Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Республика Беларусь
Сьцяг Беларусі Герб Беларусі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Мы, беларусы»
Месцазнаходжаньне Беларусі
Афіцыйная мова беларуская, расейская
Сталіца Менск
Найбуйнейшы горад Менск
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Аляксандар Лукашэнка
Міхаіл Мясьніковіч
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
84-е месца ў сьвеце
207 596,76[1] км²
2,26% (4 702 км²)[2]
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
86-е месца ў сьвеце
9 481 100[3]
45,8/км²
Этнічны склад беларусы (83,7%),
расейцы (8,3%),
палякі (3,1%),
украінцы (1,7%)[4]
Канфэсійны склад праваслаўныя (60%),
каталікі (15-20%)[5]
Пісьменнасьць 98%[5]
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
58-е месца ў сьвеце
$120,873 млрд[6]
$12 750[6]
Валюта Беларускі рубель (BYR)
Часавы пас
 • улетку
EET
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— згубленая

— абвешчаная
— прызнаная
ад Расейскай імпэрыі
25 сакавіка 1918
1 студзеня 1919
ад СССР
27 ліпеня 1990
25 жніўня 1991
Аўтамабільны знак BY
Дамэн верхняга ўзроўню .by
Тэлефонны код +375
Мапа Беларусі

Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — краіна ва Ўсходняй Эўропе, буйнейшая па тэрыторыі ў Эўропе краіна бяз выхаду да мора. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Асноўны артыкул: Белая Русь

Назва Белая Русь пачала ўжывацца ў адносінах да часткі беларускіх земляў у XIVXVI стагодзьдзях. Да XVII стагодзьдзя гэта назва замацоўваецца за беларускімі землямі; для абазначэньня жыхароў Белай Русі зьяўляецца панятак беларусцы[Крыніца?], хоць адначасова існавалі азначэньні ліцьвіны, русіны, палешчукі, палясяне. У XIX стагодзьдзі сярод мясцовага насельніцтва распаўсюдзілася назва беларусы. Беларусь як нацыянальная саманазва прынятая ідэолягамі нацыянальнага руху ў канцы XIX стагодзьдзя. У 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 — Беларуская ССР (ад 1991 — Рэспубліка Беларусь).

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Беларусі

Славяне і балты засялілі тэрыторыю сучаснай Беларусі між 6 і 8 стагодзьдзямі. У 910 стагодзьдзях узьніклі першыя беларускія дзяржавы — Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і іншыя княствы.

У 13 стагодзьдзі беларускія землі сталіся асновай утворанага Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага. Наваградак быў першай сталіцаю Вялікага княства. Дзяржава таксама ўключала землі сёньняшняе Летувы і (часткова) Украіны.

У 1569 годзе княства аб’ядналася з Польшчаю ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. З тых часоў польскія каралі таксама каранаваліся на літоўскае княства.

У 1795 годзе, пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае, Беларусь была далучаная да Расейскае Імпэрыі.

Пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі 1917 году, 25 сакавіка 1918 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад Расеі, была ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка.

27 лютага 1919 году абвешчана Літоўска-Беларуская ССР (скарочана Літбел). Існавала па верасень 1919.

У 1919 годзе да ўлады ў Беларусі прыйшлі камуністы, была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ў 1922 годзе сталася адным з заснавальнікаў Савецкага Саюзу.

Падчас Другое Сусьветнае Вайны, між 1941 і 1944 гадамі, Беларусь была акупаваная нацысцкаю Нямеччынай.

У 1945 годзе Беларусь сталася сузаснавальнікам ААН, аднак яе ўдзел ня быў самастойным, а падпарадкоўваўся дэлегацыі СССР.

У 1986 годзе Беларусь сталася асноўнай ахвяраю Чарнобыльскае катастрофы.

27 ліпеня 1990 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР.

8 сьнежня 1991 году лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расеі (Барыс Ельцын) у Белавескай пушчы падпісалі пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.

[рэдагаваць] Палітычны лад

Асноўны артыкул: Дзяржаўна-палітычны лад Рэспублікі Беларусь

Беларусь — прэзыдэнцка-парлямэнцкая рэспубліка. Галава дзяржавы — прэзыдэнт.

Заканадаўчая ўлада прадстаўленая дзьвюкамэрным парлямэнтам — Нацыянальным Сходам Рэспублікі Беларусь.

Судовая ўлада ажыцьцяўляецца судамі. Вышэйшымі з каторых з'яўляюцца: Вярхоўны суд, Вышэйшы суд і Канстытуцыйным судом.

Дзяржаўнымі мовамі ёсьць беларуская і расейская.

Сусьветная супольнасьць не прызнае легітымнасьць і легальнасьць сёньняшняга прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і Нацыянальнага Сходу з-за прадаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, фальсыфікацыяў вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў[Крыніца?].

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі

Беларусь дзеліцца на 6 вобласьцяў і горад Менск з адмысловым статусам.

  • сталіца краіны — горад Менск
(цэнтар Берасьце)
(цэнтар Віцебск)
(цэнтар Горадня)
(цэнтар Гомель)
(цэнтар Магілёў)
(цэнтар Менск)

Вобласьці дзеляцца на раёны.

[рэдагаваць] Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Беларусі
Беларусь з космасу, сьнежань 2002 году

Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай раўніне, у цэнтры Эўропы. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летуваю на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Агульная працягласьць дзяржаўнай мяжы састаўляе 2969 км. Плошча — 207,598 тыс. кв. км. Найбольшая яе працягласьць з заходу на ўсход — 650 км, з поўначы на поўдзень — 560 км. У Эўропе Беларусь па плошчы трохі саступае Вялікабрытаніі і Румыніі, больш чым у 2,2 разы пераўзыходзіць Партугалію і Вугоршчыну і прыблізна ў 5 раз — Нідэрлянды, Швайцарыю. Адлегласьць ад Менску да сталіц суседніх дзяржаў: Вільні — 215 км, Рыгі — 470, Варшавы — 550, Кіева — 580, Масквы — 700 км.

Беларусь мае больш за 11000 азёраў. Асноўныя рэкі — Нёман, Прыпяць, Дняпро і Заходняя Дзьвіна. Тэрыторыя даволі плоская і багатая балотамі, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палесьсі.

Найвышэйшая кропка — Дзяржынская гара, 345 м, найніжэйшая — на рацэ Нёмане, 90 м над узроўнем мора.

Тэрыторыя Беларусі раней лічылася беднай на натуральныя рэсурсы і карысныя выкапні. Сярод іх можна выдзяліць лес, нафта, прыродны газ, жалезная руда, даламіты, будаўнічыя матэрыялы — жвір, гліны, пясок, крэйда, граніт, торф, сапрапэль і іншыя. Лясы займаюць 36% тэрыторыі.

Беларусь знаходзіцца ў зоне кантынэнтальнага клімату.

[рэдагаваць] Гарады

Асноўны артыкул: Сьпіс гарадоў Беларусі

Буйныя гарады Беларусі акрамя Менску:

[рэдагаваць] Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Беларусі
Рост ВУП з 1995 па 2006 і ацэнка на 2007

Беларуская эканоміка не рэфармуецца ў бок рынкавай. З камуністычных часоў дзяржаве дагэтуль належыць дамінуючая роля ў эканоміцы. Прадпрыемствы, пабудаваныя за савецкім часам, моцна залежаць ад паставак сыравіны з Расеі. Сельская гаспадарка дагэтуль складаецца з калгасаў.

Асноўныя галіны прамысловасьці — гэта тэкстыльная прамысловасьць, дрэваапрацоўка, машынабудаўніцтва (трактары, лядоўні, тэлевізары). Эканамічна Беларусь арыентуецца на інтэграцыю на постсавецкай прасторы.

Сукупны ўнутраны прадукт у 2000 годзе склаў 13,4 мільярдаў даляраў, (на душу насельніцтва 1 340 даляраў). Прырост СУП ў 2003 годзе склаў 12,1%, у першым квартале 2004 году ажно 9,3%. Інфляцыя ў 2002 склала прыкладна 42%. Па гэтым паказчыке Беларусь лідуе ў Эўропе і на постсавецкай прасторы.

Акрамя нагрузкі, зьвязанай з інфляцыяй, бізнэс у Беларусі вымушаны цярпець ціск з боку дзяржаўнае ўлады, увядзеньне ўсё большых абмежаваньняў дзейнасьці. Многія прыбытковыя прадпрыемствы былі прыватызаваныя ў пачатку 1990-х гадоў, былі зваротна нацыяналізаваныя ці ўзятыя пад кантроль адміністрацыяй прэзыдэнта Лукашэнкі.

Пры гэтым Беларусь, паводле ацэнак ААН, мае найвышэйшы ўзровень жыцьця ў СНД, за апошнія 10 год даход на душу насельніцтва вырас з 21 да 195 даляраў.

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь ёсьць важнаю транзытнай краінай паміж Цэнтральнай Эўропаю і Расеяй. 50% расейскае нафты і 25% прыроднага газу, якія імпартуюцца на захад, ідуць празь Беларусь.

З-за палітычнае напружанасьці ўсё часьцей Расея вымушаная транспартаваць тавары праз краіны Балтыі і Ўкраіну.

Для Расеі Беларусь разам зь Летувай — асноўны шлях, што спалучае яе з эксклявам Калінінградзкай вобласьцю.

Беларусь з Расеяй уваходзяць у Саюз Расеі і Беларусі.

Сукупны вонкавы абавязак Беларусі на 1 красавіка 2008 году склаў 13 млрд 630 млн даляраў ЗША і вырас за першы квартал бягучага года на 8% (на 1,007 млрд даляраў ЗША).

[рэдагаваць] Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Беларусі

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2011 году склала 9 481 100 чалавек[3].

У 1994 годзе колькасьць насельніцтва краіны складала 10 млн 243,5 тыс. За 14 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны яна паменшылася на 567,7 тыс[Крыніца?]. Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла другі па колькасьці горад краіны — Гомель.

Колькасьць насельніцтва на Беларусі ў 1992—2003 гг.

Паводле зьвестак перапісу 2009 году асноўнай этнічнай групай Беларусі зьяляюцца беларусы (83,7%), найбольшай этнічнай меншасьцю — расейцы — 8,3%, палякі — 3,1%, украінцы — 1,7%, іншыя — 3,2%[4].

[рэдагаваць] Рэлігія

Асноўны артыкул: Канфэсійная гісторыя Беларусі

Паводле ацэнак, 60—70% беларусаў адносяць сябе да праваслаўнае веры РПЦ Масквы, 15—20% — да каталіцтва, 5—10% — іншыя цэрквы (пратэстантызм, уніяцтва)[Крыніца?]. Пашыраны атэізм.

Напрыканцы 18 стагодзьдзя 70% беларусаў належалі да ўніяцкае (грэка-каталіцкае) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — юдэямі і толькі 6% — праваслаўнымі РПЦ Масквы. У 1839 годзе расейскія ўлады забаранілі ўніяцкую царкву і гвалтоўна перавялі яе паству ў расейскае праваслаўе.

З прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі, Расейская Праваслаўная Царква Масквы карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі. Асабліва яскрава гэта выразілася ў дазволе царкве і афіліяваным зь ёй структурам бязпошлінна гандляваць гарэлкай і тытунём. У 2003 годзе новы закон аб рэлігіях замацаваў дамінуючую ролю РПЦ Масквы ў Беларусі.

Па стане на лістапад 2009 году ў Беларусі жылі амаль 120 тысячаў мусульманаў.[7]

[рэдагаваць] Тэлекамунікацыйная сыстэма

[рэдагаваць] Тэлефонная сувязь

Асноўны артыкул: Сеткі стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі

Сэктар тэлекамунікацыяў у Беларусі зьяўляецца высокарэнтабэльнай галіной эканомікі. Прыбытковасьць прадпрыемстваў сувязі за 7 месяцаў 2009 году склала каля 35% пры сярэдняй рэнтабэльнасьці ў эканоміцы 10,4%.

[рэдагаваць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Беларусі

[рэдагаваць] Гістарычныя сымбалі

Бел-чырвона-белы сьцяг Герб Пагоня

Гістарычнымі і нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг. Зьяўляліся афіцыйнымі сымбалямі Беларусі ў 19911995 гадах. У дадзены момант сымбалі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг ужываюцца шэрагам палітычных партыяў Беларусі. Герб «Пагоня» зьяўляецца нематэрыяльнай каштоўнасьцю Беларусі.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Belarus provinces blank dark for small sizes.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Беларусьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах