Белая (горад)
| Белая | |||||
| Biała Podlaska | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1481 | ||||
| Плошча: | 49,46 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
59 047 1193,83 |
||||
| Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
| Паштовы індэкс: | 21-500 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°02′ пн. ш. 23°07′ у. д. / 52.033° пн. ш. 23.117° у. д.Каардынаты: 52°02′ пн. ш. 23°07′ у. д. / 52.033° пн. ш. 23.117° у. д. | ||||
|
Белая на мапе Польшчы
Белая
|
|||||
Белая, Белая Падляска[1][2], Белая Падляская, Бяла Падляска (па-старабеларуску: Белая, па-польску: Biała Podlaska
Pl-Biała_Podlaska.ogg , па-ўкраінску: Біла) — горад і гарадзкі павет у паўночнай частцы Люблінскага ваяводзтва, сталіца Белага ваяводзтва ў 1975–1998 гадах.
Горад ляжыць на Паўднёвым Падляшшы ў даліне ракі Кшны (па-польску: Krzna) — левага прытока Буга, у адлегласьці 36 км ад мяжы з Беларусьсю. Іграе вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжаньня буйных памежных пераходаў у Тэрэспалю і Карошчыне, а таксама наяўнасьці консульства Беларусі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У гістарычных дакумэнтах Белая ўпершыню згадваецца ў 1481 г. Яе першымі ўладальнікамі былі Ільлінічы, а заснавальнікам лічыцца Пётар Янавіч Белы — ваявода троцкі, гетман Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У другой палове XVI ст. горад пераходзіць ва ўладаньне роду Радзівілаў, гэта адбылося ў 1569 годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду Ільлінічаў Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротке. Пад уладай Радзівілаў Белая дасягнула вялікага росквіту. У 1622 г. сын Сіроткі Аляксандар Людвік Радзівіл пабудаваў тут крэпасьць і замак. З фундацыі Крыштафа Цыбаровіча Вільскага (Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego) была закладзена ў 1628 г. Бельская Акадэмія, якая ад 1633 г. існавала як філія Кракаўскай Акадэміі.
У 1655–1660 гг. горад быў значна зруйнаваны швэдамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку Міхалу Радзівілу і ягонай жонцы Кацярыне Сабескай (сястра Яна ІІІ Сабескага) Белая хутка аднавілася. У 1670 г. Міхал Радзівіл надаў гораду магдэбурскае права, а таксама герб — Міхаіл Арханёл, які стаіць на драконе.
У XVII стагодзьдзі горад шырока вядомы з-за вытворчасьці сукна і фаянсу, пазьней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.
У 1720 г. Ганна Кацярына Радзівіл распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёньня гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі ракако.
Горад і палацавы ансамбль шматразова нішчоны ў XVIIІ—XIX стст. (між іншым у часе Паўночнай вайны, а таксама падчас ганеньняў на падляскіх вуніятаў). Апошні спадкаемца Дамінік Радзівіл, палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. Палац разабралі як руіны ў 1883 годзе.
У Белай навучаўся знакаміты польскі пісьменьнік і публіцыст Юзэф Ігнацы Крашэўскі (па-польску: Józef Ignacy Kraszewski). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёньня носіць яго імя.
Наступнае хуткае разьвіцьцё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка Raabego, гарадзкая электрастанцыя, а ў 1923—1939 гг. існавала Падляская Фабрыка самалётаў (па-польску: Podlaska Wytwórnia Samolotów — PWS), якая была разбурана савецкімі войскамі пасьля 17 верасьня 1939 году.
У 1975 г. Белая стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе 1999 года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1841 — 3,5 тыс. чал.
- 1897 — 13,1 тыс. чал.
- 1921 — 13,0 тыс. чал.
- 1931 — 10,7 тыс. чал.
- 1939 — 19,3 тыс. чал.
- 1946 — 15,0 тыс. чал.
- 1950 — 13,3 тыс. чал.
- 1955 — 15,7 тыс. чал.
- 1960 — 20,1 тыс. чал.
- 1965 — 22,6 тыс. чал.
- 1970 — 26,5 тыс. чал.
- 1975 — 31,8 тыс. чал.
- 1985 — 47,0 тыс. чал.
- 1995 — 56,5 тыс. чал.
- 2001 — 59,3 тыс. чал.
- 2007 — 57,8 тыс. чал.
- 2009 — 57,9 тыс. чал.
Архітэктура [рэдагаваць]
- Царква Нараджэньня Божай Маці (XVII-XVIII)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1789)
- Могілкі вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны
- Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Мікалая (1783-1784)
- Могілкі праваслаўныя. Капліца
- Могілкі каталіцкія. Капліца
- Царква Сьвятога Юр'я (XVIII)
- Кляштар кармэлітаў (XVII)
- Ратуша (XVII)
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6. С. 4, 42
- ^ Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта. Маштаб 1 : 400 000. 1999 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Белая (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |