Белгарад-Днястроўскі
| Белгарад-Днястроўскі | |||||
| Білгород-Дністровський | |||||
Фартэцыя |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 498 да н. э. | ||||
| Былыя назвы: | Белгарад | ||||
| Вобласьць: | Адэская | ||||
| Раён: | Белгарад-Днястроўскі | ||||
| Плошча: | 31 км² | ||||
| Насельніцтва: | 51 000 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +380 4849 | ||||
| Паштовы індэкс: | 67700—67719 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°11′32″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 46.19222° пн. ш. 30.33333° у. д.Каардынаты: 46°11′32″ пн. ш. 30°20′0″ у. д. / 46.19222° пн. ш. 30.33333° у. д. | ||||
|
Белгарад-Днястроўскі на мапе Ўкраіны
Белгарад-Днястроўскі
|
|||||
| Афіцыйны сайт места | |||||
Белгарад-Днястроўскі (па-ўкраінску: Білгород-Дністровський) — места ў Адэскай вобласьці Ўкраіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтар Белгарад-Днястроўскага раёну. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.
ЮНЭСКА занесла Белгарад ў сьпіс найстарэйшых местаў Эўропы, што мелі бесьперапыннае існаваньне — побач з Рымам, Атэнамі і Ерусалімам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Места шмат разоў зьмяняла назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаваньне адбылося пасьля далучэньня паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).
У IX ст. плямёны ўлічаў і тывэрцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтар — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).
У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменьніка Альгерда князь Юры Карыятавіч, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх ўладароў.
У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 места захапіла Турэччына, перейменаваўшы яго 1503 у Акерман (Белы камень). У XVI—XVIII стст. быў сталіцай Белгарадзкай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы 1812, якой скончылася расейска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
З 1991 у складзе незалежнай Украіны.
[рэдагаваць] Чорны Горад
- Асноўны артыкул: Чорны Горад
У 1421[1] на месцы цяперашняга прадмесьця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру места беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае места, якое атрымала назву Чорны Горад.[2]
Фартэцыя згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па яго сьмерці ў 1430.[3]
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Белгарад-Днястроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб’ектаў:
- Акерманская фартэцыя (XV ст.).
- Армянская царква (XІV ст.).
- Баўгарская царква (1840).
- Грэцкая царква (XIII ст.).
- Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.).
- Раскопкі старадаўняга места Ціра( V ст. да н.э.).
- Сьвята-Ўшэсьценскі сабор (1815—1820).
- Сьвята-Мікалаеўская царква (1867).
- Скіфская магіла.
- Сармацкі склеп (III ст. н.э.).
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Віктар Цемушаў. Белгарад // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 63
- ^ Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99
- ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Белгарад-Днястроўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Вялікае Княства Літоўскае ў Паўночным Прычарнамор'і | |
|---|---|
|
Балаклей (Баланава ¹) • Вітаўка (Мікалаеў) • Вітаўтаў Мост (Первамайск) • Вітутаў (Брод) • Гедвілава (Крывое Возера) • Дашаў (Ачакаў) • Каравул (Рашкаў) • Кацюбееў (Адэса) • Маяк-Караул (Маякі) • Саколец (Вазьнясенск) • Сьвятога Яна (Бэрыслаў ²) • Чорны Горад (Белгарад-Днястроўскі ³)
|
|
| - ¹ паводле адной з вэрсіяў; - ² згодна зь іншым меркаваньнем — на месцы сучаснага Хэрсона; - ³ цяпер у ягоных межах, сам Белгарад быў заснаваны значна раней; | |
|
Адэская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Авідзіёпальскі • Ананьеўскі • Арцыскі • Балградзкі • Балцкі • Белгарад-Днястроўскі • Бяляеўскі • Бярэзаўскі • Вялікаміхайлаўскі • Іванаўскі • Ізмаільскі • Кадымскі • Камінтэрнаўскі • Катоўскі • Кілійскі • Краснаакнянскі • Любашаўскі • Мікалаеўскі • Разьдзельнянскі • Рэнійскі • Сарацкі • Саўранскі • Тарутынскі • Татарбунарскі • Фрунзаўскі • Шыраеўскі
|
|
| Гарады / Месты абласнога значэньня | ||