Беларускае вольна-эканамічнае таварыства (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́скае во́льнае эканамі́чнае тавары́ства ў Віцебску. Існавала ў сьнежні 1825 — верасьні 1841 гг.

Таварыства створанае памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з мэтай пашыраць досьвед і павышаць прадукцыйнасьць прыгоньніцкай працы ў умовах разьвіцьця капіталістычных дачыненьняў у аграрным сэктары эканомікі, вывучаць дасягненьні сельскагаспадарчай навукі ў Расеі й за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У яго склад апрача памешчыкаў беларускіх губэрняў уваходзіла некалькі сябраў Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з расейскім эканамістам М. С. Мардвінавым. Прэзыдэнтам таварыства лічыўся генэрал-губэрнатар Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губэрні М. М. Хаванскі. У 1820-я г. ў набытым маёнтку Залучосьсе (каля Віцебску) была арганізаваная ўзорная гаспадарка. У 1841 г. таварыства выдала ў Пецярбургу 1 нумар часапісу «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе зьмешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы й плуг для гэтай мэты, парады па арашэньні лугоў, лячэньні й засьцярозе жывёлы ад паморку й іншае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 ас. — ISBN 985-11-0026-9
  • Верабей, М. В. Беларускае вольнае эканамічнае таварыства / М. В. Верабей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 351.
  • Воробей, Н. В. О белорусском Вольном экономическом обществе: (Из истории экономической мысли в Белоруссии в первой половине XIX века) // Сборник научных работ Белорусского политехнического института. Вып. 68. — Мн., 1958.
  • Труды первого областного съезда сельских хозяев в гор. Двинске в 1903 г. — Витебск, 1904.