Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 53°55′36″ пн. ш. 27°41′20″ у. д. / 53.92667° пн. ш. 27.68889° у. д. / 53.92667; 27.68889

Беларускі парк высокіх тэхналёгіяў
Абрэвіятура БПВТ
Дата ўтварэньня 22 сьнежня 2005 (8 гадоў таму)
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Экспарт праграмных распрацовак
Штабкватэра Менск, вул. Купрэвіча, д.1, корп. 1, 9-ы паверх
Сяброўства 106 прадпрыемстваў (2012)
Кіраўнік Валер Цапкала
Старшыня Анатоль Калінін
Кіроўны орган Кіраўніцтва
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Колькасьць супрацоўнікаў 10,5 тыс. (2011; прадпрыемстваў[1])
Сайт www.park.by

Парк высокіх тэхналёгіяў — праект па падтрымцы і разьвіцьці ў Беларусі высокіх тэхналёгіяў. З 11 кастрычніка 2005 г. пасаду кіраўніка займае Валер Цапкала[2].

Мэта праекту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта праекту — стварыць у краіне спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця індустрыі экспартна-арыентаванага праграмаваньня, разьвіцьцё іншых экспартных вытворчасьцяў, заснаваных на новых і высокіх тэхналёгіях, а таксама для канцэнтрацыі кадравага, навукова-вытворчага і інвэстыцыйна-фінансавага патэнцыялу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя стварэньня беларускага аналягу «Крамянёвае даліны» пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе[3]. Дэкрэт № 12 «Аб Парку высокіх тэхналёгіяў» быў падпісаны прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь 22 верасьня 2005[4]. На 4 чэрвеня 2009 г. у парку працавала звыш 6 тыс. праграмістаў[5].

Да 2009 году на базе ПВТ плянавалася адкрыць сумесны беларуска-індыйскі навучальны цэнтар у сфэры высокіх тэхналёгіяў. Чакаецца, што ў ім будуць падвышаць кваліфікацыю IT-адмыслоўцы, а таксама настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі, акрамя таго для іх прадугледжваюцца стажыроўкі ў Індыі[6]. Пазьней дата была перанесеная на красавік 2012 года.[7]

Умовы працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта, рэзыдэнты Парка вызваляюцца ад выплаты мытаў, падаткаў на прыбытак, нерухомасьць і дададзеную вартасьць[8] і іншых абавязковых выплатаў у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў. Становішчам дэкрэту прадугледжаныя вызначаныя прэфэрэнцыі і ў часткі выплаты падаходнага падатку. Акрамя таго, рэзыдэнтам Парка падаецца права вырабляць выплату абавязковых страхавых унёскаў у паменшаным памеры.

Па ацэнцы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага стварэньне Парка высокіх тэхналёгіяў дазволіць ужо праз 3—4 гады вырабляць праграмнай прадукцыі на суму $350 млн у год і задзейнічаць у гэтай сфэры каля 15 тыс. чалавек. Пры гэтым дзель інфармацыйных тэхналёгіяў у ВУП складзе больш за 4%. Па ацэнках адмыслоўцаў, у цяперашні час на экспарт зь Беларусі штогод пастаўляецца інфармацыйнага прадукта на суму ад $50 да $100 млн (меней 1 % ВУП).

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк разьмесьціцца ў Менску на плошчы 106,8 га на тэрыторыі Акадэмгарадка (недалёка ад мікрараёну Ўручча). Забудова ПВТ павінна пачацца ў 2008 годзе, а ў 2007 на тэрыторыі Парка плянуецца завяршыць будаўніцтва «доўгабуда» — будынка Інстытута фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мяркуецца ўсталяваць у гэтым будынку арэндную стаўку значна ніжэй за звычайную, для прыцягненьня пачаткоўцаў і невялікіх кампаніяў.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс удзельнікаў Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў

На пачатак 2012 году ў ПВТ было зарэгістравана 106 рэзыдэнтаў.[9]

Па стане на 10 чэрвеня 2008 году ў ПВТ налічвалася 46 рэзыдэнтаў — 57% рэзыдэнтаў ПВТ створаныя беларускімі фундатарамі, 15% зьяўляліся сумеснымі прадпрыемствамі, 28% — арганізацыямі са 100-адсоткавым замежным статутным капіталам. У ПВТ працавала больш за 5 тыс. чал. Больш за 70% з тых, хто працуе, складае моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў[10].

Па стане на 10 кастрычніка 2008 году ў Парку было 58 кампаніяў і 8 бізнэс-праектаў.

Па выніках першага паўгодзьдзя 2008 году, экспарт паслугаў рэзыдэнтаў ПВТ у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2007 году павялічыўся больш чым удвая. Экспарт паслугаў па распрацоўцы праграмнага забесьпячэньня за гэты час склаў 43,5 млн даляраў (87% ад агульнага аб'ёму вытворчасьці). Заказчыкамі рэзыдэнтаў ПВТ зьяўляюцца кампаніі з 35 краінаў. За першае паўгодзьдзе ў ПВТ створана 717 новых працоўных месцаў[11].

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кіраўніцтва. Кіраўнік прызначаецца прэзыдэнтам. Намесьнікі — кіраўніком па ўзгадненьні з Назіральнай радай (НР). Выконвае пастановы НР ды разглядае прапановы прадпрыемстваў аб укладаньнях. Уносіць ураду прапановы аб зьмене сваёй дзейнасьці і накіроўвае НР зьвесткі для ўліку прадпрыемстваў. Вядзе ўлік прадпрыемстваў-удзельнікаў ды выдае ім адпаведныя пасьведчаньні. Ацэньвае пададзеныя прадпрыемствамі задумы ды зьбірае ад удзельнікаў Парка копіі грашовай справаздачнасьці. Заключае з удзельнікамі дамовы аб умовах дзейнасьці і сочыць за іх выкананьнем. Узгадняе дзейнасьць установаў забесьпячэньня і бароніць зацікаўленасьці ўдзельнікаў перад органамі ўлады. Здае ўдзельнікам у арэнду памяшканьні ў межах Парку[12].
  • Назіральная рада. Старшыня, намесьнік і рэшта складу прызначаюцца прэзыдэнтам. Разглядае прапановы кіраўніка аб кірунках дзейнасьці. Ухваляе пастановы аб уліку прадпрыемстваў-удзельнікаў і ацэнцы іх задумаў. Разглядае прапановы ўдзельнікаў і Кіраўніцтва Парка[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Бяляўская (15 лістапада 2011) Фабрыка інтэлекту Інтэрвію. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 30 красавіка 2012 г.
  2. ^ Валер Цапкала назначаны дырэктарам адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгіяў БелТА. Зьвязда, № 197 (25529) (11 кастрычніка 2005). Праверана 4 траўня 2012 г.
  3. ^ Лілія Крапівіна (4 лiстапада 2004) Праект дэкрэта прэзыдэнта аб стварэньні ў Беларусi парку высокіх тэхналёгіяў накiраваны на дапрацоўку БелТА. Зьвязда, № 264-265. Праверана 4 траўня 2012 г.
  4. ^ Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 12 Дакумэнты. Зьвязда, № 186 (25518) (24 верасьня 2005). Праверана 4 траўня 2012 г.
  5. ^ Вольга Бяляўская. Першы будынак адміністрацыйна-вытворчага комплексу ПВТ уведзены ў эксплюатацыю // БелТА, 4 чэрвеня 2009 г. Праверана 6 траўня 2013 г.
  6. ^ Беларусь и Индия создадут учебный центр на базе Парка высоких технология (рас.)
  7. ^ "ПВТ планирует в апреле открыть ИТ-академию" (рас.)
  8. ^ Тамара Савіч (19 чэрвеня 2012) Кітайскі тэхнапарк ці Парк высокіх тэхналёгіяў: у каго льготы смачней. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 26 чэрвеня 2012 г.
  9. ^ "Один сотрудник ПВТ работает как 50 коммунальщиков" (рас.)
  10. ^ IT.TUT.BY, Уровень рентабельности резидентов ПВТ достиг 36% (рас.)
  11. ^ IT.TUT.BY, Белорусский ПВТ зарегистрировал пять новых резидентов(рас.)
  12. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2006 г. № 65(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (5 красавіка 2012). Праверана 30 красавіка 2012 г.
  13. ^ Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасьня 2005 г. № 12(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 красавіка 2011). Праверана 30 красавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]