Беларускае геаграфічнае таварыства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Беларускае геаграфічнае таварыства — грамадзкая арганізацыя ў Беларусі.

Зьмест

Дасавецкі пэрыяд[рэдагаваць]

Геаграфічная таварыства на Беларусі вядзе сваю гісторыю ад Расейскага геаграфічнага таварыства, створанага 18 жніўня 1845 г. па ініцыятыве адмірала Ф. Літке, акадэміка К. Бэра, адмірала Ф. Врангеля.

Назва Таварыства некалькі разоў зьмянялася: 18451850 гг. — Расейскае геаграфічнае таварыства, 18501917 гг. — Імпэратарскае расейскае геаграфічнае таварыства, 19171926 гг. — Расейскае геаграфічнае таварыства, 19261938 гг. — Дзяржаўнае геаграфічнае таварыства, 19381991 гг. — Усесаюзнае геаграфічнае таварыства (УГТ), альбо ГТ СССР.

У 1867 г. быў створаны Паўночна-Заходні аддзел ІРГТ з цэнтрам у г. Вільня. Тэрытарыяльна аддзел уключаў Беларусь. Гэта быў адзін зь першых аддзелаў ІРГТ (пасля Сібірскага ў г. Іркуцку і Каўкаскага ў г. Тыфлісе). Паўночна-Заходні аддзел праіснаваў да 1876 г. У 1910 г. аддзел аднавіў сваю працу. Аднак яна была перапыненая сусьветнай вайной. Існаваў друкаваны орган «Записки Северо-Западного отдела Имперского Русского географического общества» пад рэдакцыяй беларускага гісторыка Д. Даўгялы. У 19101914 гг. выйшлі чатыры кніжкі запісак.

Пасьля 1957 году[рэдагаваць]

Нашчадкамі аддзела зьявіліся Геаграфічныя таварыствы: БССР (арганізаванае ў 1954 г.) і Летувіскай ССР (арганізаванае ў 1957 г.). У 1954 г. на паседжаньні Навуковай рады ГТ СССР была прынятая пастанова аб адкрыцьці Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР — філіі Геаграфічнага таварыства СССР. Адначасова вырашаліся і пытаньні, якія падкрэсьлівалі самастойнасьць утворанага Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР. Такім чынам, фактычна днём нараджэньня Беларускага геаграфічнага таварыства зьяўляецца 19 сакавіка 1954 г. Навуковая рада ГТ СССР пачала перадаваць часткова свае паўнамоцтвы Арганізацыйнаму камітэту Геаграфічнага таварыства БССР.

Сярод першых правадзейных сябраў ГТ СССР ад Беларусі былі географы, якія потым сталі знакамітымі навукоўцамі і зрабілі вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай геаграфічнай навукі Ф. Марцінкевіч, В. Дзяменцьеў, М. Рагозін, М. Раманоўскі, Л. Вазьнячук, А. Шкляр, А. Якушка і інш.

У пачатку 1959 г. Радай ГТ быў зацьверджаны Магілёўскі аддзел — першы абласны аддзел у гісторыі БГТ. Зараз аддзелы БГТ існуюць ва ўсіх абласьцях краіны. Найбуйнейшы па колькасьці на 2004 год — Гомельскі абласны аддзел.

Асноўныя кирункі дзейнасьці БГТ[рэдагаваць]

  • каардынацыя працаў беларускіх географаў;
  • арганізацыя сумесных дасьледаваньняў з прадстаўнікамі сумежных навуковых кірункаў (гісторыкамі, батанікамі, геолягамі, эканамістамі і г. д.)
  • прапаганда геаграфічных ведаў;
  • усталяваньне і падтрымка кантактаў з геаграфічнымі арганізацыямі блізкага і далёкага замежжа;
  • разьвіцьце школьнай геаграфіі.

Зьезды Беларускага геаграфічнага таварыства[рэдагаваць]

Кіраўнікі БГТ[рэдагаваць]

Вядомыя чальцы БГТ[рэдагаваць]

  • Ігар Шаруха - Кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт, загадчык катэдрай геаграфіі і аховы прыроды прыродазнаўчага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсытэту, суаўтар школьных падручнікаў па геаграфіі.Старшыня магілёўскай гарадзкой суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]