Беларускі саюз жанчынаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′7″ пн. ш. 27°33′13″ у. д. / 53.90194° пн. ш. 27.55361° у. д. / 53.90194; 27.55361

«Беларускі саюз жанчынаў»
Абрэвіятура «БСЖ»
Дата ўтварэньня 14 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Тып жаночае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта абарона зацікаўленасьцяў жанчынаў
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Інтэрнацыянальная вул., д. 11а
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 140 тысячаў (2021 год)
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Алена Богдан
1-я намесьніца Сьвятлана Сітнікава
Адказная сакратарка Лілія Бузоўская
Каардынатарка ў Палаце прадстаўнікоў Марына Лянчэўская
Асноўныя асобы Ірына Касьцевіч, Надзея Ермакова[1]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Матчына кампанія РКРКППГА, «Саюзная грамадзкая палата»
Сайт oobsg.by

«Белару́скі саю́з жанчы́наў» — грамадзкае аб’яднаньне жанчынаў Беларусі, створанае ў сьнежні 1991 году.

Уваходзіць у «Саюзную грамадзкую палату». На 2021 год БСЖ налічваў каля 140 000 сябровак у складзе 4500 суполак[2].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:

  • прыцягненьне жанчынаў да кіраваньня;
  • працаўладкаваньне ды стварэньне вучэльняў для жанчынаў;
  • аздараўленьне дзяцей замежнымі ўстановамі;
  • дабрачыннасьць на карысьць жанчынаў.

Спосабы дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саюз ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

  • гаспадарчае кансультаваньне;
  • ладжаньне чытаньняў, нарадаў ды выставаў;
  • стварэньне й выкарыстаньне вяшчальных прадпрыемстваў ды выдавецкая дзейнасьць.

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўніцаў. Абірае Ўправу, Рэвізійную камісію, старшыню ды сустаршыню. Вызначае кірункі дзейнасьці ды зьмяняе Статут.
  • Управа. Зьбіраецца штоквартал. Выконвае пастановы Нарады ды ўхваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў. Стварае ды касуе падпарадкааныя ўстановы. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Нараду ды абірае Прэзыдыюм.
  • Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Нарады ды Ўправы.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем Статуту ды пастановаў Нарады. Правярае грашовую справаздачнасьць ды адказы супрацоўніцаў на звароты.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь 2001 году «Беларускі саюз жанчынаў» браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. На 2012 году «БСЖ» налічваў 170 000 сябровак. Галаўная сядзіба «БСЖ» месьцілася ў Менску па вуліцы Герцэна, д. 4. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БСЖ» уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Склад Прэзыдыюму (рас.) // ГА «Беларускі саюз жанчынаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  2. ^ Пра нас (рас.) // ГА «Беларускі саюз жанчынаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
  3. ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 16 студзеня 2012 г.
  4. ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.