Беларуская валютна-фондавая біржа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| БВФБ | |
| Беларуская валютна-фондавая біржа | |
| Тып | Фондавая біржа |
|---|---|
| Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
| Заснаваная | Жнівень 1998 году |
| Уладар | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь |
| Ключавыя асобы | Тарас Надольны, Павал Цэхановіч |
| Валюта | Беларускі рубель |
| Аб'ём | 86,1 трыльёнаў рублёў (2009; 30,7 мільярдаў $) |
| Сайт | www.bcse.by |
Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) — фондавая біржа, заснаваная ў 1998 годзе ў Менску. Зьяўляецца адзіным дапушчальным паводле закону месцам гандлю беларускімі ўрадавымі каштоўнымі паперамі. З кастрычніка 2004 году ладзіць заключэньне тэрміновых дамоваў, са сьнежня 2007 году — гандаль замежнай валютай.
[рэдагаваць] Умовы дамоваў
У дамове аб каштоўных паперах маюць згадвацца:
- від дамовы;
- поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне пакупніка;
- поўнае найменьне прадпрыемства-выдаўца, від, катэгорыя ды тып каштоўнай паперы;
- абмежаваньні ў ажыцьцяўленьні дамовы ў выглядзе закладу каштоўных папераў або выкананьня прадаўцом статута закрытага акцыянэрнага таварыства;
- намінальны кошт каштоўнае паперы;
- колькасьць каштоўных папераў;
- цана адной каштоўнае паперы;
- сума дамовы;
- парадак разьлікаў[1].
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына(рас.)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2006 г. № 112 «Аб рэгуляваньні рынка каштоўных папераў»(рас.). Беларуская валютна-фондавая біржа (30 лістапада 2010). Праверана 29 жніўня 2011 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |