Белая дзірка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бе́лая дзі́рка — дапушчальны фізічны аб’ект у Сусьвеце, ў абсяг якога нічога ня можа ўвайсьці. Белая дзірка зьяўляецца часавою процілегласьцю чорнай дзіркі.

Мяркуюць, што белыя дзіркі могуць стварацца пры выхадзе з-за пазему падзеяў рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.

Сёньня такія фізічныя аб’екты, якія дакладна можна лічыць белымі дзіркамі, не вядомы; таксама няма тэарытычных перадумоваў па спосабах пошукаў (у адрозненьне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца ў цэнтрах буйных сьпіральных галяктык).

Габрэйскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хэлер мяркуюць, што анамальны гама-ўсплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў менавіта «белай дзіркай»[1][2].

[рэдагаваць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах