Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беластоцкая вобласьць
Белостокская область
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Беласток
Дата ўтварэньня 9 ліпеня 1807
Дата скасаваньня 1842
Адміністрацыйны падзел у 1807—1842 роках
Беластоцкая вобласьць на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Беласто́цкая во́бласьць (па-расейску: Белостокская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскай імпэрыі, якая існавала ў 18071842.

Вобласьць утвораная з часткі былога Беластоцкага дэпартамэнту Новай Усходняй Прусіі, далучанай да Расейскай імпэрыі паводле Тыльзіцкай дамовы. Вобласьць склалі былыя прускія паветы: Бельскі, Беластоцкі і Дарагічынскі цалкам, Сураскі, Дубровенскі і Бебжанскі часткова. Расейскія ўлады падзялілі новую адміністрацыйную адзінку на 4 паветы: Беластоцкі, Бельскі, Дарагічынскі і Сакольскі. Вобласьць з правамі губэрні існавала да 1842 року, пасьля быў ліквідаваны, ягоная тэрыторыя далучаная да Гарадзенскай губэрні.

У вобласьці было 29 местаў:

Раней памылкова залічваныя ў склад вобласьці Белавежа, Крынкі, Мілейчыцы, Нараўка і Ялоўка ўжо ад трэцяга падзелу належалі да Гарадзенскай губэрні (у 1795—1801 — Слонімская).

Ад 1819 Беластоцкая вобласьць знаходзілася пад непасрэдным кіраваньнем вялікага князя Канстанціна[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wacław Tokarz. Wojna polsko-rosyjska 1830 i 1831. — Warszawa: 1993. — С. 55—56.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Толькі левабярэжная частка; правабярэжны Цеханавец знаходзіўся ў Царстве Польскім як асобнае места
  2. ^ Толькі правабярэжная частка; левабярэжны Дарагічын знаходзіўся ў Царстве Польскім як асобнае места