Беларуская чыгунка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°53′55″ пн. ш. 27°33′44″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.56222° у. д. / 53.89861; 27.56222

Беларуская чыгунка
Абрэвіятура БЧ
Дата ўтварэньня 1991 год
Юрыдычны статус дзяржаўнае аб’яднаньне
Мэта забесьпячэньне чыгуначных перавозак
Штаб-кватэра Ленінскі раён, вул. Леніна, д. 17[1]
Месцазнаходжаньне Сьцяг Менску Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Сьцяг Беларусі Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Уладзімер Марозаў
1-ы намесьнік Пётар Дулуб
Галоўны інжынэр Валер Шубадзёраў
Намесьнікі Пётар Стоцкі, Андрэй Якабсон, Сяргей Сізін
Асноўныя асобы Ільля Лешчанка, Уладзімер Салаўёў[2]
Кіроўны орган Управа
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод
Сайт rw.by
Мапа Беларускай чыгункі.

     Менскае аддзяленьне

     Баранавіцкае аддзяленьне

     Берасьцейскае аддзяленьне

     Віцебскае аддзяленьне

     Гомельскае аддзяленьне

     Магілёўскае аддзяленьне

Будаўніцтва ўчасткаў сучаснай Беларускай чыгункі

Беларуская чыгунка — дзяржаўны апэратар чыгуначных лініяў у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднаньне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы.

Начальнік чыгункі прызначаецца прэзыдэнтам, ягоныя намесьнікі ды галоўны інжынэр — урадам. З 2012 г. пасаду начальніка займае Ўладзімер Марозаў. У 2013 г. Беларуская чыгунка ажыцьцявіла 68% грузавых і 38% пасажырскіх перавозак у краіне. Агульная працягласьць галоўных шляхаў БЧ складала больш за 7 тыс. км, электрыфікаваных лініяў — больш за 899 км [3]. На 1 студзеня 2012 году мела ў валоданьні 1691 пасажырскі вагон і 28 643 грузавых вагоны. Сярод грузавых вагонаў было 7027 цыстэрнаў (25%), 6914 паўвагоны (23%), 4617 крытых (16%), 2914 плятформы (10%) і 7171 іншых відаў[4].

Управа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Управа Беларускай чыгункі налічвала 29 службаў і аддзелаў:

  • 26 службаў — 1) агульнатэхнічную, 2) арганізацыі і плянаваньня капітальнага будаўніцтва, 3) арганізацыі працы і заробкаў, 4) арганізацыйна-кадравай працы, 5) аховы працы і прамысловай бясьпекі, 6) бухгальтарскага ўліку і мэтадалёгіі, 7) бясьпекі руху цягнікоў, 8) вагоннай гаспадаркі, 9) вонкавых сувязяў, 10) грамадзянскіх збудаваньняў, 11) грузавой працы і вонкаваэканамічнай дзейнасьці, 12) інфармацыйных тэхналёгіяў, 13) кантрольна-рэвізійную, 14) кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю, лякаматыўнай гаспадаркі, 15) пасажырскую, 16) перавозак, 17) прамысловага забесьпячэньня, 18) справаводзтва і кантролю выкананьня, 19) стандартызацыі, мэтралёгіі, сэртыфікацыі і кіраваньня якасьцю, 20) статыстыкі, 21) сыгналізацыі і сувязі, 22) тэхнічнай палітыкі і інвэстыцыяў, 23) фінансава-эканамічную, 24) шляху, 25) электрыфікацыі і электразабесьпячэньня, 26) юрыдычную;
  • 3 аддзелы — 1) арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці, гандлю і грамадзкага харчаваньня 2) ідэалёгіі і сацыяльна-культурнай працы, 3) рэжыму[5].

Падпарадкаваныя ўстановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад дзяржаўнага аб’яднаньня ўваходзяць:

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі Беларускай чыгункі ёсьць:

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Электрацягнік Менскіх гарадзкіх лініяў Stadler FLIRT (ЭПг) на чыгуначным вакзале Менск-Пасажырскі

Сярод паўнамоцтваў Беларускай чыгункі:

  • вызначэньне чыгуначных перавозак;
  • пералічэньне прыбытку ў дзяржаўны каштарыс;
  • запазычваньне ў банкаў ды выпуск каштоўных папераў;
  • складаньне прапановаў у Міністэрства транспарту і камунікацыяў;
  • вызначэньне сваёй будовы, колькасьці ды ўмоваў аплаты працы супрацоўнікаў;
  • вядзеньне адзінага разьліку з урадам ды выканаўцамі паслугаў;
  • узгадненьне вонкавагаспадарчай дзейнасьці падпарадкаваных установаў[6].

Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эксплюатацыйная даўжыня чыгункі складае 5491,1 км, зь іх электрафікаваных — 1012,3 км (па стане на 1 студзеня 2015 году). Шляхавая гаспадарка Беларускай чыгункі складае каля 12 тыс. км чыгуначных шляхоў, зь якіх 7,2 тыс. км — галоўныя шляхі, 12,5 тыс. — стрэлачныя пераводы, 1902 — масты й шляхаправоды, 1803 — чыгуначныя пераезды.

Сярэднегадавы аб’ём перавозкі пасажыраў складае 90 млн чалавек.[7]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 лістапада 1996 году ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь[8].

25 лютага 2021 году 1-ы намесьнік начальніка «Беларускай чыгункі» Ігар Шылаў падпісаў Загад аб тыпавых тэкстах інфармаваньня пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпынках. Паводле Загаду, кіраўнікі аддзяленьняў чыгункі зь 1 красавіка зацьвердзілі тэксты абвестак, якія пачалі рабіць па-беларуску і ў цягніках міжрэгіянальных лініяў. Пагатоў, на прыпынках і станцыях сталі абвяшчаць інфармацыю толькі па-беларуску[9].

У сакавіку 2022 году ўрад Украіны арыштаваў 5000 вагонаў Беларускай чыгункі ва ўмовах ваеннага становішча ў выніку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Кожны вагон каштаваў каля 80 000 даляраў, таму агульны кошт арыштаваных вагонаў склаў каля 400 млн даляраў[10].

20 кастрычніка 2022 году Беларуская чыгунка паведаміла пра ўкараненьне білетадрукавальных машынаў пры афармленьні праязных дакумэнтаў на цягнікі міжрэгіянальных лініяў і рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы з нумараванымі месцамі. Білет сталі друкаваць на тэрмапаперы з 2-вымерным кодам і асабістым шыфрам сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО). Пры гэтым, на жаданьне паяжджаніна ўзьнікла магчымасьць аформіць білет на беларускай мове. Укараненьне новых білетаў пачалі з вакзалаў на станцыях Асіпавічы і Берасьце, Магілёў і Пінск, якія мелі ўстойлівы канал сувязі з цэнтралізаванай сыстэмай продажаў[11].

Беларуская чыгунка трапіла ў санкцыйныя сьпісы Канады (лістапад 2022 году) і Украіны (студзень 2023 году)[12]. Канада (лістапад 2022 году), Эўрапейскі Зьвяз ды Швайцарыя (чэрвень 2023 году), Украіна (лістапад 2023 году), а таксама Аўстралія (люты 2024 году) абвясьцілі аб санкцыях супраць начальніка БЧ Уладзімера Марозава[13].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты // Беларуская чыгунка, 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Беларуская чыгунка, 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  3. ^ Тэхнічныя характарыстыкі - Беларуская чыгунка (бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.
  4. ^ Вольга Бяляўская (10 красавіка 2012) БЧ плянуе павышаць хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў Інтэрв'ю. БелТАПраверана 11 красавіка 2012 г.
  5. ^ Управа // Беларуская чыгунка, 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 г. № 19 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 красавіка 2011). Праверана 5 студзеня 2012 г.
  7. ^ Пуці і пуцявая гаспадарка - Беларуская чыгунка (бел.). Карпаратыўны сайт БЧ (01 студзеня 2013). Праверана 7 жніўня 2014 г.
  8. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №757 «О награждении Белорусской железной дороги Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь» (рас.)
  9. ^ Андрусь Гаёвы. Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску // Партал «Палеская вясна», 9 красавіка 2021 г. Архіўная копія ад 10 красавіка 2021 г. Праверана 19 красавіка 2021 г.
  10. ^ Тры зь пяці рудаўправаў у Салігорску спыніліся, «Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі // Партал «Наша ніва», 21 сакавіка 2022 г. Праверана 24 сакавіка 2022 г.
  11. ^ Беларуская чыгунка ўкараняе новую форму праязных дакумэнтаў на цягнікі, якія курсуюць унутры Рэспублікі // Беларуская чыгунка, 20 кастрычніка 2022 г. Архіўная копія ад 20 кастрычніка 2022 г. Праверана 22 кастрычніка 2022 г.
  12. ^ Державне об'єднання "Білоруська залізниця"
  13. ^ МОРОЗОВ Володимир Михайлович

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]