Беларуская аграрная партыя
| Беларуская аграрная партыя | |
| Лідэр партыі | Міхаіл Русы |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 13 чэрвеня 1992 (19 гадоў таму) |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. Фабрыцыюса, 7 «А» |
| Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
| Ідэалёгія | прапрэзыдэнцкая |
| Колькасьць | 1242 (2002) |
Белару́ская агра́рная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Лідэрам партыі зьяўляецца Міхаіл Русы. Кіруючы орган — Цэнтральны савет.
[рэдагаваць] Мэты
Усебаковы ўдзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасьці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня пасродкам делегаваньня сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаваньне грамадзян, фармаваньне і разьвіцьцё іх сьвядомасьці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасьці; выяўленьне меркаваньняў грамадзян па любых пытаньнях грамадзкага і палітычнага жыцьця і давядзеньне іх да ведама шырокай грамадзкасьці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіраваньня; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцьці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця сяла; захаваньне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцьця, разьвіцьцё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.[1]
[рэдагаваць] Гісторыя
Створаная 13 чэрвеня 1992 году. Дата рэгістрацыі — 13 ліпеня 1992. Дата перарэгістрацыі — 22 верасьня 1999. Першым старшынёю партыі быў Сямён Шарэцкі. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 34 месцы ў парлямэнце. У Вярхоўным Cавеце Беларусі 13‑га скліканьня партыя мела найбольшую фракцыю — 44 мандаты, яе старшыня быў абраны сьпікерам. Канстытуцыйны крызыс 1996 году раскалоў партыю на тых, хто падтрымаў Лукашэнку, і тых, хто разам з Шарэцкім застаўся ў Вярхоўным Савеце. IV партыйны зьезд у канцы сакавіка 2000 года заявіў аб намеры супрацоўнічаць з уладай і абраў старшынёю Міхаіла Шыманскага[2]. У парлямэнцкіх выбарах 2000 году партыя займела 5 месцаў, у 2004 годзе — 3 месцы, у 2008 годзе — 1 месца.
12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць[3].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
- ^ Сяргей Каралевіч (4 студзеня 2008) Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Аграрнай партыі БелаПАН. Наша Ніва. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
- ^ Сяргей Каралевіч (15 чэрвеня 2009) Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі. БелаПАН. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |