Беларус (газэта)
«Белару́с» — беларуская ґазэта ў замежжы, якую ў 1950 годзе заснавалі ў ЗША прадстаўнікі беларускай пасьляваеннай эміґрацыі. Штомесячная ґазэта выдаецца Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем, рэдакцыя знаходзіцца на Лонґ-Айлэндзе, штат Нью-Ёрк.
«Беларус» зьяўляецца найвялікшым і найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі. Матэрыялы ґазэты ўтрымліваюць інфармацыю пра жыцьцё і актывізм дыяспары, беларускія навіны, а таксама шмат гістарычных і аналітычных артыкулаў. Усе матэрыялы публікуюцца на беларускай мове. Большасьць беларускіх арґанізацыяў у сьвеце атрымоўваюць ґазэту па падпісцы.
Па палітычнай арыентацыі ґазэта прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазыцый, падтрымлівае нацыянальнае адраджэньне і выступае супраць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Ґазэта выходзіла раз на месяц. Апошні нумар (573) быў надрукаваны ў кастрычніку 2010 году, пасьля чаго ґазэта перайшла да новага рэдактара і яе выхад быў прыпынены да нявызначанага часу.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |