Беларуская партыя жанчын Надзея
| Беларуская партыя жанчын «Надзея» | |
| Лідэр партыі | Алена Яськова |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1994 |
| Штаб-кватэра | Менск |
Беларуская партыя жанчын «Надзея» (БПЖ «Надзея») — палітычная партыя Беларусі.
Старшыня — Алена Яськова. Кіравальны орган — Рада.
[рэдагаваць] Мэты
Правядзеньне ў Рэспубліцы Беларусь рэформаў, накіраваных на падвышэньне жыцьцёвага ўзроўня насельніцтва, пабудова дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавы, забясьпечвальнага раўнапраўе жанчын у грамадзтве, поўнае выкараненьне іх дыскрымінацыі, прававую ахову інтэрасаў маці і дзіцяці, фармаваньне высокіх маральных асноў сям'і.[1]
[рэдагаваць] Гісторыя
Заснаванай 28 красавіка 1994 году. Дата рэгістрацыі — 3 чэрвеня 1994. Дата перарэгістрацыі — 21 чэрвеня 1999.
9 кастрычніка 2007 году пачаўся працэс па ліквідацыі партыі «Надзеі». Іскавую заяву аб ліквідацыі БПЖ падаў Мін'юст Беларусі, спасылаючыся на тое, што «за час сваёй дзейнасьці БПЖ «Надзея» нібыта неаднаразова парушала заканадаўства Беларусі ўласны статут, ня мела юрыдычнага адрасу». У сьнежні 2006 году БПЖ «Надзея», у якасьці сузаснавальніка Саюза палітычных партый «Саюз левых партый», была адным з арганізатараў правядзеньня за межамі Беларусі ўстаноўчай канфэрэнцыі па стварэньні дадзенага саюзу, чым, на думку Мін'юста, парушыла дзейнае заканадаўства і свой статут.[2]
Міністэрства юстыцыі на судзе прадстаўляў Аляксандар Харытон, судзьдзя – Ігар Мільто.[3]
11 кастрычніка 2007 году рашэньнем Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Беларуская партыя жанчын «Надзея» ліквідаваная.[4]
Старшыня «Надзеі» Алена Яськова назвала прысуд несправядлівым:
«Справа мела відавочную палітычную афарбоўку. Дзяржава як заўсёды паступіла ў звыклай для сябе ролі. Я лічу, што ліквідацыя партыі цалкам не абгрунтаваная. Нам проста не давалі магчымасьць законна дзейнічаць. Нават за апошні год мы неаднаразова сутыкаліся з адмовамі ў прадстаўленьні памяшканьняў для юрыдычных адрасоў. Зрэшты, чакаць іншага выраку папросту не выпадала».[3]
На абвяшчэньне прысуду не прыйшло ніводнага палітыка ці грамадзкага дзеяча. Толькі журналісты.
[рэдагаваць] Крыніцы
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |