Беларуска-польская граніца
| Міждзяржаўная граніца | |
![]() |
|
| Граніца дзяржаваў | |
|---|---|
| Час існаваньня | з 1991 |
| Працягласьць | 398,624 км |
Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласьцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку зь Летуваю на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінаю на поўдні.
Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Сьвіслач, Нараў, Буг.
Польска-беларуская гарніца зьяўляецца таксама і граніцаю Эўразьвязу зь Беларусьсю.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Пасьля верасьня 1939 году ў склад БССР былі далучаныя тэррыторыі Заходняй Беларусі. Зь іх стварылі пяць новых вобласьцяў: Баранавіцкую, Беластоцкую, Берасьцейскую, Вялейскую і Пінскую.
Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля гораду Астраленка.
Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 году паміж СССР і Польшчай дамоваю аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам зь Беластокам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].
Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзьвядзеньні кантрольнай паласы (Калёнія Ізаака, Чарнаўшчызна[3]).
У 1946 годзе падчас ўдакладненьня дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гарадзенскага раёну на карысьць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёну — вёскі Тадоркаўцы і Хварасьцяны[3].
Пасьля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларусьсю не мянялася.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
- ^ Еўрапейскія граніцы Беларусі: нялёгкая гісторыя пытання
- ^ a b c Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 20
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Беларуска-польская граніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Граніцы Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| Сучасныя граніцы | |
| Памежныя пераходы беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы | |
|---|---|
| для легкавых аўтамабіляў |
Брузгі — Кузьніца · Бераставіца — Баброўнікі · Пяшчатка — Палоўцы · Берасьце — Тэрэспаль · Дамачава — Славатычы
|
| для грузавых аўтамабіляў | |
| для чыгуначнага транспарту |
Горадня — Кузьніца · Бераставіца — Зубкі · Сьвіслач — Сямёнаўка · Высокалітоўск — Чарэмха · Берасьце — Тэрэспаль
|
| іншыя | |
