Беларускі антысавецкі супраціў 1944—1959 (фільм, 2008)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі антысавецкі супраціў 1944—1959
Рэжысэр Антось Цялежнікаў
Вытворчасьць ПартызанFilm
Дата выхаду 2008
Працягласьць 46:29
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская

«Белару́скі антысаве́цкі супраці́ў 1944—1959» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра беларускую пасьляваенную антыкамуністычную партызанку. Фільм паводле кнігі «Беларускі супраціў» Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка.

Стварэнне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм зьяўляецца ў нейкім сэнсе экранізацыяй аднайменнай кнігі Сяргея Ярша й Сержука Горбіка.

Мэта фільма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую савецкая ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва.

Ціск з боку гаспадарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. Напрыканцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншага, працоўныя матэрыялы да фільму пра беларускі антыкамуністычны супраціў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]