Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
| Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква | |
|---|---|
| Япіскап | Сьвятаслаў |
| Катэдральны горад | Нью-Ёрк, ЗША |
| Катэдральны сабор | Сабор Кірылы Тураўскага |
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) першапачаткова належала да польскай праваслаўнай царквы, набыла аўтакефальнасьць ад Канстантынопалю пасьля Першай сусьветнай вайны. Дзейнасьць у штаце Нью-Ёрк парадкуецца Артыкулам 18 (Цэрквы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Амэрыцы, Сэкцыі 336-352) Закона пра рэлігійныя аб’яднаньні 2006 году[1][2]. З 11 траўня 2008 году прадстаяцелем БАПЦ зьяўляецца Япіскап Сьвятаслаў.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
23 ліпеня 1922 на Саборы ў Менску была адноўлена БАПЦ. У 1923 годзе кананічнасьць царквы прызнаў маскоўскі патрыярх Ціхан(en). У 1938 годзе была зьнішчана бальшавікамі.
Мэтрапаліт Ізяслаў быў надзелены санам япіскапа 22 лютага 1981 году Мэтрапалітам Андрэем, разам з Патрыярхам Скрыпнык і Архібіскупам Арэстам Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Стаў наступнікам Мэтрапаліта Андрэя, які памёр у траўні 1983 году. Мэтрапаліт Ізяслаў быў абраны кіраўніком царквы на Трэцім Саборы БАПЦ за мяжою ў траўні 1984 году ў Манчэстэры, Ангельшчына.
Улетку 1996 году 2 сьвятары пачалі рэстаўрацыю Царквы Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Сёмкаў Гарадок (Менскі раён)[3] і працягвалі яе прынамсі 5 год[4].
На 21 лістапада 2001 году сьвятар Ян Спасюк пачаў будоўлю першай царквы ў Рэспубліцы Беларусь у пасёлку Пагранічны (Бераставіцкі раён, Гарадзенская вобласьць)[5]. У пачатку жніўня 2002 г. на загад мясцовых уладаў узьведзены храм і дом сьвятара разбурылі[6].
Прадстаяцелі [рэдагаваць]
- Мэльхісэдэк (Мэтрапаліт Менскі), 1922—1931
- Філарэт (Япіскап Бабруйскі), 1931 — 1 лістапада 1937
- Панцеляймон Ражноўскі (Мэтрапаліт Менскі, у 1946 годзе перайшоў у РПЦЗ), 1942—1946
- Аляксандар Іназемцаў (Мэтрапаліт Пінскі і Палескі, апекаваў БАПЦ пасля пераходу япіскапату да РПЦЗ), 1946 — 9 лютага 1948
- Сяргей Ахатэнка (Мэтрапаліт Менскі), 1948 — 2 кастрычніка 1971
- Андрэй Крыт (Мэтрапаліт Гарадзенскі), 1972 — 21 траўня 1983
- Ізяслаў (Мэтрапаліт Полацкі), травень 1984 — 26 лістапада 2007
- Сьвятаслаў (Япіскап Навагрудзкі і Паўночна-Амэрыканскі), з 11 траўня 2008
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Цікава ведаць // Юрась Зянковіч, 13 траўня 2012 г. Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Нью-Ёрскі Закон пра рэлігійныя аб'яднаньні 2006 году: (336-352) Цэрквы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Амэрыцы // Кампанія «Джастыя» Праверана 29 сакавіка 2013 г.
- ^ Вадзім. Паважаная рэдакцыя // Наша Ніва : Газэта. — 17 лістапада 1997. — № 33 (94). — С. 2. — ISSN 1819-1614.
- ^ Антон Вахрамееў. У імя Айца, Сына і Сьвятога Духа // Наша Ніва : Газэта. — 26 чэрвеня 2000. — № 26 (183). — С. 8. — ISSN 1819-1614.
- ^ Альгерд Невяроўскі, Радыё «Свабода». Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы можа быць пазбаўлены сану гіерархіяй РПЦ // Tut.by, 21 лістапада 2001 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
- ^ Радыё «Рацыя». Рыхтуецца чарговая правакацыя // Tut.by, 4 верасьня 2002 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.