Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
| Беларуская ССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся! (да 1950 году — «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!») |
|||||
| Дзяржаўны гімн «Гімн БССР» |
|||||
| Афіцыйная мова | У 1920-х — 1930-х афіцыйнымі былі прынятыя чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, расейская, польская і ідыш. Пазьней, паводле канстытуцыі, усе мовы СССР былі прызнаныя роўнымі. |
||||
| Сталіца | Смаленск (1919), Менск | ||||
| Плошча • агульная |
207 600 км² |
||||
| Насельніцтва • агульнае (1989) • шчыльнасьць |
10 151 806 48,9/км² |
||||
| Валюта | рубель | ||||
| Часавы пас • улетку |
+3 +3 |
||||
Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, БССР (па-расейску: Белорусская Советская Социалистическая Республика, па-польску: Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka) — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- Асноўныя артыкулы: Гісторыя БССР і Утварэньне БССР
Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году.
Сталіцай БССР абраны Менск, хоць першапачатковай сядзібай ЛітБелу была Вільня, а ў пазьнейшым часе была перанесеная ў Смаленск (з прычыны бальшавіцка-польскай вайны).
Пасьля Другой сусьветнай вайны БССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
У ліпені 1990 году БССР абвясьціла сувэрэнітэт. 8 сьнежня 1991 году, у вёсцы Віскулі каля Берасьця, на падставе белавескага дагавора падпісана рашэньне аб ліквідацыі СССР. У гэты ж дзень Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне, а рэспубліка пазьней пераўтворана ў незалежную Беларусь.
Буйныя гарады [рэдагаваць]
Дзяржаўны лад [рэдагаваць]
Афіцыйна БССР была створаная як дзяржава дыктатуры пралетарыяту, у якой уся ўлада належала выключна Радзе працоўных дэпутатаў. Але цалкам улада была засяроджана ў партыі — КПБ. Найвышэйшымі органамі ўлады ў 1919—1937 гадах былі Зьезды Радаў, у 1937—1991 — Вярхоўная Рада. Выканаўчая ўлада належала спачатку Вялікаму прэзыдыюму ЦВК, затым — саўнаркому, і ў рэшце рэшт Саўміну. У БССР на працягу ўсяго яе існаваньня не прызнавалі падзел уладаў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Этнічны склад (1959):
|
||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
