Беларусь (1919, Менск)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| «Белару́сь» | |
| Тып | гаспадарча-літаратурная |
|---|---|
| Заснавальнік | Ядзьвіга Луцэвіч |
| Выдавец | Часовы беларускі нацыянальны камітэт |
| Галоўны рэдактар | Язэп Лёсік |
| Заснаваная | 21 кастрычніка 1919 (92 гады таму) |
| Зачыненая | 9 ліпеня 1920 (91 год таму) |
| Мова | Беларуская |
| Штаб-кватэра | Менск |
«Белару́сь» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася на беларускай мове ў Менску (21 кастрычніка 1919 — 9 ліпеня 1920). Рэдактар-выдавец у 1919 Ядзьвіга Луцэвіч, ад 1920 рэдактар Язэп Лёсік, выдавец — Часовы беларускі нацыянальны камітэт, ад 12 сакавіка 1920 прадстаўнік БНК Кузьма Цярэшчанка. Газэта лічылася пераемніцай газэты «Звон» (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла зь «белымі плямамі» цэнзуры. Адстойвала ідэю сувэрэннае, непадзельнае і незалежнае Беларусі.