Беларуская думка (1930)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Беларуская думка» — штотыднёвы грамадзкі, літаратурны й сельскагаспадарчы часопіс у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 2 кастрычніка 1930 да 1932 году ў Горадні на беларускай мове. Адказны рэдактар і выдавец — А. Лукашык, потым Л. Лукашык.

У праграме часопіса абвяшчалася пра яго незалежнасьць, імкненьне ўсебакова інфармаваць чытача, ахоўваваць інтарэсы беларускага сялянства. Асьвятляў беларускі грамадзкі рух на Гарадзеншчыне, жыцьцё вёскі, заклікаў беларускую інтэлегенцыю арганізоўваць культурна-асьветніцкую работу. Апублікаваў даклад Радаслава Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» пра зьмену адносінаў польскага ўраду да беларускага пытаньня. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыцьцё ў СССР і БССР, у тым ліку пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па пытаньнях рэлігіі, права, сельскае гаспадаркі. На старонках «Беларускай думкі» зьмешчаныя артыкулы да 10-годзьдзя з дня сьмерці Алеся Гаруна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]