Белая ружа (рух)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Помнік брату і сястры Шолям і «Белай ружы» перад Мюнхэнскім унівэрсытэтам
«Бе́лая ру́жа» (па-нямецку: die Weiße Rose) — рух супраціву ў нацысцкай Нямеччыне, які складаўся са студэнтаў і прафэсара філязофіі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту. Група праіснавала ад чэрвеня 1942 року да лютага 1943 року. Яе дзейнасьць палягала ў ананімным распаўсюдзе ўлётак, якія заклікалі да актыўнага супраціву рэжыму Адольфа Гітлера. Шэсьць галоўных сябраў арганізацыі былі арыштаваныя гестапам і пакараныя абезгалоўліваньнем у 1943 року. У гонар брата і сястры Шоль, а таксама прафэсара Губэра названыя два пляцы перад галоўным будынкам Мюнхэнскага ўнівэрсытэту.
[рэдагаваць] Літаратура
- Detlef Bald: Die Weiße Rose. Aufbau, Berlin 2003, ISBN 3-351-02546-7
- Harald Steffahn: Die Weiße Rose. Rowohlt, Reinbek 1992, ISBN 3-499-50498-7
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Белая ружа (рух) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Die Weiße Rose Stiftung Дэталёвая інфармацыя пра «Белую ружу»(ням.)
- Дасье на бачыне Фэдэральнага цэнтру палітычнай асьветы: акцыі супраціву, допыты, судовы працэс, апошнія дні жыцьця(ням.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |