў ім самадзейны мастацкі калектыў. Мікола Лобач хацеў адмовіцца ад гурткоў і рабіць з насельніцтвам. Віктар Швед пацьвердзіў, што гурткі нядзейнічаюць, але тое было з-за слабых кадраў. Васіль Дзун, работнік ГП БГКТ, выступіў за захаваньне гуртка. За ім пачалі пісаць допісы ў «Ніву» старыя члены БГКТ. Яны патрабавалі захаваць гурткі. Колішні Старшыня БГКТ Уладзімер Станкевіч выступіў за гурток і БГКТ.

Задума аб стварэньні «Клюбу ліцэістаў» правалілася. Пачын быў 26 сьнежня 1965 году ў ліцэі ў Бельску, а затым у ліцэі ў Гайнаўцы. У пачатку 1967 году «Клюб ліцэістаў» прыпыніў сваю дзейнасьць.

1966[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэта «Ніва» пачала перапіску з Уладзімерам Караткевічам. Ён прапаноўваў друкаваць у «Ніве» свае творы: апавяданьні, вершы[43].

Перад зьездам БГКТ Уладзімер Юзьвюк, сакратар партарганізацыі ПАРП у БГКТ, папрасіўся ў адстаўку. Гэта адбылося на Прэзыдыюме ГП БГКТ, якія згадзіўся. Партсход згадзіўся з прапановаю Ўл. Юзьвюка. Пачалі шукаць замену. Нечакана, Кастанчук склікаў партсход перад зьездам БГКТ. На ім пачаў ціснуць на партактыў, каб пачалі ўгаворваць Ул. Юзьвюку вярнуцца на пасаду сакратара партарганізацыі БГКТ.

З 26 па 27 студзеня 1966 году адбыўся пяты зьезд БГКТ. Зьезд быў напружаны, хоць пасьля дзесяцігодзьдзя. Асобам, якія былі праціўнікамі Ўл. Юзьвюку, не далі голасу. Спынілі гутарку. Выбары Праўленьня БГКТ былі пад строгім наглялам уладаў. Гарадзкі аддзел прасіў тайнага галасаваньня пры выбарах Праўленьня, бо статут тое дазваляў. Ўлады не дапусьцілі тайнага галасаваньня, бо гэта азначаў недавер да ЦК ПАРП з боку зьезду БГКТ. Выбралі новага Старшыню БГКТ Вінцука Склубоўскага.

12 сакавіка 1966 году адкрылі ў Белавежы «Беларускі этнаграфічны музэй», што было прадугледжана ўстаноўчым зьездам БГКТ. Адкрыў яго старшыня БГКТ Вінцук Склубоўскі. Збор рэчаў чыніў Ўладзімер Юзьвюк, а грошы зьбіраў Кастанцін Майсеня. Дом для музэю знайшоў К. Майсеня. Дом быў простаю хатаю, якую выпрасілі ў гаспадара за пастаянную плату. Пад ціскам старосты Гайнаўскага павету ўсе дзяржаўныя гаспадарствы (калгасы) Гайнаўскага павету плацілі за дом. Быў створаны камітэт па збору грошаў для новага дому музэю. Ён сабраў у 1966 годзе 214 000 злотых.

У красавіку 1966 году ў газэце «Ніва» пачалася чэрга допісаў пад назваю «Крыптанім В» (г.зн. вёска). Іх пісалі Міхась Хмялеўскі, Сакрат Яновіч, а затым Уладзімер Петручук. Допісы былі прысьвечаныя вясковаму жыцьцю Беласточчыны. У красавіку пачалося таварыства газэты «Ніва» зь Людвікаю Войцікаваю (больш вядомая пад прозьвішчам Зоська Верас). Яна пісала аб сваім мінулым:

  • Гарадзенскі гурток беларускае моладзі «Заранка»
  • часопіс «Заранка»
  • газэта «Беларуская борць»
  • «Студэнцкая думка» газэта Віленскага беларускага студэнцкага саюзу

Успаміны Зоські Верас не былі разьмешчаныя поўнасьцю ў газэце «Ніва». Іх раскідалі па розных выданьнях:

  • ўспаміны аб Максіму Багдановічу ў альманаху «Белавежа» (нумар 2)
  • Гарадзенскі гурток моладзі ў «Беларускім календары» (за 1981 год)
  • газэта «Ніва» 2 чэрвеня 1968 году напісала ўспаміны пра «Заранку»

Газэта «Ніва» была пад наглядам МУС Польшчы. Г. Валкавыцкі адмовіўся даваць паказаньні на сваю жонку. Г. Валкавыцкі скардзіўся на пленуме ГП БГКТ аб ціску з боку міліцыі Польшчы. Справа была паднятая пісарам Беластоцкага выканкаму ПАРП Лашэвічам.

9 траўня 1967 году Кастанчук абвінаваціў газэту «Ніва» ў слабым асьвятленьні работы ПАРП і яе Беластоцкага выканкаму, не адзначыла 50-годзьдзе Лашэвіча.

У сьнежні 1967 годзе Г. Валкавыцкі быў на нарадзе камісыі па меншасьцях пры выканкаме Беластоцкага ваяводзтва. Яго ругалі за Сакрата Яновіча, бо яго допісы ў газэце «Ніва» «выклікаюць рознагалосьсе» ў чыноўнікаў Польшчы. Галоўная прычыны нянавісьці да С. Яновіча — яго скарга ў ЦК ПАРП на начальнікаў беластоцкае міліцыі Куца і Гулько[44].

Цікавае, ў сакавіку 1968 году газэта «Ніва» хацела друкаваць допіс аб народных выступленьнях у Беластоку ў 1905 годзе з-за пастаноўкі п’есы «На дне» Максіма Горкага. Допіс забаранілі, бо ў Польшчы ў той час былі частыя народныя выступленьні.

10 сакавіка 1968 году адбыўся пленум ГП БКГТ. На ім пісар К. Юзьвюк гаварыў непрыемнае слова. БГКТ у застоі. На шостым зьездзе БГКТ няма чаго дакладваць. Колькасьць таварышаў паменшылася. Перадачы на радыё пастаяна зьмяншаюцца. Аддзелы не набылі самастойнасьці. Пабудова будынку Гайнаўскага ліцэю ня будзе. Не ўдалося адкрыць завочнага навучаньня на беларускае катэдры на Варшаўскім ВНУ. Навуковы гурток не пераўтварылі ў аб’яднаньне. Выдавецкі аддзел пры ГП БГКТ адсутнічае. Мастацкім гурткам ніхто не дапамагае. Новы Этнаграфічны музэй нябудзе створаны.

«Лявоніха» дзейнічала. Яе работнікі Марыся Мароз, Янка Блізьнюк, Юрка Шурбак (стаў кіраўніком калектыву).

У чэрвені 1968 году Г. Валкавыцкі езьдзіў у Горадню для работы з «Гарадзенскаю праўдаю». Яна мела таварыства з Беластоцкімі газэтамі. Запрашалі ў Горадню зь Беластоку з газэты «Беластоцкая газэта», але разам зь ёю павінен быў быць нехта зь «Нівы». Ім стаў Г. Валкавыцкі.

10-15 кастрычніка 1968 году ГП БГКТ справіла паездку ў БССР, у Менск. Паехалі 23 таварышы. Былі ў камвольным камбінаце, Дзяржаўным музэі БССР, музэі Якуба Коласа. Сустрэліся ў доме Саюзу пісьменьнікаў БССР з Янкам Брылём, Піліпам Пестраком, Іванам Мележам, Міколам Ткачовым, Алесем Бажко, Леанідам Прокша, Вячаславам Адамчыкам, Эўдакіяй Лось, Барысам Сачанкам, Анатолем Вярцінскім. Разам зь Янкам Брылём, Г. Валкавыцкім, Алесем Барскім, Вінцуком Склубоўскім наведалі хворага Максіма Танка. Ён пазнаў у старшыні ГП БГКТ колішняга рэдактара віленскае «Нашае долі». М. Танк і В. Склубоўскі разам рабілі ў газэце «Наша доля». Рыгор Шырма правіў выступленьне свайго хору для беластаччан.

18 лютага 1969 году на прэзыдыюме ГП БГКТ рашылі перанесьці беларускі Этнаграфічны музэй у дом у Белавескае пушчы. Дом быў у веданьні ляснога міністэрства Польшчы. Начальнік Белавескае пушчы Шчасны згадзіўся прасіць перадаць дом, дзе быў раней Прыродазнаўчы музэй. Міністэрства не давала згоды, а пасьля яго згоды запярэчылі экспэрты. Усе экспанаты беларускага Этнаграфічнага музэю вывезьлі ў Цеханавецкі скансэн.

18 траўня 1969 году адбыўся шосты зьезд БГКТ. Старшыня Вінцук Склубоўскі гаварыў «нягледзячы на значныя недахопы ў працы многіх гурткоў і некаторых аддзелаў, дасягеньні аказаліся аграмаднымі». Паслы на зьезд была з нядобрымі навінамі, бо не хапала грошаў, людзей, самадзейнасьці і г. д. Зьезд рашыў прыняць удзел у выбарах у Народныя рады і Сойм ПНР, галасаваць за Фронт адзінства народу, ўключыцца ў сьвяткаваньне 25-годзьдзя ПНР, адзначыць гадавіны ПНР і БССР. На зьезьдзе выбралі Галоўнае Праўленьне БГКТ. Г. Валкавыцкага не выбралі:

Перад выбарам (назначэньнем) новых улад Кастанчук адклікаў мяне ўбок і сказаў:
— У прэзыдыюм ГП вас не прапануем, каб узьняць аўтарытэт Хмялеўскаму: хай адчувае сабе свабодна.
Я, вядома, не хачу закабальваць старшыню і з разуменьнем прымаю партыйнае рашэньне.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[45].

Зьезд пастанавіў выканаць рашэньні пятага зьезду БГКТ. Выбралі новых начальнікаў:

На другі дзень пасьля шостага зьезду БГКТ выйшла кніга Сакрата Яновіча «Загоны». Ян Гушча ў газэце «Адгалоскі»[h] напісаў:

Яновіч паказвае ўласны сьвет, вялікую ўмеласьць назіраньня, разнастайнасьць сродкаў мастацкага выказваньня. Беласточчына мае некалькі беларускіх паэтаў, дэбют Сакрата Яновіча сьведчыць аб тым, што зьявіўся ў гэтым асяродзьдзі і неблагі празаік.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[46].

Міхась Забэйда-Суміцкі сьпяваў для запісу сваіх песень. Ён апісвае запіс:

Пытаеце, ці падабаецца пласьцінка? Ведаеце, што адчуваю, калі слухаю яе? Добры конь у цесным хамуце. Сьпявак зьвязаны з акампаніямэнтам. Успомніў я, як прыходзілася «вучыць» голасам аркестар, які зусім ня быў падрыхтаваны да найграньня. Прыходзілася паўтараць 5, 7, нават 10 разоў адну песьню. А было ж адзінаццаць песень! Можаце сабе ўявіць, якая гэта была праца? Пад канец у мяне ўжо пайшла з носа кроў з натугі.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[47].

Пласьцінка зь песьнямі М. Забэйды-Суміцкага раздавалі на розных мерапрыемствах, а тым часам пласьцінкі гадамі ляжалі на складзе ў ГП БГКТ. Кніга «Загоны» таксама не прадаваліся ў дзяржаўным «Доме кнігі». Яе прадаў пісьменьнік С. Яновіч 2250 асобнікаў кніг на сустрэчах.

1970-ыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачату 1970-ых гадоў быў працяг скарачэньня выкладаньня беларускае мовы ў школах Беластоцкага ваяводзтва[48]. Беларускае Грамадзка-Культурнае Таварыства не разьвівала беларушчыну, а па-малу скарачала сваю дзейнасьць. Пад панаваньнем Эдварда Герка пачалі гаварыць пра «маральна-палітычнае адзінства народу».

У беластоцкае палітычнае правінцыі перакладалася тое наступным чынам: усё польскае лічыцца сацыялістычным, а няпольскае (чытай: беларускае) рэакцыйным. Сугучнае было палітычнае «філясофіі» безмозгіх саветчыкаў: камунізм — гэта савецкая ўлада разам расейская мова па ўсяе вялікае краіне. Значыць: беларуская мова… антыкамуністычная. Хто ж у Менску хацеў хадзіць у антыкамуністах!? Хіба што адзін Мікола Прашковіч, якога неўзабаве й заелі. Ён, ідэаліст, напісаў быў у «Ніву» адкрыты ліст на мае імя, тут узялі й апублікавалі яго — палеміку са мною, не памятаю ўжо аб чым — і хлопец апынуўся на жыцьцёвае звалцы. Не далі жыць-зарабіць яму, памёр ад алькагалізму.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[48].

5 сакавіка 1970 годзе Г. Валкавыцкі прыехаў у Горадню, дзе адзначалі 100-годзьдзе з дня нараджэньня Уладзімера Леніна. Ён быў трэцім пасьля пісара Беластоцкага выканаўчага камітэту ПАРП Вітальда Мікульскага і дырэктара вячэрняга ўнівэрсытэта марксізму-ленінізму Міхала Гнатоўскага. 5 сакавіка 1970 году была канфэрэнцыя па пытаньню 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ул. Леніна. Гаспадары канфэрэнцыі пасадзілі Г. Валкавыцкага і ўсіх польскіх гасьцей у прэзыдыюме. Далі слова пісару выканкаму ПАРП Вітальду Мікульскаму, які асобны вылучыў беларускую нацыянальную групу ў Польшчы. Затым Г. Валкавыцкі паехаў на абласное тэлебачаньне, каб гаварыць 22 хвіліны ў прамым этэры. Папярэдне, яшчэ ў Беластоку Г. Валкавыцкі меў наказ ад загадчыка аддзела праваслаўя камунізму выканкаму ПАРП Авера, каб выступіць на польскае мове. Г. Валкавыцкі павінен быў казаць аб рабоце польскіх журналістаў да праваслаўя Уладзімера Леніна і бальшавізму. Г. Валкавыцкі выступіў на тэлебачаньні па-беларуску.

Сувязь паміж «Ніваю» і Гарадзеншчынаю добра разьвіваў пісар праваслаўя камунізму Гарадзенскага абкому КПСС Аляксандар Ульяновіч. Пры ім расла колькасьць падпісак на газэту «Ніву» ў Гарадзенскае вобласьці. Любая сустрэчы з гасьцямі зь Беластоцкага ваяводзтва ў Горадні павінна была быць пры абавязковым удзеле рэдактара Г. Валкавыцкага. Аляксандар Ульяновіч пры прыезьдзе ў Беласток патрабаваў карэспандэнта газэты «Ніва», каб выступіць для выданьня на паперы газэты.

У 1970 годзе выйшлі два зборнікі Ян Чыквіна «Іду» і «Сьвятая студня». У газэце «Ніва» першы свой твор выдала Надзея Артымовіч.

«Лявоніха» мяняла свае песьні і пляскі. Мечыслаў Шыманскі стаў новым мастацкім кіраўніком калектыву «Лявоніха».

Старшыня Камісыі партыйнага кантролю Беластоцкага выканкаму ПАРП Мікалай Кірылюк пазваў да сябе Г. Валкавыцкага і пазнаёміў зь лістом Сакрата Яновіча у Горадню да Алега Карпюка. Ліст апісваў стан беларусаў Беластоцкага ваяводзтва, а яно не спадабалася польскім уладам. Сакрата Яновіча выключылі з ПАРП і выгналі з газэты «Ніва». Г. Валкавыцкі адасобіўся ад Сакрата Яновіча, не згадзіўся зь ім і яго пакінулі на пасадзе рэдактара «Нівы».

Як сьведчыў пратакол, віноўнік пакаяўся, але адмаліць сьмяртэльнага граху ня здолеў — выключылі з партыі.
Нахлынула злосьць (начорта, блазьнюк, выслаў свой «рапарт» за мяжу!) і жаль (чаму, трапіўшы ў бяду, не параіўся, як зь яе выбрацца?). Поўная затоенасьць, у якой адбыўся партыйны суд над Яновічам, давала падставу да розных меркаваньняў. Таму, відаць, Кірылюк і пераконваў мяне:
— не ўспрымайце рашэньне камісыі як выхад супроць беларусаў. Справу разьбіралі дэталёва. Каб ня тычылася «Нівы», перадалі б у суд. Робім скідку, бо ня хочам мець у Беластоку «нацыянальнага працэсу».

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[49].

Справу замялі, а Сакрата Яновіча выгнаў Г. Валкавыцкі з газэты «Ніва» па «дамоўленасьці бакоў».

9 сьнежня 1970 году нацыянальная камісыя выканкаму Беластоцкага ПАРП абмяркоўвалі дзейнасьць газэты «Ніва». Справу Сакрата Яновіча не абмяркоўвалі.

12 сьнежня 1970 году ўрад Польшчы падняў цэны на многія тавары. Пачаліся народныя выступленьні на Памор’і. 20 сьнежня 1970 году пераходная сьлепата Гамулкі. ПАРП узначаліў Эдвард Герэк.

6 студзеня 1971 году Г. Валкавыцкі быў на тайнае нарадзе ў Беластоцкім выканкаме ПАРП, дзе былі члены ЦК ПАРП з Варшавы і многія члены ПАРП Беластоцкага ваяводзтва. Члены ЦК ПАРП гаварылі аб Гамулцы й яго рабоце. Яго недахопах: парушаў ленінскія нормы, скрывіў дзейнасьць ЦК ПАРП, запрашаў ня членаў ЦК ПАРП на пасяджэньні ЦК ПАРП (гэта па іх мысьлі абмяжоўвала членаў ЦК ПАРП). Гамулка не прымаў крытыкі, а сакратарыят ЦК ПАРП сьлепа выконваў загады трох асоб: Гамулка, Клішка, Яшчук. Улада стала адасобленаю ад народу, квітнела бюракратыя. Аб становішчы ў Гданску ЦК ПАРП нічога ня ведала. Гамулка думаў, што дзейнічаюць ворагі і, нават, думаў запрасіць дапамогу з-за мяжы і прымяніць сілу. Новае кіраўніцтва ПАРП за еднасьць з народам. Штотыдзень паседжаньне бюро і сакратарыяту Беластоцкага выканкаму ПАРП. Члены ЦК ПАРП прасілі не рабіць вулічных вечаў, а пачаць рабіць. Шукаць новых людзей для свае работы.

