Беларуская партыя Зялёныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларуская партыя «Зялёныя»
Лідэр партыі Алег Новікаў
Дата заснаваньня 1994
Штаб-кватэра 246023, Гомель, Берасьцейская, 6; тэл. 47-08-08
Ідэалёгія антыглябалізм, антыкарпаратызм
Афіцыйны сайт belgreens.org

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Беларусі.

Старшыня — Алег Новікаў (раней: Мікалай Карташ, Алег Грамыка). Кіравальны орган — Цэнтральны савет.

Зьмест

[рэдагаваць] Мэты

Стварэньне здаровага жыцьцёвага асяродзьдзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя парамэтры якога забясьпечваюць максымум магчымасьцей для яго разьвіцьця; разьвіцьце духоўнасьці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраваньне і распаўсюджваньне экалягічнага стылю мысленьня на ўсе сфэры жыцьця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў пэрспэктыве і зьнішчэньне ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраеньня.[1]

[рэдагаваць] Гісторыя

Устаноўчы зьезд адбыўся 17 красавіка 1994 году. Дата рэгістрацыі — 3 чэрвеня 1994. Дата перарэгістрацыі — 13 верасьня 1999.

9-12 кастрычніка 2008 году ў Парыжы адбыўся кангрэс Эўрапейскай партыі зялёных, у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса было разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў ЕПЗ. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.[2]

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах