Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
| Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | |
| Лідэр партыі | Мікалай Статкевіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 29 чэрвеня 1996 |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя |
| Афіцыйны сайт | www.bsdpng.org |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднаньня БСДГ і ПНЗ у 1996 годзе. БСДП (НГ) пасьля аб’яднаньня з Партыяй народнай згоды падкрэсьліла сваю левацэнтрысцкую плятформу.
У пачатку 2005 году партыя была пазбаўленая рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабраньне лідэра партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэньнямі. Частка чальцоў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю.
На парлямэнцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 году, партыя ўваходзіла ў «Эўрапейскую кааліцыю „Свабодная Беларусь“», аднак не атрымала месцаў у парлямэнце.
Увосень 2007 году прайшла першая сэсія ўстаноўчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
- Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
- Эўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь