Беластоцкая вобласьць
Беластоцкая вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Фармальна існавала ў 1939—1944 гады, дэ-факта — 1939—1941.
Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Беласток.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Да верасьня 1939 года тэрторыя вобласьці ўваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі. У той час, згодна з сакрэтным Пактам Молатава-Рыбэнтропа паміж СССР і фашыскай Нямеччыну, яна была занятай войскамі Савецкага Саюза[1][2]. 22 кастрычніка таго ж года савецкія ўлады зарганізавалі на занятай тэрытоыі выбары. Яны былі нячэсныя; амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалася, грамадзяне былі прымушаныя галасаваць, а ва ўсей краіне трываў тэррор і рэпрэсыі супраць тых, хто не падтрымоваў савецкай улады[3]. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90% выбаршчыкаў. Пасьля выбараў, «абраныя» дэпутаты на сходзе ў Беластоку 28-30 кастрычніка зьвярнуліся з просьбай далучыць гэтыя зямлі ў склад Беларускай ССР. 2 лістапада беласточчына была ўкючана ў склад СССР. 9 сьнежня савецкія ўлады падзялілі занятыя тэрытоыі на вобласьці — такім чынам была створана і Беластоцкая бовласьць.
Усе гэтыя рашеньні лічыліся незаконнымі з кропкі пагляду міжнароднага права. Заняцьце поўначна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключеньне іх ў склад СССР парушала пастановы шматлікіх міжнародных дамоваў, м.ін.: Рыскай мірнай дамовы 1921 г., Дамовы аб ненападзеньні 1932 г. і Лонданскай канвенцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара[4]. З гэтай прычыны, міжнародная супольнасьць лічыла тэрыторыю Беластоцкай вобласьці як частку Польшчы пад савецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Да 1940 году быў захаваны падзел тэрыторыі на паветы. У 1940 годзе замест іх былі створаныя раёны: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Бранскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Граеўскі, Дамброўскі, Заблудаўскі, Замбраўскі, Кольнаўскі, Крынкаўскі, Лапскі, Ломжынскі, Монькаўскі (у тым жа годзе перайменаваны ў Кнышынскі), Парэцкі (у тым жа годзе большая частка аддана Летувіскай ССР), Саколкаўскі, Сапоцкінскі, Скідальскі, Сьвіслацкі, Сьнядоўскі, Цеханавецкі, Чыжаўскі і Ядвабнаўскі.
[рэдагаваць] Ліквідацыя
З чэрвеня 1941 году гэтыя тэрыторыі апынуліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. Пасьля другога заняцьця Беластоцкай вобласьці савецкімі войскамі, у верасьні 1944 году яны вярнуліся пад адміністрацыю БССР, але паводле польска-савецкай дамовы наконт межаў з 16 жніўня 1945 году, 17 раёнаў былі аддадзеныя Польскай Народнай Рэспублікі разам з 3 раёнамі Берасьцейскай вобласьці. Пасьля гэтага вобласьць была ліквідаваная, а з астатняй часткі, што засталася у Беларускай ССР, была створана Гарадзенская вобласьць.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Мапа: Падзел Польскай Рэспублікі паміж СССР і Трэці Райхам паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа
- ^ Мапа падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбэнтроп
- ^ Марэк Вежбіцкі: Depolonizacja i kolektywizacja. В: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Выд. 2. Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, сс. 301—314, сэрыя: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
- ^ пад рэд. Мар’яна Семаковіча: Вайна на два фронты. 17 верасьня 1939 года — агрэсія СССР супраць Польшчы. У: Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ ст. с. 226
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Вобласьці БССР | |
|---|---|
| Вобласьці |
Бабруйская (1944—1954) · Баранавіцкая (1939—1954) · Беластоцкая (1939—1944) · Берасьцейская (1939) · Віцебская (1938) · Вялейская (1939—1944) · Гарадзенская (1944) · Гомельская (1938) · Магілёўская (1938) · Маладэчанская (1944—1960) · Менская (1938) · Палеская (1938—1954) · Полацкая (1944—1954) · Пінская (1939—1954)
|
| Абласныя цэнтры | |