Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́ская нацыяна́льна-культу́рная аўтано́мія «Нёман» гарадзкой акругі Тальяці — грамадзкае культурна-асьветніцкае задзіночаньне беларусаў гораду Тальяці. У 2005 годзе была зарэгістраваная арганізацыя ЦБК «Нёман». Пры суполцы стварыўся ансамбль беларускай песьні «Купалінка». У верасьні 2010 году зарэгістраванае як Мясцовая Беларуская Нацыянальна-культурная Аўтаномія «Нёман». Пры арганізацыі дзейнічае дзіцячы ансамбль беларускай музыкі й песьні «Зорачкі». Суполкай праводзяцца такія мерапрыемствы, як сьвята восені «Дажынкі», сьвята беларускай кухні «Калі ласка ў нашу хату», летняе сьвята «Купальле». Дзейнічае дамова аб супрацоўніцтве з Ваўкавыскім раёнам Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Кіраўнік арганізацыі — Людміла Іванаўна Дзёміна[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускія грамадзкія арганізацыі ў Расеі (рас.) — Пасольства Беларусі ў Расеі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]