4 красавіка 1971 году на справаздачна-выбарчае канфэрэнцыі Беластоцкага ПАРП вялася гаворка аб ідэалягічным хістаньні, аб разгубленасьці часткі членаў ПАРП, аб сілах, якія падтрымліваюць сувязі з варожымі грамадамі і г. д. Усе паны-члены ПАРП захавалі свае пасады ў Беластоцкім ПАРП. Адзінагалосна (г. зн. 274 важныя галасы) мелі: Кірылюк (старшыня Камісыі партыйнага кантролю), Новак (галоўны рэдактар «Беластоцкае газэты»), Трусевіч (першы пісар Беластоцкага гарадзкога камітэту ПАРП), Лазоўскі (першы пісар Гайнаўскага павятовага камітэту ПАРП). За пісара выканкаму ПАРП Младзяноўскага галасавала 272 члены ПАРП, на Лашэвіча і Рубчэўскага — 271. Пісары Кудла й Мікульскі мелі 268 галасоў.

28 лютага 1971 годзе пленум ГП БГКТ. На ім сьвяткавалі 15-годзьдзе дзейнасьці БГКТ. Асабовы склад таварыства мяняецца: 68% маладыя людзі да 30 гадоў, 30% — інтэлігенцыя. Былі перадавікі вытворчасьці 562 асобы. Творыя посьпехі, бо калектыў «Лявоніха» меў каля 2000 канцэртаў, каля 900 аўтарскіх сустрэчаў літаб’яднаньня «Белавежы». Музэй толькі за 1970 год меў 14627 наведвальнікаў, а зь іх 2000 з-за мяжы.

24 сакавіка 1971 году адбыўся канцэрт у Беластоку ў доме Прафсаюзаў, дзе былі частыя вечары пад назваю «Чужое хваліце, свайго ня ведаеце». Выступілі калектыў «Лявоніха», паэты літаб’яднаньня «Белавежы», фальклёрам (кіно «Беларускае вясельле»), гарадоцкая «Вечарынка».

У красавіку 1971 году здалі ў набор новы паэтычны зборнік Уладзімер Гайдука «Ракіта».

З прычыны 15-годзьдзя БГКТ яе Бельскі аддзел правёў сьвята (фэст) у Орлі. Глядзелі выступленьні мастацкае самадзейнасьці БГКТ, агляд моды ГС, спаборніцтвы футбольныя ад ЛЗС, пажарнікаў (супрацьпажарныя службы), матацыклетныя (ЛПЖ).

18 траўня камісыя ўнутраных спраў Сойму Польскае Народнае Рэчыпаспалітае правяла ацэнку дзейнасьці грамадзка-культурных таварыстваў народаў Польшчы. Асноваю для ацэнкі быў даклад падміністра ўнутраных спраў Багуслава Стахуры. Вынікі ацэнкі былі надрукаваныя ў газэце «Трыбуна народу».

7 верасьня 1971 году прэзыдыюм ГП БГКТ адобрыў пастанову, каб назваць свае памяшканьне «Дом беларускае культуры».

Міністар народнае асьветы Польшчы Генрык Яблонскі загадаў, каб штогод бацькі давалі пісьмовую згоду на навучаньне беларускае мовы ў школе.

5 студзеня 1972 году ў Беласток прыехала начальства з Варшавы. Пачаліся чысткі Беластоцкага выканкаму ПАРП. Ваяводзкую управу ПАРП узначаліў Зьдзіслаў Куроўскі. Ён быў да гэтага старшынём Галоўнага Праўленьня ЗМВ. З. Куроўскі пачаў спрабаваць ціснуць на асоб прызначаных сваім папярэднікам Лашэвічам. Асабліва пачулі пагрозу выгнаньня асобы беларускага паходжаньня. Дацэнт А. Барвіюк скардзіўся Г. Валкавыцкаму, што паехалі ў Бельск і сфатаграфавалі магілу яго бацьку з праваслаўным крыжам.

Пачаліся скаргі на Г. Валкавыцкага, якія З. Куроўскі пасылаў у Камісыю партыйнага кантролю да Кірылюка. Скаргі былі без астаняга лісту, дзе быў подпіс чалавека, які напісаў скаргу.

З пачатку 1972 году СССР не дазволіў купляць газэту «Ніва» ў СССР. Прычынаю было тое, што «забылі» ў Маскве ўставіць «Ніву» ў сьпіс дазволеных да продажу газэт. Дапамаглі таварышы БГКТ, якія выпісвалі газэту «Ніва». Яе ж трэба было высылаць у БССР, бо таварышы БГКТ указвалі неабходны адрас насельніка БССР.

Анатоль Мартыновіч настаўнік зь вёскі Вілінава быў таварышам БГКТ і ўзначаліў аддзел БГКТ у Вілінаве. Ён угаварыў пабудаваць для насельнікаў вёскі свой Дом культуры на 200 асоб. Дом культуры будавалі чатыры гады й адкрылі 8 студзеня 1972 году.

16 студзеня 1972 году ў Гайнаўцы адкрылі музэй рэвалюцыйнага руху, дзе значную частку апісвалася дзейнасьць КПЗБ і савецкага (партызанскага) руху. Музэй быў голасам дзейнасьці беларусаў у Польшчы.

У канцы лютага 1972 году Зьдзіслаў Куроўскі перад выбарамі ў Сойм Польшчы гутарыў з Г. Валкавыцкім. У газэце «Ніва» была надрукаваная гутарка зь імі.

11 красавіка 1972 годзе ў Беластоку была Міжнародная выстаўка выдавецтваў БССР. Выстаўка была ў актавае залі Ваяводзкае камісыі прафсаюзаў. Быў галава Беластоцкага выканкаму ПАРП Зьдзіслаў Куроўскі, старшыня Беластоцкае Ваяводзкае Народнае Рады Зыгмунт Спрыха. Былі прадстаўнікі з Масквы, Менску і Варшавы. Абвясьцілі, што ўвесь сабраны кнігазбор будзе перададзены ў БГКТ. Старшыня ваяводзкае Народнае Рады З. Спрыха пазьней прыйшоў у сядзібу ГП БГКТ. Гэта было першы прыход Старшыні Беластоцкага ваяводзтва ў Галоўнае Праўленьне БГКТ. Было заяўлена аб працягу міжнародных выставак у іншыя гады, але іх больш не было.

2 красавіка 1972 году Адам Мальдзіс гутарыў з работнікам газэты «Ніва», дзе расказаў аб праведзеных пошуках у польскіх архівах. У Ягелонскім ВНУ у Кракаве А. Мальдзіс знайшоў паэму «Мачыха», напісаную ў 1850 годзе і падпісаную імем «Анеля з Устроня»[50]. Друкавалі допіс у газэце «Ніва». Допіс аб пошуках Адама Мальдзіса зьвярнула ўвагу работнікаў МУС Польшчы. Зенюк гаварыў Г. Валкавыцкаму, што чапляліся за сказ аб літаратурным жыцьці ў Беларусі ў 18 стагодзьдзі. Гэта быў час Рэчы Паспалітае і тады пісалі з большага па-польску. Западозрылі ў перашываньні польскіх сьветачаў літаратуры ў беларусаў.

— немцы адымаюць ад нас Каперніка, літоўцы — Міцкевіча! — кіпеў начальнік Ярмак. — І вы прысвойваеце палякаў?

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[51].

17 траўня 1972 году Г. Валкавыцкі разам з нацыянальнаю камісыяю Беластоцкага ваяводзтва ў Пунску. Знаёміліся з работаю Жэмойцкага Грамадзка-Культурнага Таварыства. У Пунску дзейнічаў Жэмойцкі ліцэй і Жэмойцкі Дом культуры. Вакол іх гуртуецца Жэмойкае Грамадзка-Культурнае Таварыства. Іх сустрэў генеральны сакратар Галоўнага Праўленьня Жэмойцкага-Грамадзкага Культурнага Яўген Петрашкевіч.

4 чэрвеня 1972 году ў Бельскім павеце ў вёсцы Паўлы адбылося беларускае сьвята. Яны праводзіліся штогод у розных месцах Бельскага павету, а ў 1972 годзе правялі ў вёсцы Паўлы на прышкольным дварэ. У Паўлах быў тады найлепшы драматычны гурток БГКТ, які перамог у тэатральным аглядзе. Іншая нагода — перанос Дому культуры. Яго знайшлі ў Беластоку, бо дом быў прызначаны на знос. Яго разабралі, перавезьлі ў вёску, аднавілі на новае аснове. 4 чэрвеня 1972 году ўрачыста адкрылі.

