Беларуская чыгунка
| Беларуская чыгунка | |
| Абрэвіятура | БЧ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1991 год |
| Юрыдычны статус | Дзяржаўнае аб’яднаньне |
| Мэта | забесьпячэньне чыгуначных перавозак |
| Штабкватэра | Менск, вул. Леніна, д. 17 |
| Начальнік | Анатоль Сівак |
| 1-ы намесьнік | Уладзімер Міхайлюк |
| Галоўны інжынэр | Валер Шубадзёраў |
| Кіроўны орган | Управа |
| Матчыная кампанія | Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь |
| Зьвязаныя кампаніі | «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод |
| Сайт | www.rw.by |
Беларуская чыгунка — дзяржаўны апэратар чыгуначных лініяў у Беларусі; дзяржаўнае беларускае аб’яднаньне, падпарадкаванае Міністэрству транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўключана 84 арганізацыі і 3 прадстаўніцтвы. Начальнік чыгункі прызначаецца прэзыдэнтам, ягоныя намесьнікі ды галоўны інжынэр — ўрадам. З 5 чэрвеня 2009 г. пасаду начальніка займае Анатоль Сівак. У 2009 г. Беларуская чыгунка ажыцьцявіла 80% грузавых і 40% пасажырскіх перавозак у краіне. Агульная працягласьць галоўных шляхаў БЧ складала больш за 7 тыс. км, электрыфікаваных лініяў — больш за 870 км (12,4%)[1]. На 1 студзеня 2012 г. мела ў валоданьні 1691 пасажырскі вагон і 28 643 грузавых вагоны. Сярод грузавых вагонаў было 7027 цыстэрнаў (25%), 6914 паўвагоны (23%), 4617 крытых (16%), 2914 плятформы (10%) і 7171 іншых відаў[2].
27 лістапада 1996 году ўзнагароджана Ганаровай граматай Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
Зьмест |
Падпарадкаваныя ўстановы[рэдагаваць]
У склад дзяржаўнага аб’яднаньня ўваходзяць:
- 6 аддзяленьняў — Баранавіцкае (Берасьцейская вобласьць), Берасьцейскае, Віцебскае, Гомельскае, Магілёўскае ды Менскае;
- прадпрыемствы — «Белінтэртранс», «Белтрансаўтаматыка», «Белчыгунзаб», «Белчыгунпраект», Гомельскі вагонарамонтны завод, «Гомельчыгунтранс», «Дарвадаканал»;
- саўгас «Рачковічы» (вёска Лядна, Слуцкі раён, Менская вобласьць);
- Аршанскі (Віцебская вобласьць), Берасьцейскі ды Гомельскі каледжы чыгуначнага транспарту;
- разьліковы інфармацыйны цэнтар, лекарска-санітарная служба, цэнтральная ды дарожная стаматалягічная паліклінікі, дарожная аптэка;
- 7 шляхавых машынных станцыяў — № 71 (мястэчка Пятрышкі, Менскі раён), № 78 (Ворша), досьледная № 115 (Баранавічы), № 116 (пасёлак Іпуць, Гомельскі раён), № 117 (горад Жлобін, Гомельская вобласьць), № 118 (Віцебск), №289 (Берасьце).
Задачы[рэдагаваць]
Паводле Статуту задачамі Беларускай чыгункі ёсьць:
- забесьпячэньне бясьпекі руху цягнікоў;
- павышэньне якасьці абслугоўваньня пасажыраў;
- развіцьцё сродкаў чыгункі;
- утрыманьне ў спраўным стане збудаваньняў і прыладаў чыгункі;
- ахова навакольнага асяродзьдзя ад забруджваньня чыгункай;
- забесьпячэнне баегатоўнасьці чыгункі.
Паўнамоцтвы[рэдагаваць]
Сярод паўнамоцтваў Беларускай чыгункі:
- вызначэньне чыгуначных перавозак;
- пералічэньне прыбытку ў дзяржаўны каштарыс;
- запазычваньне ў банкаў ды выпуск каштоўных папераў;
- складаньне прапановаў у Міністэрства транспарту і камунікацыяў;
- вызначэньне сваёй будовы, колькасьці ды ўмоваў аплаты працы супрацоўнікаў;
- вядзеньне адзінага разьліку з урадам ды выканаўцамі паслугаў;
- узгадненьне вонкавагаспадарчай дзейнасьці падпарадкаваных установаў[4].
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Вольга Бяляўская (9 лютага 2010) Тарыфы на ўнутрырэспубліканскія перавозкі грузаў па БЧ з 10 лютага вырастуць на 5 працэнтаў Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 5 студзеня 2012 г.
- ^ Вольга Бяляўская (10 красавіка 2012) БЧ плянуе павышаць хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў Інтэрв'ю. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012 г.
- ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №757 «О награждении Белорусской железной дороги Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь»(рас.)
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 г. № 19(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 красавіка 2011). Праверана 5 студзеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
|||||