Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Пагоня — грамадзкая арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Да 2011 года кіраўнікі і лідэры арганізацыі ўваходзілі ў склад Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. У 2011 годзе яны вырашылі аддзяліцца і ўтварыць новую арганізацыю, якая атрымала назву Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне Пагоня.

Заснаванае ў 1949 па ініцыятыве Міколы Гарошкі, Яна Станкевіча, Міколы Дарашэвіча, Янкі Ніхаёнка. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША (Нью Ёрк, Нью Джэрзы, Кліўлянд, ды інш.). Праводзіць сустрэчы беларусаў Паўночная Амэрыцы. Выдае газету "Весткі й Паведамленьні". Старшыня Беларуска-Амэрыканскае Задзіночання Пагоня — Віталь Зайка.

Асноўныя мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • захаваньне і падтрымка беларускай культуры ў ЗША;
  • узаемадапамога сяброў арганізацыі;
  • інфармаваньне амэрыканскай грамадскасьці і амэрыканскіх афіцыйных уладаў пра беларусаў у ЗША, пра беларускія культурныя каштоўнасьці, пра гісторыю і сучаснае становішча ў Беларусі;
  • падтрымка беларускай нацыянальнай культуры, дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]