Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Заснаваны 18 красавіка 1921 (91 год таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Сяргей Абламейка
Факультэтаў 20
Колькасьць пэрсаналу 7600
Колькасьць студэнтаў каля 25 000
Колькасьць асьпірантаў 1200
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя У. І. Леніна
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.bsu.by

Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (БДУ) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі. Знаходзіцца ў Менску.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Заснаваны пастанаўленьнем Прэзыдыюму ЦВК БССР 18 красавіка 1921 году. Пачаў працаваць 30 кастрычніка. Першы рэктар — Уладзімер Пічэта. Першапачаткова ў склад унівэрсытэту ўваходзіла тры факультэты — рабочы, мэдычны ды факультэт грамадзкіх навук. У склад прафэсуры ўвайшлі Якуб Колас, Яўхім Карскі. Першы набор студэнтаў склаў 1390 чалавек. У 1922 годзе пачаў працаваць пэдагагічны факультэт (ператвораны зь Менскага інстытуту народнай адукацыі). Выкладаць на ім пачалі супрацоўнікі факультэту грамадзкіх навук.

У 1930 годзе на базе мэдычнага факультэта арганізаваны Беларускі мэдычны ўнівэрсытэт.

28 жніўня 1931 году пэдагагічны факультэт БДУ рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. Яму быў перададзены галоўны корпус БДУ. У 1930-я гады заснаваныя біялягічны, хімічны, фізыка-матэматычны, гістарычны, геаграфічны ды філялягічны факультэты. У гэты ж час навуковая праца значна прыгнечаная сталінскімі рэпрэсіямі. Арыштаваны першы і шэраг наступных рэктараў унівэрсытэту.

У 1941 годзе з-за пачатку вайны заняткі ва ўнівэрсытэце спыніліся. Адноўленыя толькі ў кастрычніку 1943 году на станцыі Сходня пад Масквой. Бібліятэчны фонд пад час вайны амаль цалкам згублены. Вывезеная толькі дзясятая частка кніг. З вызваленьнем Менску праца ўнівэрсытэту адноўленая. Пачынаецца адбудова і аднаўленьне страчанай матэрыяльна-тэхнічнай базы, паступова набываецца абсталяваньне.

У 1957 годзе рэктарам БДУ прызначаны Акадэмік АН БССР Антон Мікіфаравіч Сеўчанка. У 1958 годзе ён разьдзяліў фізыка-матэматычны факультэт на два: фізычны ды мэханіка-матэматычны. Пабудаваны новы галоўны корпус БДУ. У 1967 годзе БДУ ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага знамені. У 1971 годзе заснаваны НДІ Прыкладных фізычных праблемаў пры БДУ. 1978 год: адчынены НДІ фізыка-хімічных праблемаў. 1986 год: адчынены НДІ ядзерных праблемаў, дырэктарам якога стаў прафэсар Уладзімер Барышэўскі. 1 верасьня 1989 году быў адчынены філязофска-эканамічны факультэт. З 1996 па 2003 год рэктарам быў Аляксандар Казулін. Ад 21 кастрычніка 2008 году рэктарам унівэрсытэту зьяўляецца прафэсар Сяргей Абламейка.

[рэдагаваць] Склад

[рэдагаваць] Факультэты

Будынак рэктарату
Інтэрнат №11 БДУ

[рэдагаваць] Упраўленьні

[рэдагаваць] Філіялы

[рэдагаваць] Працаўнікі

[рэдагаваць] Творчыя калектывы

[рэдагаваць] Выбітныя выпускнікі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Факультэты:

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах