Беларускі рубель
| Беларускі рубель | |
100 000 беларускіх рублёў, авэрс |
|
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Падзел | Капейка |
| Код ISO-4217 | BYR |
| Скарачэньне | Br |
| Абменны курс: (20 красавіка 2011) |
>4970 / $[1] |
Беларускі рубе́ль (код BYR, да 2000 году — BYB) афіцыйная валюта Беларусі. Абрывіюецца як Br. 1 беларускі рубель фармальна дзеліцца на 100 капеек. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000 і 100 000 рублёў. Манэтаў ці банкнотаў, намінаваных у капейках, не выдаецца.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Назва беларускае валюты паходзіць ад расейскага рублю, была пакінутая пасьля адмовы Беларусі ад савецкага рублю і адмовы ад увядзеньня нацыянальнае грашовае адзінкі — талеру.
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Увядзеньне беларускае грашовае адзінкі
У студзені 1992 году, у час распаду агульнае савецкае грашовае прасторы, у Беларусі была ўведзеная купонная сыстэма, каб абараніць унутраны рынак тавараў і харчаваньня. З траўню замест купонаў ў абарот былі ўведзеныя разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі, знакамітыя «зайчыкі» ці «шушыкі»,[2] празваныя ў народзе гэтак за выяву бягучага зайца на купоне ў 1 рубель і па імені кіраўніка беларускай дзяржавы Станіслава Шушкевіча. Разьліковыя білеты былі дадатковым плацежным сродкам на тэрыторыі Беларусі, акрамя асноўнае грашовае адзінкі — савецкага рублю, чыім сурагатам яны па сутнасьці былі. У пастанове Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі ад 29 красавіка 1992 году «Аб выпуску ў абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі» прадугледжвалася, што разьліковыя білеты будуць абарачацца самастойна, без суправаджэньня рубля. Яны прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў насельніцтва, эквівалентнае аб’ёму тавараў і паслугаў, што рэалізаваліся па сьпісе, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. Адзінка разьліковага білету раўнялася 10 савецкім рублём.
З 1 ліпеня 1992 году пачалі ўжывацца безнаяўныя беларускія рублі. Яны азначалі грашовыя сродкі на карэспандэнцкім рахунку Беларусі ў Цэнтральным Банку Расеі, выручаныя беларускімі прадпрыемствамі ад продажу тавараў і паслугаў у Расею і ў рамках якіх можна было ажыцьцяўляць плацяжы расейскім прадпрыемствам за пастаўленыя тавары і аказаныя паслугі.
У сувязі з канчатковым выхадам Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі з рублёвае зоны, 9 лістапада 1992 году Нацыянальны Банк пастанавіў перавесьці наяўныя разьлікі за прадукты харчаваньня, алькагольную і тытунёвую прадукцыю выключна на беларускія разьліковыя білеты. У ліпені 1993 году грашовы абарот быў цалкам пераведзены на беларускія рублі. З канцу ліпеня 1993 году пачаўся вывад з абароту расейскіх і савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаўся адзіным законным сродкам плацяжу на тэрыторыі краіны. І хаця ў верасьні Казахстан, Армэнія, Расея, Беларусь, Узбэкістан і Таджыкістан падпісалі новае пагадненьне аб стварэньні рублёвае зоны новага тыпу, у Беларусі поўным ходам ішла распрацоўка праекту ўвядзеньня нацыянальнае валюты — беларускага талеру[Крыніца?].
Такім чынам, наяўныя разьлікі ў Беларусі ажыцьцяўляліся з дапамогай разьліковых білетаў Нацыянальнага банку Беларусі, а безнаяўныя — з дапамогай безнаяўных беларускіх рублёў. Пастановай Нацыянальнага банку Беларусі ад 18 траўня 1994 году «Аб плацёжным сродку Рэспублікі Беларусі» (безнаяўны) беларускі рубель прызнаны адзіным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусі, у наяўным абароце адзіным законным сродкам плацяжу стаўся разьліковы білет.
Курсы беларускага рублю і разьліковага білету не адпавядалі адзін аднаму. 12 жніўня 1994 году ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам была выдадзеная пастанова аб дэнамінацыі беларускага рублю, з мэтай прывядзеньня яго кошту ў адпаведнасьць з наміналам разьліковага білету Рэспублікі Беларусі.
Пастанаўлялася таксама, што пачынаючы з 20 жніўня 1994 году разьліковыя білеты Нацыянальнага банку абавязковыя да прыёму ўсімі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі па ўсіх відах плацяжоў, для залічэньня на ўнёскі (дэпазыты) і на разьліковыя, бягучыя рахункі па іх намінале.
[рэдагаваць] Рэфэрэндум 1996 году і грашовая сыстэма Беларусі
Беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з Расеяй, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую рублёвую грашовую зону. Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пачаў праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі, русыфікацыі Беларусі[Крыніца?]. У гэтых варунках праект увядзеньня беларускага талеру згубіў актуальнасьць для ўлады.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згарнутыя эканамічны рэформы. Для падтрымкі гэтае авантуры патрабаваліся буйныя грашовыя сродкі[Крыніца?].
Ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум 1996 году падпарадкаваў Нацыянальны Банк Беларусі Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку.
У тым самым годзе ў рамках ажыцьцяўленага Лукашэнкам дзяржаўнага перавароту быў распушчаны Вярхоўны Савет 13 скліканьня[Крыніца?]. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг законадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэґулятара.
Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праґрамы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла Тамара Віньнікава, якая хутка таксама заявіла аб нязгодзе з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча.
Аднак уладам гэта было не да спадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. Празь некалькі месяцаў яна пры нявысьветленых абставінах зьнікла[Крыніца?]. На ейнае месца быў прызначаны Пятро Пракаповіч, будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 года Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанка. Адпаведна Указу прэзідэнта № 330 ад 27 лiпеня 2011 года, Надзея Андрэеўна Ермакова прызначана Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. З 28 лiпеня яна прыступiла да выканання сваiх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўлення ААТ "Беларусбанк".
[рэдагаваць] Дэвальвацыі
- Асноўны артыкул: Дэвальвацыя ў Беларусі
[рэдагаваць] Дэвальвацыя 2009 году
1 студзеня 2009 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь правёў дэвальвацыю беларускага рубля, абвясьціўшы афіцыйныя курсы замежных валютаў на 2 студзеня ў сябе на сайце ўвечары 1 студзеня[3]. У выніку ў параўнаньні з 1 студзеня афіцыйны курс даляра ЗША ўзьняўся з 2200 беларускіх рублёў да 2650 (на 20,45%), курс эўра падвысіўся з 3077,14 беларускіх рублёў да 3703 (на 20,34%), курс расейскага рубля — з 76,89 да 90,16 беларускіх рублёў (на 17,26%). Меркавалася, што дэвальвацыя беларускага рубля зьвязаная з адным зь меркаваных патрабаваньняў Міжнароднага валютнага фонду 20-адсоткавай дэвальвацыі беларускай валюты для магчымасьці атрыманьня ад МВФ стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2,5 мільярды даляраў ЗША[4], але начальнік кіраваньня інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў сьцьвярджаў, што рашэньне пра зьніжэньне курсу беларускага рубля беларускі бок прыняў самастойна. Тым ня менш 9 студзеня Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што дэвальвацыя адбылася па патрабаваньні МВФ[5].
[рэдагаваць] Дэвальвацыя 2011 году
[рэдагаваць] Золатавалютныя рэзэрвы
Па мэтадалёгіі МВФ, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 году $770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзэрвы ў нацыянальным азначэньні выраслі на 17,1 % да $1,047 млрд.
Па стане на 1 студзеня 2006 году аб’ем міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі ў азначэньні адмысловага стандарту распаўсюджваньня зьвестак МВФ складаў $1296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанку ў замежнай валюце, каштоўных мэталах і камянях складалі $1629,6 млн, павялічыўшыся за год на $449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $412,7 млн).
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя па мэтодыцы МВФ па стане на сьнежань 2007, склалі $4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку году на 202,4 %. Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі ў нацыянальным азначэньні склалі $4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %[6].
Па стане на 1 сакавіка 2008 году, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя па мэтодыцы МВФ, склалі $4352,9 млн павялічыўшыся з пачатку году на 4,1 %. Міжнародныя рэзэрвовыя актывы ў нацыянальным азначэньні павялічыліся за гэты ж пэрыяд на 9,1 %, да $5446,6 млн[7].
Нацбанк праводзіць палітыку сталага павелічэньня золатавалютных рэзэрваў. Перад Нацбанкам стаіць задача павялічыць іх да 2010 году да $6 млрд.
Істотную ролю ў забесьпячэньні стабільнасьці нацыянальнай валюты згуляе павелічэньне дзяржаўных золатавалютных рэзэрваў, якое чакаецца ўжо ў студзені 2009 году за кошт паступленьня першай часткі крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры больш за $800 млн. Агульны аб’ём гэтага крэдыту складае $2,5 млрд.
[рэдагаваць] Стаўка рэфінансаваньня
Па меры паніжэньня інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х Нацбанк Беларусі паступова зьніжаў і стаўку рэфінансаваньня каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу на пачатак 2004 году яна складала 28 %, на пачатак 2005 — 17 %, на пачатак 2006 — 11 %, на пачатак 2007 — 10 %[8]. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, які назіраліся ў пачатку 2007 году ва ўмовах рэзкага падвышэньня кошту на закупляны Рэспублікай Беларусь прыродны газ было прынята рашэньне падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 10 % да 11 %, аднак пасьля стабілізацыі сытуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная да 10 % (на 1 кастрычніка 2007)[9]. З 1 ліпеня 2008 году стаўка рэфінансаваньня была ізноў падвышаная да 10,25 %. З 13 верасьня 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня яшчэ на 0,25 адсоткавага пункта. Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня на 0,25 адсоткавага пункта з 10,5% да 10,75% гадавых. Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Беларусі з 12 лістапада падвышана на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых. З 17 сьнежня 2008 году стаўка рэфінансаваньня Нацбанка складала 12% гадавых. На працягу 2008 году яна падвышалася пяць разоў.
З 8 студзеня 2009 году стаўка рэфінансаваньня падвышаная да 14% гадавых.
[рэдагаваць] Абменны курс
Афіцыйныя абменныя курсы беларускай валюты па стане на 2 студзеня 2009 году:
| Замежная валюта | беларускіх рублёў |
|---|---|
| 1 EUR | 3703,00 |
| 1 USD | 2650,00 |
| 1 GBP | 3892,32 |
| 1 RUB | 90,16 |
| 1 LTL | 1073,48 |
| 1 PLN | 889,89 |
| 1 UAH | 329,19 |
[рэдагаваць] Тэмпы інфляцыі
[рэдагаваць] У параўнаньні зь іншымі краінамі
Афіцыйны курс даляра ЗША на 2 студзеня 2009 году складаў 2650 беларускіх рублёў. Без уліку дэнамінацыяў 1994 і 2000 гадоў курс роўны 26 500 000 рублёў.
Па ступені абясцэненьня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра па стане на 2008 год Беларусь зьяўлася лідэрам сярод краін былога СССР. За Беларусьсю ў першай пяцёрцы разьмясьціліся Туркмэністан — 7 125 000, Грузія — 1 652 500, Узбэкістан — 1 377 730 і Ўкраіна — 748 680.
Адзнаку 1 млн беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацыяў) курс даляра дасягнуў 17 сьнежня 1998 году, 5 млн — 11 траўня 2000 году, 10 млн — 12 верасьня 2000 году, 15 млн — 26 кастрычніка 2001 году, 20 млн — 3 красавіка 2003 году, 21 млн — 16 верасьня 2003 году[10].
[рэдагаваць] У параўнаньні з далярам
Дынаміка зьмены кошту 1 амэрыканскага даляра.
| Дата | беларускіх рублёў |
|---|---|
| 02.01.1996 | 11 500 |
| 02.01.1997 | 15 500 |
| 02.01.1998 | 30 740 |
| 02.01.1999 | 107 000 |
| 02.01.2000 | 320 (пасьля дэнамінацыі ў 1000 разоў) |
| 02.01.2001 | 1 180 |
| 02.01.2002 | 1 580 |
| 02.01.2003 | 1 920 |
| 02.01.2004 | 2 156 |
| 02.01.2005 | 2 170 |
| 02.01.2006 | 2 152 |
| 02.01.2007 | 2 140 |
| 02.01.2008 | 2 150 |
| 02.01.2009 | 2 650 |
[рэдагаваць] Беларускія банкноты
[рэдагаваць] Беларускія банкноты 1992 году
- Асноўны артыкул: Разьліковыя білеты Нацыянальнага Банка Беларусі ўзору 1992 году
[рэдагаваць] Беларускія банкноты 2000 году
| Сэрыя 2000 [1] | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Выява | Намінал | Памер | Колер | Авэрс | Рэвэрс | Дата друку | Увод у зварот | Выхад са звароту | |
| 1 рубель | 110 x 60 мм | Зялёны | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Вялікая выява ліку 1 | 2000 | 1 студзеня 2000 | 1 студзеня 2004 | ||
| 5 рублёў | Сьветла-чырвоны | Траецкае прадмесьце | Вялікая выява ліку 5 | 1 ліпеня 2005 | |||||
| 10 рублёў | Сьветла-фіялетавы | Стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску | Вялікая выява ліку 10 | ||||||
| 20 рублёў | 150 x 69 мм | Аліўкава-жоўты | Нацыянальны банк Беларусі | Нацыянальны банк Беларусі | |||||
| 50 рублёў | Аранжава-чырвоны | Холмскія вароты ў Берасьцейскай крэпасьці | Мэмарыял Берасьцейская крэпасьць | ||||||
| 100 рублёў | Лёгкі зялёны | Нацыянальны Акадэмічны тэатар опэры і балета Рэспублікі Беларусь | Сцэна з балета «Выбраньніца» | ||||||
| 500 рублёў | 150 x 74 мм | Лёгкі карычневы | Рэспубліканскі палац культуры прафзьвязаў у Менску | Скульптуры, умацаваныя на франтоне будынка | |||||
| 1000 рублёў | Лёгкі блакітны | Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь | Карціна «Кветкі і садавіна» (фрагмэнт) | ||||||
| 5000 рублёў | Лёгкі фіялетавы | Палац спорту ў Менску | Спорткомплекс «Раўбічы» | ||||||
| 10 000 рублёў | Ружовы | Панарама Віцебску | Летні амфітэатар у Віцебску | 16 красавіка 2001 | |||||
| 20 000 рублёў | Шэры | Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомлі | Гомель. | 2002 | |||||
| 50 000 рублёў | Нябесны блакітны | Мірскі замак, Гарадзенская вобласьць | Дэкарацыі замка | 20 сьнежня 2002 | |||||
| 100 000 рублёў | Аранжавы | Нясьвіскі замак | Выгляд замка ў Нясьвіжы | 15 ліпеня 2005 | |||||
| якасьць выяваў — 0,7 піксэла на мілімэтар. | |||||||||
[рэдагаваць] Цікавыя факты
Своеасаблівы выпадак дзьвюхмоўя прадстаўляе сабой банкнота вартасьцю 500 рублёў узору 1992 году.
Службовыя надпісы на банкноце выкананыя на беларускай мове. На авэрсе банкноты намаляваная плошча Перамогі ў Менску разам зь першымі двума словамі лёзунгу на расейскай мове «Подвиг народа бессмертен» («Подзьвіг народа несьмяротны»), выкладзенага на адным з паўкруглых будынкаў, якія разьмяшчаюцца вакол плошчы, і што зьяўляецца адной зь «візытных картак» Менску. Газэта «Гарадзенскі кірмаш», якая паведаміла пра дадзены факт у адным зь ліпеньскіх нумароў 1994 году, адзначыла, што дзякуючы гэтаму дзьвюхмоўю банкнота хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцый.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 красавіка 2011 года Фінансы. БелаПАН (20 красавіка 2011). Праверана 20 красавіка 2011 г.
- ^ Беларусь. Совершеннолетие. Год 1992-й, TUT.BY (рас.)
- ^ Афіцыйныя курсы замежных валютаў на 2 студзеня 2009 году // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
- ^ Нацбанк дэвальваваў рубель на 20,5% // Радыё «Свабода»
- ^ Лукашенко рассказал «кто виноват» и «что делать»
- ^ http://naviny.by/rubrics/finance/2008/01/09/ic_news_114_283537/
- ^ http://news.tut.by/economics/104901.html
- ^ http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp
- ^ Людміла Сац (1 кастрычніка 2007) Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі зь 1 кастрычніка зьніжана да 10 працэнтаў гадавых Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 28 красавіка 2011 г.
- ^ Паводле 22 мільёны беларускіх рублёў // Наша Ніва, 15 сьнежня 2008 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Беларускі рубель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў- Нацыянальны Банк Беларусі
- Праект Закону «Аб грашова-крэдытнай сыстэме Беларусі» на сайце Аб'яднанае Грамадзянскае Партыі
- IЗРОЙ Беларускi нумiзматычны партал
- Васіль Сямашка, 15 лет назад в Беларуси появились приденежные купоны(рас.)
- БелаПАН, Беларусь - лидер по степени обесценения национальной валюты к доллару(рас.)
| Валюты Эўропы | |
|---|---|
| Эўрапейскі Зьвяз | |
| Заходняя Эўропа | |
| Усходняя Эўропа | |
| Балканы | |
| Каўказ | |
| Валюты былых савецкіх рэспублік | |
|---|---|
| Сучасныя |
Азэрбайджанскі манат · Армянскі драм · Беларускі рубель · Грузінскі лары · Казахстанскі тэнге · Кіргіскі сом · Латвійскі лат · Летувіскі літ · Малдаўскі лей · Расейскі рубель · Таджыцкі сомані · Туркмэнскі манат · Узбэцкі сум · Украінская грыўна · Эстонскі эўра
|
| Непрызнаныя | |
| Былыя | |