У 1972 годзе развальваўся калектыў «Лявоніха». Яна існавала на грошы, якія павінныя былі плаціцца на інструктараў. Для парадку, за членамі калектыву «Лявоніха» закрапілі асобныя вёскі Беласточчыны, але на справе яны ня езьдзілі па іх. 25 чэрвеня 1972 году абвясьцілі новы набор у «Лявоніху», але ніхто не адгукнуўся.

18 чэрвеня 1972 году ў кінатэатры Ваяводзкага Праўленьня Таварыства Польска-Савецкае Дружбы, дзе, раней, быў устаноўчы зьезд БГКТ, адбылася памятная вечарына 90-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы. Выступалі Янка Зенюк, Ніна Мушынская і інш.

Янка Зенюк быў тады пісарам ГП БГКТ, а, раней, быў у Дзяржаўнае інспэкцыі торгу[i]. Ён выступаў у вёсцы Літвінавічы, на сьвяце.

23 ліпеня 1972 году адкрылі Дом памяці Сяргея Прытыцкага ў вёсцы Гаркавічы. Галоўным панам урачыстацьці быў першы пісар ПАРП Сакольскага павету Генрык Кравец. Госьці былі з Варшавы, Горадні, Менску і Беластоку. Была ўдава Тацьцяна Прытыцкая, якая сказала:

— Сяргей Восіпавіч, — спыталася я аднойчы ў Прытыцкага, — скажы па шчырасьці, хто ты — паляк ці беларус?
— Я — камуніст! — адказаў Сяргей Восіпавіч.
Выцягнуліся твары ў бел-чырвоных партыйцаў, а я з горычу падумаў: «Няўжо беларускі прэзыдэнт быў нацыянальным нігілістам?»

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[52].

24 верасьня 1972 году адбыўся сёмы зьезд БГКТ[53]. Былі выбраныя найвышыэйшыя ўраднікі Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства. Грамадзкім старшынём стаў Старшыня Гайнаўскае Павятовае Рады Мікалай Самоцік. Платным, а не грамадзкім, пісарам прадоўжыў сваю работу Янка Зенюк. Начальнік з МУС Польшчы Ярмак звольніў з работы Янку Зенюка, а Старшыню ГП БГКТ Мікалая Самоціка зрабіў платным Старшынём ГП БГКТ[54]. Г. Валкавыцкі пайшоў да галоўнага рэдактара «Беластоцкае газэты» Юрковіча, каб той далажыў Пісару Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскаму. Янка Зенюк быў пазваны да З. Куроўскага, дзе высьветлілася, што да зьезду прыняў рашэньне З. Куроўскі. Мікалай Самоцік атрымаў кватэру ў Беластоку і перайшоў на работу ў ГП БГКТ, а Янка Зенюк пачаў рабіць бясплатна на грамадзкіх пачатках.

Пад канец сьнежня 1972 году Г. Валкавыцкі выдаў кнігу-даведнік аб беларусах Польшчы. Кніга была на польскае мове.

У 1972 годзе Г. Валкавыцкі пад ціскам работнікаў ПАРП пачаў вучыцца на курсе тэорыі й практыкі прапаганды. У 1973 годзе Г. Валкавыскі ня здаў іспыты па курсе. У лютым 1973 году памёр бацька Г. Валкавыцкага. Беластоцкі тэатар з рады гарадзенскіх тэатралаў гралі п’есу Андрэя Макаёнка «Трыбунал». П’есу гралі на польскае мове.

28 лютага 1973 году этнаграфічная камісыя ГП БГКТ на чале зь Мікалаем Самоцікам гатовіла задуму перадачы дзяржаве беларускага этнаграфічнага музэя ў Белавежы. Задума ўзгадвала стварэньне яшчэ дзьвюх аддзелаў — археалёгіі й гісторыі. 2 сакавіка 1972 году з задумаю знаёміліся члены прэзыдыюму ГП БГКТ. Музэй павінен быў быць пераведзены ў дом прыродазнаўчага музэю ў Белавежы. Беларускі этнаграфічны музэй дзейнічаў бы пад грамадзкіх наглядам БГКТ. Аднак Польскі урад не пагадзіўся. Беларускі этнаграфічны музэй закрылі, а ўсе яго рэчы перадалі ў Цеханавецкі музэй. Старшыня ГП БГКТ падпісаў згоду аб тым.

2 верасьня 1973 году ў Беластоку адбыліся земскія польскія дажынкі. Для іх правядзеньня ў Беластоку будавалі дамы для правядзеньня мерапрыемстваў. Мікалай Валкавыцкі (брат Георгія Валкавыцкага) праводзіў свае вэрнісажы ў тых дамах, бо ў той час быў дырэктарам Беластоцкае выставачнае канторы. На дажынках 1973 году быў Герак[55].

У 1973 годзе ў Беластоцкім ваяводзтве задумалі плян культурнага разьвіцьця ваяводзтва. Сакрат Яновіч прынёс яго Г. Валкавыцкаму. Ён яго прачытаў і бачыў, што газэты «Ніва» няма. Замест яе павінен быць заснаваная польскамоўная штотыднёвая газэта. Задуму ацэньваў экспэрт беларускага паходжаньня, які задуму закрыцьця «Нівы» не прапусьціў і забракаваў. Першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскі падтрымаў экспэрта, а ў канцы году даў указаньні аб дзейнасьці друку. У іх газэты павінныя былі: «Крытыкаваць, але і прадбачыць вынікі!»

Некалькі год БГКТ мела зносіны з сербскалужыцкімі таварыствамі. Езьдзілі ў Будзішын. Прымалі іх прадстаўнікоў. У студзені 1974 году прыехаў Кшэсьцян Кравец — пісьменьнік і галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Пломіё». Беларускі дадатак газэты «Ніва» пад назваю «Зорка» пастаянна атрымліваў часопіс «Пломіё» і былі зь ім добра знаёмыя. Кш. Кравец гасьціў у Бельскім ліцэі, Белавежы, Мелашках. Пры ад’езьдзе Кшэсьцян Кравец сказаў:

— Тут усё жывое! — зайзросьціў нам. — А, мы паміраем…

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[56].

«Зорка» — дадатак газэты «Ніва» для дзяцей.

9 сакавіка 1974 году адзначалі ў Гарадку 40-годзьдзе хору. Дом культуры правёў урачысты канцэрт. Сярод старых сьпявакоў можна назваць: Ніна Мушынская, Ніна Цыванюк, Вольга Нядзьведзева, Надзея Парэмбская, Любоў Севярын, Ірына Паўлючук.

У кастрычніку 1974 году ў Беластоку адкрылі рэстаран «Горадня» каля дому ГП БГКТ. У рэстаране зрабілі нутро пад вясковую будову зь дзерава, беларускі арнамэнт на сьцяне і на хвартухах работніц рэстарану. Аркестар у белых ільняных кашулях. На сталах беларуская кухня.

У Горадні адначасова адкрылі рэстаран пад назваю «Беласток».

Газэта «Ніва» пачала друкаваць праграму перадач Савецкага тэлебачаньня, але не на ўвесь тыдзень. Газэта друкавала на тры дні, а болей не маглі з-за адмовы зь Менску.

22 сьнежня 1974 году адбыўся пленум ГП БГКТ[57]. Пытаньне адкрыцьця беларускага этнаграфічнага музэю засталося невырашаным, бо яно толькі на паперы. На Беласточыне скарацілася колькасьць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. БГКТ не павялічвае колькасьць сваіх таварышаў, а іх, нават, паменшыла ў 1974 годзе. Калектыў «Лявоніха» прыпыніў свае існаваньне, а новага не ствараюць.

У 1975 годзе газэта «Ніва» выйшла з 1000-ым нумарам.

У 1975 годзе 18-ты пленум ЦК ПАРП рашыў правесьці перамены ў земскім падзеле Польшчы. Прыпынілі свае існаваньне 314 паветы. Былі створаныя 49 ваяводзтваў. Галоўны рэдактар газэты «Беластоцкая газэта» Юрковіч стаў работнікам ЦК ПАРП. Першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскі стаў Старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў польскае моладзі. Па мысьлі Г. Валкавыкага задума ў зьмене земскага падзелу была толькі для чыстак у дзяржаўных установах Польшчы.

2 чэрвеня 1975 году ў газэту «Ніва» прыйшло пісьмо ад дырэктара Выдавецка-кальпартажнага прадпрыемства «Таварыства Работніцкае Выдавецтва». У ім патрабавалі зьмены ў назве работадаўцы газэты «Ніва», бо раней ім было «Тыднёвік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства». Зараз ім павінныя было быць "Тыднёвік Выдавецкага Работніцкага Таварыства «Прэса-Кніга-Рух». ГП БГКТ было незадаволеным. Мікалай Гайдук напісаў допіс у газэту «Ніва» пад назваю «Ў чым прычына?» У допісе пачалі гаварыць аб заняпадзе навучаньня беларускае мовы ў пачатковых школах Беласточчыны. У 1970—1971 навучальным годзе беларускую мову вучыла ў 145 школах з колькасьцю 9777 вучняў, а ў 1975—1976 навучальным годзе толькі ў 79 школах, і хадзіла на ўрокі 5360 вучняў. Надпіс Г. Валкавыцкі ўсё ж такі вярнуў назад і газэта «Ніва» мела надпіс «Тыднёвік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства».

У 1975 годзе адзначылі 50-годзьдзе Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады[58]. Мерапрыемства было пад наглядам новае ўправы Беластоцкага выканкаму ПАРП новага Беластоцкага ваяводзтва. Галіна Пятроўская пісар па праваслаўленьню ПАРП даверыла пісаць сваю прамову Г. Валкавыцкаму. У прамове павінныя былі быць гісторыя. Перад прамоваю Г. Валкавыцкі даў запіс прамовы для ўзгадненьня з Галінаю Пятроўскаю. Яна не адобрыла прамову. Выкінула ўсе словы зьвязаныя з беларускаю справаю. Засталіся толькі крыкамі аб новых подзьвігах.

У пачатку 1976 году Георгі Валкавыцкі прыняў удзел перадвыбарчае дзейнасьці. 31 студзеня 1976 году Георгі Валкавыцкі, Мікалай Самоцік, Сакрат Яновіч, Яўгенія Іванюк («пані Геня» у газэце «Ніва») «абслугоўвалі» Дуброўшчыну. У Ячне выбралі паслом на зьезд Аляксандра Каленіка.

30 траўня 1976 году адбыўся восьмы зьезд БГКТ. Урачыста адзначылі 20-годзьдзе таварыства. Колькасьць таварыства засталося нязьменным з 1972 году. Дзейнічалі: літаб’яднаньне «Белавежа», навуковы гурток і газэта «Ніва». Газэта «Ніва» ў 1976 годзе мела наклад у 8000 асобнікаў. Літаб’яднаньне «Белавежа» правяла 10 літаратурных сэмінараў, выйшлі зборнікі вершаў:

13 сакавіка 1975 году правялі навуковую сэсыю прысьвечаную грамадзкаму й культурна-асьветнаму жыцьцю беларусаў у Польшчы.

ГП БГКТ зрабіла перад зьездам памятныя мэдалі «ХХ год БГКТ» і ўпершыню выпусьцілі нагрудныя знакі.

ГП БГКТ пераўтварыла будову таварыства. Яна стала простаю. Зьніклі аддзелы. Галоўнае Праўленьне БГКТ непасрэдна зьвязвалася з гурткамі.

У вёсцы Дубяжына калектыву далі назву «Дубочкі», а да гэтага калектыў рабіў пяць гадоў.

Віктар Швед у 1976 годзе выдаў у Менску кнігу для дзяцей «Дружба»[59].

У 1977 годзе з Гданску прыйшоў ліст у газэту «Ніва» ад Іштвана Дабі. Ён пісаў на беларускае мове. Іштван Дабі быў з Вугоршчыны. У Польшчы з 1971 году. Валодаў дзевяцьцю эўрапейскімі мовамі, а перакладаў з дваццаці (напрыклад, з арабскае, індзейскае, японскае, грузінскае). Беларускую мову вывучаў па-слоўніку. Іштван Дабі стаў часта друкавацца ў газэце «Ніва».

8 траўня 1977 году Г. Валкавыцкі быў у Белавежы на ўрачыстым вечы прысьвечаным Дню перамогі.

5 і 6 чэрвеня 1977 году адбылося выяздное пасяджэньне прэзыдыюму ГП БГКТ у Гданску. Разам з ГП БГКТ у Гданск ехаў Гарадоцкі хор.

11 сьнежня 1977 году закончылі мастацкі конкурс «Знаёмімся з сучаснаю літаратураю». Конкурс пачалі ў 1976 годзе. Ахапіў каля 400 удзельнікаў. На ім правяралі веданьні творчасьці літаб’яднаньня «Белавежа». Перамагла вучань Бельскага ліцэю Міраслава Лукша[60]. Гаварылі аб 20-годзьдзі літаб’яднаньня «Белавежа». Гаварылі аб кнізе на польскае мове пра Браніслава Тарашкевіча.

У 1978 годзе прайшоў пад 20-годзьдзем літаб’яданьня «Белавежа». Яно мела амаль 20 асобных зборнікаў сваіх членаў[61]. У 1979 годзе было 25 гадоў Гарадоцкаму хору. У 1979 годзе памерла адна з удзельніц хору Ніна Мушынская[62]. Газэта «Ніва» друкавала ўспаміны Ніны Мушынскае. Іх друкавалі з 1193 па 1221 нумары газэты.

У газэце «Ніва» падымалі пытаньне выезду моладзі зь вёсак, што прыводзіла да апалячваньня беларусаў у местах Польшчы.

1980-ыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1980 годзе Г. Валкавыцкі ў газэце «Ніва» стварыў сталую рубрыку пад назваю «Якія мы людзі». З Новым годам Васіль Петручук задаў струмень допісаў у газэту «Ніва». Па гэтым пытаньні пісалі ў газэту цэлы 1980 год.

1 чэрвеня 1980 году адбыўся дзявяты зьезд БГКТ. Колькасьць таварышаў БГКТ не расло. Адбылося абнаўленьне асабовага складу, бо стала больш маладых. З 5871 членаў — 3395 членаў ва ўзросьце да трыццаці гадоў, а пэнсыянэраў толькі 156 асоб. Паміж зьездамі было выпушчана 4 літаратурныя зборнікі. Зьезд прыняў рашэньне аб павелічэньні колькасьці таварышаў і гурткоў БГКТ, на пабуджэньне большае самастойнасьці й самадзейнасьці, на пашырэньне конкурсу «Беларуская песьня» і падобныя мерапрыемствы.

19 чэрвеня 1980 году газэту «Ніва» наведаў Аляксей Пысін. У верасьні 1939 году ён рабіў у Бельску карэспандэнтам. Г. Валкавыцкі вазіў А. Пысіна па Беласточчыне і, вядома, па Бельшчыне. А. Пысін абяцаў напісаць успаміны аб маладосьці й рабоце ў Бельску. Нічога не напісаў, але выслаў потым вершы, якія друкавалі ў газэце «Ніва»[63].

У жніўні 1980 году ў Польскае Народнае Рэчыпаспалітае пачаліся работніцкія народныя й вулічныя вечы. У Беластоку было значна цішэй. 24 жніўня 1980 году чацьверты пленум ЦК ПАРП перамяніў асабовы склад палітбюро ЦК ПАРП. Рада дзяржавы адправіла ў адстаўку Старшыню ўраду Э. Бабюха, а замест яго Старшынём Рады Міністраў стаў Ю. Пінькоўскі. Ён тут ж звольніў начальніка радыё- і тэлебачаньня М. Шчэпанскага. Ноччу з 5 на 6 верасьня 1980 году сабраўся шосты пленум ЦК ПАРП, які з-за хваробы першага пісара ЦК ПАРП Эдварда Герака, прызначыў першым пісарам ПАРП Станіслава Каня[64]. Неўзабаве палова членаў ЦК ПАРП стане членамі прафсаюза «Салідарнасьць».

Як аднесьліся да новае арганізацыі беларусы? У асноўным — зь недаверам. Насьцярожвалі лёзунгі, мэтады й сымболіка. Ўзрасло «кацапаваньне», па нашых вёсках нявідкі расклейвалі старыя рэкамэндацыі выездаў у «рай», у гарадах — малявалі на дзьвярах беларусаў пагрозьлівыя крыжыкі.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[65].

БГКТ бязьдзейнічаў. Ніякіх дзеяньняў пад час пераменаў улады ў Варшаве. 28 верасьня 1980 году сабралося Галоўнае Праўленьне БГКТ. Была гутарка членаў ГП БГКТ і рашылі зьвярнуцца да новага палітбюро ЦК ПАРП. Былі наступныя патрабаваньні[66]:

  1. перагледзець пастанову ЦК ПАРП 1976 году аб нацынальнае аднароднасьці Польскае Народнае Рэчыпаспалітае, прызнаць нацыянальную адрозьненнасьць беларусаў — грамадзян Польшчы, а таксама акрэсьліць канструктыўную праграму дзейнасьці партыйных і дзяржаўных установаў у галіне нацыянальнае палітыкі;
  2. запэўніць прапарцыянальна нацыянальнаму складу жыхароў Беластоцкага ваяводзтва прадстаўніцтва ў Сойме ПНР, Ваяводзкае радзе і Ваяводзкім выканкаме ПАРП;
  3. акрэсьліць стабільныя прынцыпы навучаньня роднае мовы для дзяцей беларускае нацыянальнасьці. Прапануецца ўвесьці абавязковае навучаньне беларускае мовы як прадмета ва ўсіх школах, у якіх ёсьць 50% вучняў беларускае нацыянальнасьці;
  4. вярнуць ліквідаваныя ў 1970-ыя гады культурныя ўстановы й перш за ўсё Беларускі этнаграфічны музэй (са зваротам экспанатаў), а таксама аднавіць дзейнасьць эстраднага калектыву «Лявоніха»;
  5. запэўніць нармальныя ўмовы разьвіцьця беларускіх творчых асяродзьдзяў (літаратурнага і навуковага) праз павелічэньне выдавецкіх магчымасьцей у галіне мастацкае літаратуры да 3—4 кніг у год, а таксама гадавых навуковых публікацыяў «Навуковых сшыткаў БГКТ». Для гэтага стварыць рэдакцыю выданьняў на беларускае мове ў рамках аднаго з краёвых выдавецтваў;
  6. павялічыць наклад газэты «Ніва», бо быў абмежаваны. Павялічыць радыёвяшчаньне на беларускае мове на Беластоцкім радыё;
  7. стварыць гмінныя праўленьні БГКТ і ўмовы для ўдзелу ў грамадзка-культурным жыцьці нароўні зь іншымі асяродзьдзямі;
  8. вярнуць БГКТ правы гаспадарчае дзейнасьці — з мэтаю, каб была магчымасьць атрыманьня большых сродкаў для статутовае дзейнасьці.

