Беларуская энэргетычная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская энэргетычная сыстэма створаная як адзіная сыстэма энэргетыкі БССР у 1962 годзе, фармавалася ў рамках энэргетычнай сыстэмы СССР. У цяперашні час уключае электрастанцыі, кацельні, электрычныя і цеплавыя сеткі, якія маюць агульны рэжым працы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Узначальваецца і кіруецца ДВА «Белэнэрга».

Структурна складаецца з 6 абласных РУП — «Берасьцеэнэрга», «Віцебскэнэрга», «Гомельэнэрга», «Горадняэнэрга», «Менскэнэрга», «Магілёўэнэрга». На балянсе (канец 2006) мае 31 цеплавую электрастанцыю (агульнай магутнасьцю 7700 МВт), 23 блёк-станцыі (агульнай магутнасьцю 184,4 МВт), 26 малых ГЭС (агульнай магутнасьцю 12 МВт), 38 раённых кацельняў.