Беллегпрам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беллегпрам
Тып урадавы канцэрн
Заснаваная 1992 год
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. К. Цэткін, д. 16
Ключавыя фігуры Михаил Сучков
Галіна Лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя Абутак, адзеньне
Лік супрацоўнікаў 70 тысячаў (2012)
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Аршанскі льнокамбінат», «Купалінка», «Магатэкс», «Марко», «Мілавіца», «Сьвітанак», «Элема»

«Беллегпрам» — беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й збыце тавараў лёгкай прамысловасьці, створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасьці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых ды 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60% тавараў лёгкай прамысловасьці краіны[1]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасьці, Менскі каледж тэхналёгіі і дызайну лёгкай прамысловасьці і Менскі інстытут сучасных тэхналёгіяў і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[2], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[3].

Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзеньня, 1700 — абутку.[4]

Кампаніі канцэрну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкстыльныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне»
  • РУП «Веткаўская баваўнянапрадзільная фабрыка»
  • ААТ «Віцебскія дываны»
  • ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін»
  • РУВП «Гароднятэкстыль»
  • Гарадзенскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гронітэкс»
  • РУП «Ільічоўская фабрыка першаснай перапрацоўкі воўны»
  • ААТ «Камволь»
  • ААТ «Дываны Берасьця»
  • ААТ «Стужка», г. Магілёў
  • ААТ «Магілёўскі тэкстыль»
  • РУВГП «Аршанскі льнокамбінат»
  • ААТ "Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка»"
  • ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»
  • ЗАТСП «Сопотэкс»
  • ААТ «Сукно»

Трыкатажныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ААТ «Алеся»
  • ААТ «Белфа» г. Жлобін
  • ААТ «Бабруйсктрыкатаж»
  • ААТ «Берасьцейскі панчошны камбінат»
  • Віцебскае ААТ «Клясыка індустрыі моды»
  • ААТ «Купалінка»
  • ААТ «8 Сакавіка»
  • ААТ "Пінскае прамыслова гандлёвае аб’яднаньне «Палесьсе»"
  • ААТ «Сьвітанак» г. Жодзіна
  • ААТ "Берасьцейская трыкатажная фірма «Элма»"
  • ПУТП «Ромгіль»
  • Беларуска-Ірляндзкае сумеснае прадпрыемства "Трыкатажная фабрыка «Арэола»", ТАА
  • СТАА «Ланатэкс»
  • СТАА «Дэльта Стыль»

Швейныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ААТ «Барысаўская швейная фабрыка»
  • РУВП "Баранавіцкая швейная фабрыка «Бараўчанка»"
  • ААТ "Берасьцейская швейная фірма «Надзея»"
  • ААТ «Цэнтар моды»
  • ЗАТ "Магілёўская швейная фірма «Вясьнянка»"
  • ААТ "Швейна-гандлёвая фірма «Элод»"
  • ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз»"
  • ААТ «Жлобінская швейная фабрыка»
  • ААТ «Знамя індустрыялізацыі»
  • ЗАТ «Калінка»
  • ААТ «Камінтэрн»
  • ЗАТ "Фабрыка галаўных убораў «Людміла»"
  • РУП "Швейная фірма «Лона»"
  • Сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца»
  • РУП «Мотэкс»
  • ААТ "Мазырская швейная фабрыка «Надэкс»"
  • ААТ «Мона»
  • РУП «Наваградзкая швейная фабрыка»
  • ЗАТ "Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма «Сьвітанак»"
  • ААТ «Славянка»
  • ААТ «Элема»
  • ААТ "Швейная фірма «Юнона»"

Скураныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ
  • Беларуска-італьянскае-харвацкае сумеснае прадпрыемства «Бел-скін», ТАА
  • ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»
  • Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат»
  • ААТ «Галантэя»
  • Сумеснае прадпрыемства «Гатава-Тенэрі» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
  • РУП «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне»
  • ААТ «Кажэўнікаў»
  • ААТ «Менскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне»
  • Беларуска-чэскае сумеснае прадпрыемства «Сьмілавіцкі гарбарны завод» таварыства з абмежаванай адказнасьцю

Абутковыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»
  • СТАА «Белвэст»
  • ЗАТ Сумеснае беларуска-гішпанскае прадпрыемства «Белкельмэ»
  • ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка»
  • СТАА "Гомельская абутковая фабрыка «Праца-Стэцкевіч-Адамантан»"
  • ААТ "Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман»"
  • ААТ «Чырвоны Кастрычнік»
  • РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў ім. 50-годзьдзя БССР»
  • Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства «ЛеГранд» — таварыства з абмежаванай адказнасьцю
  • ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
  • Менскае абутковае ААТ «Прамень»
  • РУВП "Баранавіцкая абутковая фабрыка «Рытм»"
  • Гомельскае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «Праца»
  • СТАА "Фабрыка спэцыяльнага абутку «Праца — Нью-Лайн»"
  • ААТ «Абутак»
  • Беларуска-славенскае сумеснае прадпрыемства «Чаўляр» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
  • Беларуска-кіпрскае сумеснае прадпрыемства «Рэйлы» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
  • ЗАТ Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Отыка»
  • ЗАТ «Сівельга»
  • РУП «Сьмілавіцкая валяльна-войлачная фабрыка»
  • Сумеснае беларускае-нямецкае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Марка»
  • СТАА «Сан Марка»

Іншыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ЗАТ «Добрускі парцалянавы завод»
  • ААТ «Менскі экспэрымэнтальна-фурнітурны завод»
  • ААТ «Пінскі завод штучных скураў»
  • ААТ «ЭКТБ»
  • Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Хімічная вытворчасьць» Менскага абутковага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Прамень»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Марына Носава (7 студзеня 2012) Канцэрн «Беллегпрам» у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10% Эканоміка. БелаПАНПраверана 8 студзеня 2012 г.
  2. ^ Марына Носава (7 лістапада 2010) Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18% Эканоміка. БелаПАН. Праверана 8 студзеня 2012 г.
  3. ^ Марына Носава (10 сакавіка 2011) Канцэрн «Беллегпрам» адкрые ў Вільні сумеснае гандлёвае прадпрыемства Беларусь — Эўразьвяз. БелаПАН. Праверана 8 студзеня 2012 г.
  4. ^ О концерне // bellegprom.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]