Свае патрабаваньні ГП БГКТ паслалі ў Варшаву да першага пісара ЦК ПАРП Станіслава Каня. Адказу ад яго не было. У Беластоцкім ваяводзтве першы пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Стэфан Завадзінскі сустрэўся з Старшынём ГП БГКТ. С. Завадзінскі абяцаў падтрымку, але нічога не было зроблена. Патрабаваньні БГКТ праніклі за мяжу і гучалі ў радыё. На ўсходзе ў СССР прынялі рашэньне забараніць выпіску газэты «Ніва». Іншыя пытаньні й патрабаваньні БГКТ замоўчваліся ў СССР.

Задума аб стварэньні «Клюбу ліцэістаў» правалілася. Пачын быў 26 сьнежня 1965 году ў ліцэі ў Бельску, а затым у ліцэі ў Гайнаўцы. У пачатку 1967 году «Клюб ліцэістаў» прыпыніў сваю дзейнасьць.

У 1981 годзе пачалася крытыка Бельскага беларускага ліцэю. Ён перастаў быць кузьняю беларускіх кадраў, няма беларускага духу, не прывівае любові да беларускае мовы і свае нацыянальнасьці[67]. Дырэктар Бельскага ліцэю хацеў звольніцца, а 8 кастрычніка 1981 году ў Бельскім ліцэі сустрэліся работнікі ГП БГКТ з настаўнікамі ліцэя:

— Калі ліцэй абеларусіцца, ў яго ня пойдуць дзеці бельскае эліты, — тлумачылі на 8 кастрычніка на сустрэчы прэзыдыюма ГП з пэдсаветам ліцэя.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[68].

Баранілі Бельскі ліцэй і Бельскі аддзел БГКТ. Старшыня БГКТ таксама падтрымаў дырэктара ліцэя. Г. Валкавыцкі аказаўся ў меншасьці.

Восень 1980 году дало падгон для дзенасьці ГП БГКТ. У пачатку 1981 году ГП БГКТ рашыла, што літаб’яднаньне «Белавежа» будзе дзейнічаць пры ГП БГКТ у якасьці сэкцыі. Быў створаны прэзыдыюм «Белавежы», а на чале яго выбралі Г. Валкавыцкага. Ён зьдзейсьніў сваю мару — правесьці песенна-паэтычны фэст. Ён адбыўся ў Гайнаўцы 24 траўня 1981 году ў амфітэатры. Мерапрыемства вёў Мікалай Бушко. Выступалі члены літаб’яднаньня «Белавежа», народныя самадзейнікі. 23 траўня 1981 году Г. Валкавыцкі разам з Сакратам Яновічам і іншымі членамі «Белавежы» правялі час на творчым сэмінары ў Белавескае пушчы, а вечарам выступілі ў мясцовае вёсцы. Г. Валкавыцкі і С. Яновіч выступілі ў вёсцы Карыціскі, дзе адны людзі сядзелі ў тамтэйшым клюбе, а другія бушавалі на вуліцы за вокнамі.

Падзеі ў Польшчы ўплывалі на БГКТ. Старшыня БГКТ Мікалай Самоцік падаў у адстаўку. ГП БГКТ рашыла вярнуцца да платнае пасады пісара ГП БГКТ, бо яно было пры Мікалаю Самоціку неплатную «грамадзкую» пасадаю. Пісарам павінен быў стаць Кастусь Майсеня. Ён паехаў па аддзелах БГКТ, каб прасіць аб падтрымцы. 1 жніўня 1981 году адбылося плянарнае паседжаньне БГКТ, дзе Г. Валкавыцкі старшынюе. Мікалай Самоцік старшыня БГКТ быў тады ў Гайнаўцы. Г. Валкавыцкі прапануе новых асоб на пасаду пісара і старшыні БГКТ. Паседжаньне ідзе бурлівае. Яно закончылася прызначэньнем Кастуся Майсені на пасаду пісара, а старшынём БГКТ застаўся Мікалай Самоцік. Ён перадумаў і рашыў выйсьці на пэнсыю, але застацца на пасадзе Старшыні «грамадзкага» БГКТ. Для Янкі Зенюка стварылі новую пачаду Намесьнік старшыні БГКТ.

У Польшчы йдуць зьмены. У лютым 1981 году Ю. Пінькоўскі падае ў адстаўку, а замест яго Старшынём ураду Польшчы стаў Войцех Ярузэльскі. Адбыўся пазачарговы зьезд ПАРП. У краіне адстаўкі, павышэньні, людзі чакаюць пераменаў. БГКТ таксама бурліць. Маладыя са студэнтаў патрабуюць пераменаў у БГКТ.

Найшпарчэй рвецца да ўлады студэнцкая ватага: нахабнікі патрабуюць палавіну месц у прэзыдыюме. А мы іх дэмакратычнаю дзягаю:
— Хочаце ўлады? Бярыце ўсю, але са згоды народу: хай ён вас паставіць на наша месца.
А тыя сваё:
— Старыя павінны адыйсьці!
Хоць старым сабе не адчуваю, але слухаць гадка. Не прызнаю барацьбы пакаленьняў. Я за ідэі.
— Канчайце анархію, — намаўляю, — стаўце праграму.
І чую:
— Старыя павінны адыйсьці…
Спозьнена, але і ў нас нарадзіўся рух за скліканьне надзвычайнага зьезда. Пачалося ваколкабінэтнае шушуканьне. Дайшло да мяне: ствараецца ініцыятыўная група, якая мае пераняць «Ніву». Аб’явіліся прэтэндэнты на пост галоўнага, і кожны рыхтуе мне габарытную яму.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[69].

Г. Валкавыцкі апісавае дзеяньні маладых для захопу пасады галоўнага рэдактара газэты «Ніва»:

Як і ўсе нашы актывісты, Юрка Геніюш не сумняваўся яшчэ ў кіруючае ролі артыі, і калі двое апаратных алкашоў (адзін з гаркаму, другі зь бясьпекі), даведаўшыся аб Юркавых амбіцыях, «прапанавалі» доктару пасаду галоўнага «Нівы», паіў дабрачынцаў цэлую ноч і патраціў дарма нямала гары. Потым тлумачыўся грамадзкімі намерамі: маўляў, хацеў выведаць, што думаюць пра нас партыя і эсбэ. Што меў казаць? Мяне зьдзівіла ў гэта гісторыі другое — добры лекар спакусіўся на хісткі рэдактарскі чын. Дасюль гэтага не магу зразумець не магу.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[70].

13 сьнежня 1981 году з-з ваеннага становішча польскія ўлады забаранілі выхад усіх газэтаў, у тым ліку й «Ніву»[71]. Г. Валкавыцкага дырэктар Дому друку абавязаў апячатаць рэдакцыю «Нівы». Аднак Г. Валкавыцкі не паслухаў. Сядзеў разам з работнікамі газэты «Ніва» ў памяшканьні рэдакцыі. Г. Валкавыцкага абавязалі сядзець у Доме друку па-чарзе, разам зь іншымі наказнымі «пасаднікамі». Сярод іх былі вайсковыя ахвіцэры.

Насельнікі вёскі Орля прасілі ўлады Польшчы дазволіць выпуск газэты «Ніва». Ліст быў ад 21 сьнежня 1981 году, а падпісалі яго 49 асоб. Выпуск газэты дазволілі і пачалі ад сакавіка 1982 году[72]. Г. Валкавыцкі рашыў аснову для сакавіцкага нумару газэты «Ніва» будзе апошні нявыпушчаны нумар газэты. У ім толькі выкінулі старыя навіны.

1982 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13—16 траўня 1982 году ў Гайнаўцы адбыліся «Дні царкоўнае музыкі». Заснавальнікам і галоўным спраўнікам мерапрыемства стаў таварыш ГП БГКТ Мікалай Бушко. Мерапрыемства стала штогадоваю падзеяю м. Гайнаўка. Далей, нават стала міжнародным мерапрыемствам.

