Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
| Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт | |
| Заснаваны | 10 сьнежня 1920 (91 год таму) |
|---|---|
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | Барыс Хрусталёў |
| Факультэтаў | 17 |
| Колькасьць студэнтаў | 35 тысячаў (2012) |
| Колькасьць магістрантаў | 503 (2012) |
| Колькасьць асьпірантаў | 267 (2012) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д.Каардынаты: 53°55′15″ пн. ш. 27°35′34″ у. д. / 53.92083° пн. ш. 27.59278° у. д. |
| Горад | Менск |
| Краіна | Беларусь |
| Кампус | гарадзкі |
| Былыя назвы | Беларускі політэхнічны інстытут (да 17 студзеня 1991 г.), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (да 1 красавіка 2002 г.) |
| Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | |
| Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Беларусі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
|
|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных унівэрсытэтаў Беларусі й галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынэрна-тэхнічнага профілю.
[рэдагаваць] Гісторыя
1920 — Менская політэхнічная вучэльня ператворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ).
1991 — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу політэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БГПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 № 149).
1997 — Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі наданы статус вядучай інжынэрна-тэхнічнай вучэбнай установы ў нацыянальнай сыстэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 № 6).
2002 — Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт (БНТУ) (указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
[рэдагаваць] Факультэты
- Аўтатрактарны факультэт (АТФ)
- Архітэктурны факультэт (АФ)
- Ваенна-тэхнічны факультэт (ВТФ)
- Інжынэрна-пэдагагічны факультэт (ІПФ)
- Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА)
- Машынабудаўнічы факультэт (МБФ)
- Мэханіка-тэхналягічны факультэт (МТФ)
- Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ)
- Будаўнічы факультэт (БФ)
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і рабататэхнікі (ФІТР)
- Факультэт маркетынгу, мэнэджмэнту й прадпрымальніцтва (ФММП)
- Факультэт прыродных рэсурсаў і экалёгіі (ФПРЭ)
- Факультэт транспартных камунікацыяў (ФТК)
- Факультэт тэхналёгіяў кіраваньня й гуманітарызацыі (ФТКГ)
- Факультэт энэргетычнага будаўніцтва (ФЭБ)
- Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
- Энэргетычны факультэт (ЭФ)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па адукацыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |