Белетрыстыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Белетры́стыка (па-француску: Belles Lettres — «мастацкая літаратура») — апавядальная мастацкая проза — раманы, аповесьці, апавяданьні, навэлы.

Сёньня часта пад белетрыстыкай разумеюць «масавую літаратуру», якая супрацьстаіць «высокай літаратуры», — але дагэтуль дакладнага вызначэньня гэтых паняцьцяў не існуе, што ўласна й абцяжарвае дыскурс па гэтым пытаньні.

У рэчаіснасьці, белетрыстыка супрацьстаіць публіцыстыцы, г.зн. дакумэнтальнаму жанру.