Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
| Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» | |
| Лідэр партыі | Станіслаў Шушкевіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1991-1996, узноўленая ў 1998 |
| Штаб-кватэра | 220013, Менск, вул. Кульман, 4; тэл. 226-74-37 |
| Саюзьнікі і блёкі | «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП, ПКБ |
| Ідэалёгія | нацыянал-дэмакратыя, сацыял-дэмакратыя |
| Колькасьць | 1271 (2002)[1] |
Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» — палітычная партыя Беларусі.
Лідэрам партыі зьяўляецца Станіслаў Шушкевіч. Кіруючы орган — Цэнтральная рада.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мэты
Стварэньне гуманнага, дэмакратычнага грамадзтва на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасьці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сьцьвярджэньне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасьці і салідарнасьці[1].
У праграме БСДГ, прынятай на 2-м зьезьдзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ — партыя правацэнтрысцкага тыпу. Яна не прытрымліваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікай, выступае за шматукладную эканоміку і ў першую чаргу — рынкавую. Другой рысай БСДГ — таксама традыцыйная прыкмета «правага» ўхілу — зьяўляецца тое, што вялікая роля ў праграме адводзіцца нацыянальнаму адраджэньню і ўмацаваньню дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1991 — Стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнага Грамады, старшынёй абраны Міхаіл Ткачоў.
- У 1992—1995 гг. лідэрам партыі быў Алег Трусаў.
- 1996 — Аб'яднаньне з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды, стварэньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), на чале з Мікалаем Статкевічам.
- 1998 — Узнаўленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на чале з Станіславам Шушкевічам.
- 15 лютага 1998 — Устаноўчым зьездам прыняты Статут БСДГ.
- 27 траўня 1998 — Партыя зарэгістравана.
- 18 красавіка 1999 — Другім зьездам прынята новая рэдакцыя статута.
- 30 жніўня 1999 — Партыя прайшла перарэгістрацыю
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)