Беларуская патрыятычная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская патрыятычная партыя
па-беларуску: Беларуская патрыятычная партыя
Лідэр партыі Мікалай Улаховіч
Дата заснаваньня 1996
Штаб-кватэра 220089, Менск, вул. Папаніна, 7, пак. 107; тэл. 226-32-60
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія сацыялістычная, прапрэзыдэнцкая[1]
Колькасьць 1103 (2002)
Афіцыйны сайт ulahovich.by/partiya/

Белару́ская патрыяты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 годзе зь ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Мікалай Улаховіч. Лідэр партыі адначасова зьяўляецца старшынём грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва». Кіроўны орган — Савет.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Садзейнічаньне пабудове сацыяльна справядлівага грамадзтва; садзейнічаньне ўтварэньню абнаўленага саюзу брацкіх народаў і ў першую чаргу Расеі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзыдэнта ў ягоных намаганьнях па выкананьні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вывадзе Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасьці Айчыны ва ўсіх сфэрах[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзьнік КПБ), супрацоўнічае зь Беларускім Экзархатам РПЦ Масквы і арганізацыямі былых вайскоўцаў.

Лягатып партыі зьмяшчае на белым фоне ў крузе назву партыі і малюнак зубра, што сымбалізуе Беларусь або Белавескую пушчу. Сьцяг БПП — бел-чырвона-чорны трыкалёр зь беларускім арнамэнтам.

Восеньню 2015 году Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.

Улетку 2020 году партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]