Беларусь (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Радыё «Беларусь»
Горад Менск
Краіна Беларусь
Фармат Навіновы
Частасьць FM: Берасьце - 96,4; Горадня - 96,9
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 11 траўня 1962 (52 гады таму)
Заснавальнік Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Уласьнік НДТРК РБ
Кіраўнікі Навум Гальпяровіч
Сайт radiobelarus.tvr.by
Он-лайн-трансьляцыя http://radiobelarus.tvr.by/live/br.asx

Радыё «Беларусь» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1962 годзе. Да зьяўленьня нямецкамоўных перадачаў у сакавіку 1985 г. вяшчала выключна па-беларуску. У 1998 г. дадалося ангельска- і расейскамоўнае вяшчаньне, у 2006-ым — польскамоўнае, у 2010-ым — гішпанска- і францускамоўнае. У студзені 2005 г. пачалося сеціўнае вяшчаньне[1]. Мае перадачу з урокамі беларускай мовы для замежных небеларускамоўных слухачоў[2]. На 12 траўня 2007 г. мела 27 супрацоўнікаў і 19 гадзінаў вяшчаньня за суткі: 9 — у этэры, 10 — у сеціве па-ангельску[3].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вікторыя Захарава (14 студзеня 2005) Беларускае радыё пераходзіць у «он-лайн» Культура. Зьвязда, № 7 (25339). Праверана 28 траўня 2012 г.
  2. ^ Зоя Сьветлая (21 лютага 2012) Максімум беларускасьці Грамадзтва. Зьвязда, № 34 (27149). Праверана 28 траўня 2012 г.
  3. ^ Вікторыя Целяшук. «Беларусь» размаўляе з кожным на яго мове // Зьвязда : Газэта. — 12 траўня 2007. — № 86 (25951). — ISSN 1990-763x.