У 1982 годзе адзначылі 100-годзьдзе з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа. Цэлы год усе летнія ўрачыстасьці БГКТ былі прысьвечаныя 100-годзьдзю. Ў Варшаве ў Доме савецкае культуры адбылася канфэрэнцыя з удзелам польскіх і беларускіх навукоўцаў. З БССР прыехалі ў Беластоцкае ваяводзтва: Алег Шакун, Алег Лойка і Ўладзімер Казьбярук.

Восеньню ў Польшчы пачаліся Дні беларускае літаратуры. У Польшчу прыехалі беларускія пісьменьнікі й артысты. У Лодзі абвясьцілі вынікі конкурсу на найлепшы пераклад з беларускае мастацкае літаратуры на польскую мову. Перамаглі Ян Гушча і Яўген Кабац. Беласток наведалі Максім Танк, Іван Чыгрынаў і Анатоль Грачанікаў. У беластоцкім клюбе МПіК Максім Танк чытаў свае вершы па-польску. Затым выступалі Іван Чыгрынаў і Анатоль Грачанікаў. Вечарам і ноччу іх прымалі беларусы Бельску, Гайнаўкі й Нараўкі.

19 верасьня 1982 году пажар у сядзібе ГП БГКТ.

У 1982 годзе ў Гайнаўцы заснавалі 55-асабовы хор, а ў Беластоку стварылі гурток беларускіх студэнтаў і навуковых работнікаў з 100 членаў. У 1982 годзе адбыўся агляд беларускае песьні.

5 сьнежня 1982 году адбыўся першы пленум ГП БГКТ у час ваеннага становішча ў Польшчы. Мінулае было 6 сьнежня 1982 году. Пленум прыняў пастанову «З мэтаю ўтрыманьня актыўнасьці ГП і Прэзыдыюма ГП БГКТ праводзіць пэрыядычныя аналізы дзейнасьці паасобных членаў прэзыдыюма і пленума ГП БГКТ».

1983 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 чэрвеня 1983 году скромна адзначылі 25-годзьдзе літаб’яднаньня «Белавежа». У ім разам з пачаткоўцамі ўжо сядзелі дактары навук, члены пісьменьніцкага саюза, вядомыя аўтары.

17 верасьня 1983 году нечакана памёр Мікалай Самоцік[73]. Сьмерць сустрэў на рабоце. Ён зьбіраўся ехаць на сход гуртка ў родную вёску Ляшукі. Перад паездкаю было паседжаньне вузкага кола ГП БГКТ. Пасьля Мікалаю Самоціку стала нядобра. Выклікалі скорую дапамогу. Вынік інсульт у Мікалая Самоціка. Рэанімацыя не ўратавала і Мікалай Самоцік памёр.

21 кастрычніка 1983 году ў Беластоку правялі нараду ўсіх народных меншасьцяў і іх прэсавых органаў Беластоцкага ваяводзтва. Яго зладзіў пісар Беластоцкага выканкаму ПАРП Мікалай Казак, ўраджэнец Белавежы, вучань Бельскага ліцэю. Нараду правялі з удзелам усіх народна-меншасных таварыстваў Беласточчыны. Рашылі праводзіць нарады два разы ў год, але іх больш не было.

4 і 5 лістапада 1983 году ў Беластоку адбылася навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная традыцыям польска-беларускіх культурных сувязей — працяг ранейшых мерапрыемстваў, якія атрымалі назву «Мост праз стагодзьдзі» (1961, 1977, 1980 гады).

3 сьнежня 1983 году ў доме ГП БГКТ віншавалі літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа» прадстаўнікі беластоцкіх ваяводзкіх улад, грамадаў і ўстаноў. Бельскі ліцэй паказаў слоўна-музычную складанку, заснаваную на вершах «белавежцаў». Выступалі члены «Белавежы». Газэта «Ніва» выпусьціла сьнежанскі нумар 1983 году прысьвечаны 25-годзьдзю «Белавежы». У тым нумары быў малюнак (шарж) Лёніка Тарасевіча, які пазьней стаў вядомым мастаком.

18 сьнежня 1983 году ўпершыню на паседжаньні ГП БГКТ загаварылі пра «падляскі народ».

Актывісты БГКТ (сярод іх і члены ГП), якія яшчэ ўчора кляліся дастойна несьці беларускую чэсьць і славу, зьнянацку загудзелі:
— Ліцьвіны, за Нарву! Тут украінская зямля і жывуць на ёй украінцы!
Шырокі розгалас атрымала «падляская» ініцыятыва на старонках «Нашага слова». Пачалася адкрытая экспансія братняга таварыства.
Вырашылі мы перакрочыць Буг і даць бой УКГТ. Ды з гэтае стратэгіі выйшаў шыш: той бераг быў голы. Таму кроўныя браты аблюбавалі абжытае намі міжрэчча. Спакушала моцная цяга да асваеньня беларускае магмы. Памагатых хапае. Аж скрыгочуць пёрамі разнамасныя пісакі:
— Беларусы? Выдумка! Праваслаўныя — так, «тутэйшыя» — так. А мова? «Простая»!
Бы ў санацыйных даведніках. Тут нічога не зьмянілася, як і ў палітыцы ўлад: разьдзяляй і пануй. Гэты мэтад, напрыклад, адчувальна скарыстоўвае МУС.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[74].

1984 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе студэнты беларусы Польшчы выдалі часопіс «Сустрэчы». Яго выдавалі да 1986 году. У БГКТ увесь 1984 год грызьня ў верхаводаў таварыства, што шкодзіць самому таварыству і адганяе простых людзей. Назіраецца падзел БГКТ на «маладых» і «старых». «Маладых» у БГКТ ніхто ня слухае і ім не даюць пасадаў у таварыстве. Ім «Старыя» далі волю, што яны скарысталі. Воля ж прывяла да памылкаў і жаданьне «маладых» да дзеяньня згасла. «Старыя» пры БГКТ стварылі ў 1984 годзе Грамадзкі камітэт пабудовы этнаграфічнага музэю беларускае нацыянальнае меншасьці ў Польшчы і Музэя рэвалюцыйнага руху ў Гайнаўцы. Падзея яго стварэньня была 6 студзеня 1984 году. Назва музэя са словам «рэвалюцыйнага» павінна было зьвярнуць увагу ўправы м. Гайнаўка, што й адбылося. Управа абяцала даць зямлю для пабудовы, дзе была раней паркетная фабрыка. Самым вялікім пытаньнем і бядою сталі грошы для будовы дому музэю.

6 траўня 1984 году адбыўся дзясяты зьезд БГКТ. Зьезд быў ціхі. «Маладыя» маўчалі й не крычалі, а «старыя» вырашылі ўсе пытаньні, асабліва асабовыя й пасадовыя. Старшынём БГКТ стаў Аляксандар Баршчэўскі. На зьездзе выступіў Віктар Швед і прачытаў верш:

Вялікае ў нас сёньня сьвята,
Як многа радасьці ў вачах!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[75].

Пастановы зьезда не былі выкананыя. БГКТ прыйшло да зьезду са стратамі. Колькасьць вучняў беларускае мову паменшала. Выдавецкая дзейнасьць малая. 1 ліпеня 1984 году газэта «Ніва» надрукавала пастановы дзясятага зьезду БГКТ. Г. Валкавыцкі з-за хваробы тромбафлябіту пачаў думаць аб адстаўцы і папрасіў не выбіраць яго ў прэзыдыюм БГКТ. Хацеў кінуць газэту «Ніву», але застаўся ў ёй на пасадзе галоўнага рэдактара.

21 лістапада 1984 году работнікі газэты «Ніва» гасьцявалі ў дзядзькі Кваса і віншавалі яго з 80-годзьдзем. Вясною 1984 году дзядзька Квас сканаў.

1985 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ноччу з 6 на 7 ліпеня (23-24 ліпеня) 1985 году адрадзілі стары звычай Купальле. Сьвята было на беразе ракі Нарва. Сьпявалі «Каласкі» зь Беластоку, ім дапамагалі хлопцы з суседняе вёскі Рыбалы. Ўспаміналі гадавіну нараджэнья Купалы, чыталі яго вершы: «Ах, ты лета гарачае, бурнае!», «Магутнае слова, ты роднае слова!», «Пакіньма напуста на лёс свой наракаць». Пад засмажанаю каўбаску на вогнішчы расказвалі старыя байкі й паданьні. А поўначы вянкі з запаленымі сьвечкамі пусьцілі па Нарве пад гукі гармоніка. Скакалі над вогнішчам, бо так трэба на Купальле рабіць.

Адзін з стваральнікаў сьвята Купальля была Валянціна Ласкевіч. Яна была ў той час старшынём Беластоцкага гарадзкога аддзела БГКТ. В. Ласкевіч была вядучаю ў многіх народных мерапрыемствах БГКТ у Беластоку. З пачатку праводзіла конкурсы беларускае песьні ў зьвярынецкім парку, а потым у амфітэатры м. Беласток. Яшчэ яна сьпявала ў «Каласках».

20 ліпеня 1985 году ў амфітэатры м. Беласток адбылося грамадзкае мерапрыемства беларускае песьні для мяшчанаў места.

Будова таварыства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аддзелы БГКТ:

Хацелі стварыць аддзел у Шчэціне, але не дазволілі ў ЦК ПАРП[76].

Пісаў Сакрат Яновіч пра жанчын у БГКТ. Яны ўдзельнічалі ў самадзейнасьці, гуртках, сьпявацкіх гуртах[76]. У пачатку дзейнасьці БГКТ мужчыны былі ў кіраўнічых структурах таварыства. Жанчыны былі ў гуртках. Сярод членаў БГКТ можна назваць Ніну Мушынскую (з Гарадку), Ніну Ціванюк (з Гарадку), Ніну Буру (зь Семяноўкі)[76]. У ПНР іншыя грамады з удзелам беларусаў забараняліся. Асноўнымі членамі былі колішнія члены КПЗБ[76]. Былі выпадкі любадзейства. Жанчын называлі палятухамі, або пазьней фахоўкамі. Пад імі разумелі жанчын, што маглі любадзейнічаць з мужчынамі з уменьнем не стаць цяжарнаю.

Палятух і фаховак нямала налічвалася ў кожнае ваколіцы…

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[76].

БГКТ дзялілася на дзьве стараны: мужчынскую і жаночую. Мужчынская старана падкапвалася пад пасаду адзін аднаго. Жаночая старана чынілі адваротнае, жанілі кагосьці зь кімсьці[76]. Добрым быў жаніх, які быў маладым і начальнікам. Павышэньне па службе залежаў ад ласкі вышэйшага начальніка. Падлізваньне было патрэбнае да павышэньня па службе, што павялічвала багацьце мужчыны і павышала яго значэньне для жанчын. Іншым спосабам павышэньня — каб жонка стала бюрваю[76]. Яна была каханкаю начальніка свайго мужа, што давала мужу службовы рост. Асноўнымі сродкамі для пошуку каханак для начальнікаў БГКТ былі грашовыя сродкі БГКТ. Старшыня БГКТ Уладзімер Станкевіч карыстаўся грошамі БГКТ і польскае дзяржавы для любадзейста з жанчынамі[76]. У 1960-ыя гады пачалося памяншэньне колькасьці мужчын у кіраўніцтве БГКТ. Старшынём таварыства стала Лідзія Бялецкая. Па арганізацыйнае лініі прызначылі Веру Кулак. Начальнікам Асьветнага аддзелу БГКТ стала Любоў Філіпік. Гэлена Мялешка стала галоўным бухгальтарам БГКТ, якая была жонкаю чыноўніка з управы асьветы Беластоцкага ваяводзтва.

Дзейнічае правіла — калі ў нейкае ўстанове або фірме пачынаюць дамінаваць жанчыны, дык несумненны гэта сігнал, што там падаюць заробкі; мужчыны ўцякаюць у хлябнейшыя месцы. Працоўныя жанчыны зазвычай згаджаюцца на горшыя ўмовы, іхныя зарплаты заўсёды служылі дадаткам да мужавых, ніколі наадварот.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч.[76]

БГКТ мела ў пачатку існаваньня значныя сродкі. Мела дзясяткі штатаў, павятовыя аддзелы і памяшканьні для іх. Меліся аддзелы ў Варшаве і Гданску. Хацелі стварыць аддзел у Шчэціне, але не дазволілі ў ЦК ПАРП[76].

Бяда беларускага руху па С. Яновічу — сялянскае паходжаньне беларусаў. У месьце, калі ў 1970-ыя гады беларусы пераехалі ў яго, беларусы страцілі сваю беларускасьць. Яны не стварылі мяшчанскую беларускую культуру[76].

Пры Старшыні БГКТ Лідзіі Бялецкае пісарам БГКТ стаў Уладзімер Юзьвюк[77].

Дзеяпіс 2000-ых гадоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 лютага 2006 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 246 «Аб узнагароджаньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» — «за актыўную дзейнасьць па захаваньню і разьвіцьцю беларускай адукацыі і культуры ў Польшчы, значны ўклад ва ўмацаваньне беларуска-польскіх культурных адносін»[78]. 31 ліпеня 2006 г. Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы пазбавіла БГКТ штогадовай грашовай дапамогі памерам каля 500 тыс. злотых (128 тыс. эўра) на 3 гады за выдаткоўваньне 6 тыс. злотых (1,5 тыс. эўра) на рамонт сядзібы ў Беластоку за кошт вылучаных на адукацыю грошай[79]. За 2011 г. Беларускае грамадзка-культурнае таварыства правяло каля 60 канцэртаў і фэстываляў, у тым ліку фэстывалі «Беласток — Горадня» і «Беларуская песьня» і сьвята «Беларускае Купальле». Частка мерапрыемстваў ладзілася пры грашовай падтрымцы Культурнага цэнтру Беларусі ў Польшчы (Варшава, вул. Каралевы Марысенькі, д. 66), створанага ў ліпені 2008 г. пры Амбасадзе Рэспублікі Беларусь[80]. На 2016 г. улучала 7 суполак: 5 у Падляскім ваяводзтве — вёска Белавежа (Гайнаўскі павет), гарады Беласток, Гайнаўка, Саколка і Сямяцічы; таксама Варшава і Гданьск (Паморскае ваяводзтва).

У 2022 годзе Беларускае грамадзка-культурнае таварыства адмовілася ад супрацоўніцтва зь Беларусьсю[81].

Цікавае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня ГП БГКТ Уладзімер Станкевіч перайшоў на работу ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы. І перастаў гаварыць па-беларуску[82].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дарафей Фіёнік. 50 гадоў, 1956—2006: Беларускае грамадзка-культурнае таварыства. — Беласток: БГКТ, 2006. — 159 с. — ISBN 83-0408-88-09
  • Беларускае літаратурнае аб’яднаньне Белавежа 1958—2003 гг. у фатаграфіі — Беласток, Літаратурнае аб’яднаньне Белавежа, 2003. — 138 с, іл., 35 см — ISBN 83-85918-35-3

Кнігі Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня «Белавежа»:

  • Рунь: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1959.
  • Мой родны кут: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1963.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1965.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1971.
  • Літаратурная Беласточчына: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1973.
  • Белавежа: Літаратурны альманах / рэд. Ян Чыквін, Міхась Шаховіч, Сакрат Яновіч. — Беласток: Выдавецтва Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, 1980. — 244 ст.

Кнігі Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-польску: «Narodowy Związek Patriotów Polskich».
  2. ^ ZG RSW «Prasa-Ksiazka-Ruch».
  3. ^ Сакрат Яновіч меў асаблівасьці гутарковае мовы. Ён заікаўся.
  4. ^ ZG RSW «Prasa-Ksiazka-Ruch».
  5. ^ Па-расейску: «Русский голос».
  6. ^ Па-польску: «Betesca»
  7. ^ Сапраўдная назва, па-расейску: «Русский голос».
  8. ^ Па-польску: «Odglosy».
  9. ^ Па-польску: «Panstwowa inspekcja handlowa».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 111. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  2. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 51. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  3. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 53. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  4. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 21. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  5. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 22. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  6. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 23. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  7. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 62. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  8. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 54. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  9. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 64. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  10. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 66. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  11. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 66. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  12. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 68. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  13. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 75—76. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  14. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 77. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  15. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 10. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  16. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 13. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  17. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 89. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  18. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  19. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 41. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  20. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  21. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 82. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  22. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 16. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  23. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 81. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  24. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 94. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  25. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 99. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  26. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 39. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  27. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 41. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  28. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 101. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  29. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 102. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  30. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 101. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  31. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 44. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  32. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 106. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  33. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 106. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  34. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 106. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  35. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 107. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  36. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  37. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 58. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  38. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 108. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  39. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 55. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  40. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 76. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  41. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 78. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  42. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 78—79. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  43. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 94. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  44. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 113. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  45. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 119. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  46. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 120. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  47. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 120. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  48. ^ а б  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 123—124. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  49. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 126. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  50. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 134. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  51. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 134. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  52. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 136. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  53. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 136. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  54. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 137. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  55. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 142. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  56. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 144. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  57. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 146. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  58. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 148. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  59. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 154. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  60. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 155. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  61. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 156. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  62. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 157. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  63. ^ «Ніва» 18.01.1981
  64. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 162. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  65. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 163. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  66. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 163. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  67. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 165. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  68. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 165. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  69. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 167. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  70. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 167—168. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  71. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 168. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  72. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 169. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  73. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 172. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  74. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 173. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  75. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 174. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  76. ^ а б в г д е ё ж з і к  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 161—166. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  77. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 165. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  78. ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2006 г. № 246 «Аб узнагароджаньні Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Рэспубліцы Польшча Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь. — 6 сакавіка 2006. — № 36. — С. 14.
  79. ^ БелТА. Польскія ўлады пазбавілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў краіне дзярждатацыі // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2006. — № 168 (25757). — ISSN 1990-763x.
  80. ^ Барыс Пракопчык. Дыпляматыя — праз чалавечыя стасункі // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2012. — № 69 (27184). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  81. ^ Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю
  82. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 109. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]