Беларускае навуковае таварыства (1918)
| Беларускае навуковае таварыства | |
| Абрэвіятура | БНТ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1918 |
| Дата спыненьня існаваньня | 19 верасьня 1939 (72 гады таму) |
| Тып | Навуковае |
| Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
| Мэта | Пашырэньне ведаў |
| Месцазнаходжаньне | Вільня, Заходняя Беларусь |
| Старшыня | Антон Луцкевіч |
| Намесьнікі | Баляслаў Грабінскі, Вацлаў Іваноўскі |
| Кіроўны орган | Урад |
Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — першая беларуская навуковая ўстанова[1], якая дзейнічала ў Вільні ў 1918—1939. Сярод заснавальнікаў В. Ластоўскі, І. і А. Луцкевічы, В. Сьвятаполк-Мірскі, Я. Станкевіч, У. Талочка і інш. Кіроўны ворган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.
Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у Варшаве і рэгіянальнага у Львове. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні» і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»[2].
Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі А. Луцкевіч. С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка. Пры таварыстве дзейнічаў Беларускі музэй імя І. Луцкевіча і бібліятэка.
31 кастрычніка 1933 у зьвязку з правядзеньнем палітычнай рэформы беларускага правапісу БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе русіфікацыйная скіраванасьць і слабы навуковы падмурак[3].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 386.
- ^ А. С. Ліс. Беларускае навуковае таварыства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 355.
- ^ Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.