Беларусь (1919, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

«Белару́сь» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася на беларускай мове ў Менску (21 кастрычніка 19199 ліпеня 1920). Рэдактар-выдавец у 1919 Ядзьвіга Луцэвіч, ад 1920 рэдактар Язэп Лёсік, выдавец — часовы Беларускі нацыянальны камітэт, ад 12 сакавіка 1920 прадстаўнік БНК Кузьма Цярэшчанка. Газэта лічылася пераемніцай газэты «Звон» (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла зь «белымі плямамі» цэнзуры. Адстойвала ідэю сувэрэннае, непадзельнае і незалежнае Беларусі.

Асабістыя прылады