Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
Абрэвіятура БРСМ
Папярэднік ГА «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» і ГА «Беларускі саюз моладзі»
Дата ўтварэньня 6 верасьня 2002 (12 гадоў таму)
Тып Маладзёвае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Штабкватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 40, каб. 79
Сяброўства Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
1-ы сакратар ЦК Ігар Бузоўскі
Кіроўны орган Цэнтральны камітэт
Бюджэт 14 784 мільёны рублёў[1] (2010 год; 4 938 тысячаў $[2])
Колькасьць валянтэраў 500 000[3]
Сайт www.brsm.by

Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ) — арганізаванае моладзевае аб’яднаньне. У структуру БРСМ ўваходзіць піянэрская(ru) арганізацыя БРПА.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэкляраваныя мэты БРСМ — стварэньне ўмоваў для ўсебаковага разьвіцьця моладзі, раскрыцьця яе творчага патэнцыялу, садзейнічаньне разьвіцьцю ў Рэспубліцы Беларусі грамадзянскага грамадзтва, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасьцях беларускага народу.[4]

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны ў 2002 годзе зьліцьцём грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» і грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз моладзі». БРСМ абвяшчае сябе спадкаемцам грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», «Беларускі саюз моладзі» і Ленінскага Камуністычнага Саюзу Моладзі Беларусі.

Удзел і структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябрам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусі, асоба без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія стала жывуць у Рэспублікы Беларусь, калі ім больш за 14 і меньш за 31 год, калі яны прызнаюць Статут і праграмныя дакуманты ГА «БРСМ».

Найвышэйшым органам ГА БРСМ зьяўляецца Зьезд. Ён прымае рашэньні па любых пытаньнях дзейнасьці арганізацыі. Кіроўным органам зьяўляецца Цэнтральны камітэт, які каардынуе дзейнасьць паміж зьездамі. У склад Цэнтральнага камітэта ўваходзяць бюро і сакратарыят. Найвышэйшым кантрольным органам зьяўляецца Цэнтральная кантрольная камісія, якая кантралюе выкананьне Статуту, рашэньняў Зьездаў, канфэрэнцый, выбарных органаў і ажыцьцяўляе штогадовую праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыі. Узначальвае Цэнтральную кантрольную камісію старшыня, кіруючы орган Цэнтральнай кантрольнай камісіі — бюро. Аналягічную структуру маюць абласныя, раённыя ды гарадзкія арганізацыі, у якіх найвышэйшым органам зьяўляюцца адпаведныя канфэрэнцыі. У менскі гарадзкі камітэт таксама ўваходзяць галіновыя камітэты ГА «БРСМ».[5]

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымболікай ГА «БРСМ» зьяўляюцца двухбаковы сьцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі пішуць назву арганізацыі. У якасьці фону выкарыстоўваюць чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сьцягу Рэспублікі Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол(ru).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнасьць БРСМ галоўным чынам падобная да дзейнасьці Савецкага Камсамолу. Большасьць акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму. Яны заключаюцца ў цырымоніях ускладаньня вянкоў на помніках і мэмарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ таксама дораць кветкі вэтэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, у знак падзякі за іхнюю службу. Сябры БРСМ таксама ўдзельнічаюць у акцыі «За Беларусь!». БРСМ удзельнічае ў спаборніцтвах па футболе, хакеі і плаваньні. Бярэ ўдзел у лёгкаатлетычных кросах. Таксама арганізуюцца спартовыя спаборніцтвы паміж самімі сябрамі арганізацыі і з удзелам сяброў аналягічных арганізацый з-за мяжы. БРСМ арганізуе канцэрты, брала ўдзел у арганізацыі конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2004». БРСМ арганізуе будаўнічыя атрады, якія ўпершыню зьявіліся яшчэ ў Савецкім Саюзе.

Фінансаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 студзеня 2003 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжваліся:

  1. улучэньне яго кіраўнікоў у склад калегіяў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  2. рамонт будынку сядзібы аб'яднаньня за кошт урадавых сродкаў;
  3. утрыманьне мясцовых аддзяленьняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.

3-і пункт указа прызначаўся «для службовага карыстаньня» і не публікаваўся[6].

Асноўнае фінансаваньне БРСМ атрымлівае з дзярж.бюджэта, але падтрымку БРСМ аказваюць і з мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыя аб тым, на што трацяцца ўсе гэтыя грошы БРСМ не падае. Аднак можна з упэўненасьцю сказаць: выхад на самафінансаваньне БРСМ у аглядным будучым не пагражае. [7] Хаця яшчэ ў сакавіку 2009 года А.Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасьць да 2010 года.[7]. У 2011 годзе БРСМ атрымае фінансаваньне 20,5 млрд руб. (6,6 млн даляраў ЗША) — гэта 98% усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў краіне.[8]

Фінансаваньне БРСМ зь дзяржаўнага бюджэту:

  • 2005 год — 5,26 млрд руб.
  • 2006 год — 7,74 млрд руб.
  • 2007 год — 10,15 млрд руб.
  • 2008 год — 13,12 млрд руб.
  • 2009 год — 17,54 млрд руб.
  • 2011 год — 20,5 млрд руб.

Міжнароднае супрацоўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна Арганізацыя
Беларусь Камуністычная партыя Беларусі
Расея ЛКСМ РФ(ru)
Расея Маладая гвардыя Адзінай Расеі(ru)
Расея Расейскі саюз моладзі(ru)
Украіна Маладыя рэгіёны(ru)

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ня рэдкія выпадкі прымусовага «загону» ў БРСМ[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 15 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 15 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Сёлета дзяржава дала БРСМ як ніколі шмат грошай :: Беларускае Generation Y ::
  4. ^ БРСМ — О нас
  5. ^ БРСМ — структура
  6. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2003 г. № 16(рас.). Беларускі прававы партал (30 кастрычніка 2009). Праверана 15 сьнежня 2011 г.
  7. ^ а б Секретарь БРСМ: «В наших планах — получать европейское финансирование»
  8. ^ Амаль 100% грошай, вылучаных на моладзевую палітыку, забярэ БРСМ
  9. ^ Не ўступіш у БРСМ — будзеш здраднікам

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў