Беларускі нацыяналізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Беларускі нацыяналізм — ідэалёгія, якая базуецца на прызнаньні беларускай нацыі найвышэйшай каштоўнасьцю і яе першаснасьці ў дзяржаваўтваральным працэсе. У сучасных умовах існуе шырокі спэктар арганізацыяў, ідэалягічнай асновай якіх зьяўляецца беларускі нацыяналізм (Партыя БНФ, КХП-БНФ ды іншыя). Беларускія нацыяналісты выступаюць за скасаваньне саюзных адносінаў з Расеяй, дзяржаўнага статусу расейскай мовы, умацаваньне незалежнасьці беларускай дзяржавы, прыняцьце ў якасьці дзяржаўных сымбаляў гістарычных бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня», разьвіцьцё беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці.

У сродках масавай інфармацыі і ў вуснах грамадзкіх дзеячоў, якія не адносяць сябе да прыхільнікаў беларускага нацыяналізму, гэтае паняцьце часам набывае нэгатыўны сэнс, у яго ўкладваецца ідэя нацыянальнай перавагі, нацыянальнага антаганізму, русафобіі, нацыянальнай замкнёнасьці.

Нацыяналізм меў папулярнасьць на пачатку 1990-х гадоў на хвалі крызісу камуністычнай ідэалёгіі і эканамічнага крызісу ў краіне. Цяпер шырокага распаўсюджаньня ў беларускім грамадзтве ня мае.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]