Беларуская антарктычная станцыя
Першая беларуская антарктычная станцыя разьмесьціцца ў раёне гары Вячэрняя на ўзбярэжжы мора Касманаўтаў недалёка ад расейскай станцыі «Моладзевая». Базай для яе стварэньня стане расейская станцыя, перададзеная на бязвыплатнай аснове.
Аб рашэньні арганізацыі такой станцыі паведаміў 6 ліпеня 2006 дырэктар Інстытута праблем выкарыстаньня прыродных рэсурсаў і экалёгіі НАН Беларусі акадэмік Уладзімер Логінаў. Па яго словах «расейскія калегі зацікаўленыя ў нашай прысутнасьці на мацерыку, бо мы будзем дапамагаць ім ажыцьцяўляць дасьледаваньні, якія вядуцца на працягу 50 гадоў на разьмешчанай па суседстве станцыі Моладзевая, але з-за недахопу фінансаваньня могуць быць перапыненыя».
Супрацоўніцтва з Расеяй дазволіць Беларусі паменшыць выдаткі на стварэньне і падтрыманьне антарктычнай станцыі. Па адзнаках экспэртаў на ўзьвядзеньне станцыі з нуля запатрабавалася бы ня меней $10 млн., акрамя таго, аналягічная сума неабходная штогод на то, каб фрахтаваць судна для дастаўкі паліва, абсталяваньня і прадуктаў. Суседзтва жа з сэзоннай расейскай станцыяй «Моладзевая» можа гарантаваць у найблізкія 5-10 гадоў судазабесьпячэньне, паколькі спадарожная дастаўка грузу абыйдзецца значна таньней. Акрамя таго, у суровых кліматычных умовах суседзтва зь іншымі станцыямі ў выпадку надзвычайнай сытуацыі дазволіць палярнікам атрымаць своечасовую дапамогу.
Уладзімер Логінаў адзначыў, што матэрыяльная база станцыі суцэль падыходзіць для працы — трэба толькі мадэрнізаваць электракамунікацыі, усталяваць неабходнае абагравальнае і навукова-дасьледчае абсталяваньне. На тэрыторыі станцыі таксама ёсьць ангар для тэхнікі і цыстэрны для паліва. Геаграфічнае месцазнаходжаньне станцыі зручнае — побач ёсьць бухта, адкуль прама з карабля па часавым трубаправодзе можна дастаўляць у ёмістасьці гаручае.
Першая група беларускіх адмыслоўцаў адправіцца на станцыю ў лістападзе 2006 для падрыхтоўкі яе да круглагоднага пражываньня навукоўцаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |