Беларуская Вікіпэдыя
Беларуская Вікіпэдыя — разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы зьявіўся 6 красавіка 2004 году. Першыя артыкулы — 12 жніўня. На сакавік 2007 году ў беларускай Вікіпэдыі было каля 6700 артыкулаў.
17 чэрвеня 2009 году ў беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам створаны 20-тысячны артыкул. Гэта 65-ы па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, зьмяшчае больш за 21 000 артыкулаў (на 20 жніўня 2009 году). На 27 лістапада 2008 году разьдзел займаў 60-ае месца па якасьці артыкулаў.
На дадзены момант беларуская Вікіпэдыя мае 43 886 артыкулаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Гісторыя
Беларуская Вікіпэдыя была заснаваная 12 жніўня 2004 году (першая праўка на галоўнай старонцы была зроблена 7 красавіка таго ж году па беларускім часе).[1] Адным зь яе стваральнікаў быў Уладзімер Каткоўскі. Да пачатку 2007 году было напісана 6 000 артыкулаў. 27 сакавіка 2007 году адбыўся перанос існаваўшага разьдзелу беларускай Вікіпэдыі на іншы адрас.
[рэдагаваць] Склад
[рэдагаваць] Апаратнае забесьпячэньне
Беларускі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары з некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware (анг.).
[рэдагаваць] Праграмнае забесьпячэньне
Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязныя зьвесткі пра вэрсію MediaWiki, якая выкарыстоўваецца, і ўсталяваныя пашырэньні даступныя на старонцы вэрсіі.
[рэдагаваць] Тэматыка артыкулаў
Па стане на студзень 2009 году, найболей шматлікімі зьяўляюцца артыкулы, прысьвечаныя:
- Выбітным асобам — больш за 1000
- Населеным пунктам — больш за 1000
[рэдагаваць] Удзельнікі
Удзельнікам зьяўляецца любы карыстач Інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў беларускай Вікіпэдыі.
Удзельнікі беларускай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстачамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.
- Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Правы ўдзельнікаў
Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае імя і пароль. Пасьля рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а праз некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у выбарах адміністратараў і бюракратаў.
Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў).
Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты зьяўляюцца адначасова і адміністратарамі.
Чэк-юзэры маюць доступ да прыладаў, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных аб карыстачах. Для выдачы дадзеных правоў ўдзельнікі абавязаныя паведаміць свае рэальныя дадзеныя. Гэтак жа яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня дадзеныя правы могуць быць адкліканыя.
[рэдагаваць] Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў
Па стане на жнівень 2009 году ўдзельнікі беларускай Вікіпэдыі (па прадстаўленай імі інфармацыі) прадстаўляюць каля 10 краінаў. Большасьць удзельнікаў, вядома, зь Беларусі. Каля 40 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі зь Менску.
[рэдагаваць] Статыстыка размеркаваньня праглядаў па краінах[2]
[рэдагаваць] Вікіпэдыя афіцыйным правапісам
[рэдагаваць] Вікіпэдыя клясычным правапісам
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
